Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось у вялізных кіпах, у мяшках, чамаданах і сетках, поўных канвертаў са стракатымі маркамі — з каралямі, прэзідэнтамі і герцагамі, арламі, рымскімі папамі ды крыжамі,— мне пашэнціла знайсці гэткія ж самюткія пісьмы з Англіі, Швецыі і ЗША ад падоб-ных трох юнакоў. Два — бытта люстраныя адбіткі пісем віцебчаніна і хлопца з Арджанікідзе, толькі перакладзеныя на замежныя мовы.

Гэтак жа Ульф Г. — швед і Лерры Н. — англічанін пішуць да Олі, што і яны безнадзейна ў яе закаханыя, што праўдамі і няпраўдамі здабываюць грошы на кніжкі пра Олю, на паездкі ў гарады, дзе яна выступала з Людмілай Турышчавай у час замежных турнэ. Абодва, барані божа, нічога ад яе не хочуць, а толькі аднаго — каб яна ведала, што юнакі жывуць ёю. Амерыканец жа пад ініцыяламі Б. Дж. Г.— не без паэтычнага даравання — падобнае пісьмо заканчвае ўзнёслым лірычным зваротам на дзвюх мовах — рускай і англійскай:

«Мая самая дарагая Оля!

Ты — цудоўная!

Ты — сонца і месяц ды ўся краса пад іх промнямі!

Ты святая і нявінная — самая каштоўная кветка ў саюзе бога, дасканаласць усяго, што прыгожае ды чароўнае!

Ты будзеш заўсёды натхненнем у маім тлумным жыцці!

Я ніколі і нікога не буду так кахаць, як цябе!

Я цябе кахаю і з гэтым каханнем пераадолею ўсе нягоды, вятры, буры і агонь! О! Адзін бог ведае, як я цябе кахаю, і толькі цябе!..»

Аднойчы летам мы з брэсцкім таварышам сядзелі ў гарадскім скверы ля фантана, I я бавіў сябра гродзенскімі навінамі. Стаяла цёплая летняя ноч. Перад намі з ціхім мяккім плюскатам ліліся сярэбраяыя веерчыкі...

Паваліла з танцаў моладзь. Адзін хлапец раптам адлучыўся ад кампаніі і проста ў касцюме ды гальштуку плазам бабахнуў у ваду, паплёхаўся ў ёй, затым выбраўся на асфальт, абтросся, і кампанія з рогатам пакрочыла далей.

Праз мінуту-другую ішла наступная група юнакоў, і паўтарылася дакладна тое самае. I з гэтай кампаніі аддзяліўся высокі хлапец. Затым, бытта падштурхнуты тым самым вясёлым чортам, юнак нырнуў таксама з галавой у ваду і выскачыў на асфальт. У хлопцаў нават смех гучаў дакладна гэтаксама, бы ў першай кампаніі.

Пасля таго як мне ўпершыню давялося пазнаёміцца з вышэй працытаванымі пісьмамі, я са здзіўленнем падумаў чамусьці пра звы-чайны аспірын, якім лечаць і мяне, і цябе, і негра, і Ракфелера, і анг-лійскую каралеву, ды прыпомніў раптам сцэну ў скверы ля фантана.

А яшчэ да мяне ўпершыню дайшла ўся мудрасць слоў Саадзі, што красуюцца, кажуць, у ААН на самым відным месцы:

«Чалавек—частка суцэльнага чалавечага цела».

5

Праз гродзенскую пошту да Олі Корбут перавальвала да 20 000 пісем і пакетаў у год. Каб мець візуальнае ўяўленне, многа гэта ці мала, я падлічыў: пакладзі такую прорву малых і вялікіх, вузенькіх і шырокіх, сініх і жоўтых, звычайных, заказных ды авія з рознакаляро-вымі штэмпелямі канвертаў адзін каля аднаго, то за год утварылася б дарожка на 5 кіламетраў!

Бывалі дні, калі гродзенскія паштары пісьмы і пакеты на вуліцу Каліноўскага былі вымушаны везці спецыяльнай машынай.

У час замежных выступленняў Оліну пошту ў мяшках звальвалі проста пад дзверы нумара, дзе яна жыла,— маўляў, разбірайся, мілая, з ёю сама!

Пяціхатка, Савецкая, З:

«Оля, я вельмі хачу атрымаць ад Вас аўтограф з фатаграфіяй. Прышліце мне, калі ласка. Толькі — абавязкова, я чакаю. Ваша паклонніца, Галя М.»

Каролім, 12, Прынса. Дублін. Айрланд:

«Дір Ольга! Здрастуйце! Я Кароляйн Уэнны й Иреландите (так па тэксту.— А. К.). Я кахаюся ваша гімнастык. Это есть очен очен очен корошо. Я хочу очен иметь Ваша фото и афтогрофф, вышліце міне, пліз...»

Мілорыгука. Ашыя-шы Гыото 659, Японія:

«Дарагая панна Корбут! Спадзяюся, што Вы мне даруеце нечаканае маё пасланне к Вам. Я надта засмучаная, што Вы хварэ-еце. Як Вы цяпер адчуваеце сябе? Жадаю Вам хутка выздаравець. Між іншым, хварэла і я, але стала ўжо на ногі. Я збіраю Вашы фота і ўжо іх маю 21 штуку. Вы б паглядзелі, якія! Прышліце мне яшчэ адно, я хачу мець персанальна ад Вас!..

О, зусім забылася! Я маю хлопца! Моніко — пятнаццаць, і ён таксама японец, ходзіць у каледж. Пасылаю Вам яго фота. Падабаецца? Сімпатычны, праўда?

Чакаю ад Вас пісьма з фатаграфіяй. Толькі абавязкова вышліце. Ваша паклонніца — Саторы Сіто».

Рафаэль Б„ Каліфорнія, 91106, ЗША:

«Калі ласка, не стаўце мне ў віну, што я грамадзянін ЗША. Я, як і вы,— студэнт і спартсмен. Я цаню прыгажосць ва ўсіх яе праявах. Напішыце мне што-небудзь. Пісьмо ад Вас паслужыла б мне добрым стымулам для таго, каб я захацеў рыхтавацца да Алімпіяды 1976...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x