Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У свае семнаццаць вёсен Оля спазнала сусветную славу, выявіла фанатычную адданасць спорту, уменне сабраць у кулак волю,— выявіла ўсе магчымасці, што тояцца ў чалавеку.

Дзяўчына — феномен сучаснага спорту з яго незвычайна высо-кімі нагрузкамі ды гэткімі ж высокімі вынікамі. Яна ведала яго што-дзённую цяжкую працу: «качаць сілу», «расцягваць звязкі», выпрацоў-ваць неабходныя рэфлексы гімнаста, памнажаючы ўсё на натхненне.

«Вольга Корбут — дзёрзкасць, адвага, вынаходлівасць. Гэта — сплаў безразважнай смеласці і грандыёзнай хвацкасці, хлапечая зухаватасць і схільнасць да рызыкі, дакладнасць і чароўнасць, бліскучая рамантыка. Яе гімнастыка — вялікі крок наперад!» — сказа-ла заслужаны майстар спорту Л. Латыніна.

З газет, тэлеэкранаў Оля скочыла проста ў сэрцы чалавечыя, запаланіла людскія душы ледзь не ў кожнай сям'і, і павалілі на стадыён «Чырвоны сцяг», дзе Оля трэніравалася, ва універсітэт, студэнткай якога была, на вуліцу Каліноўскага, дом 5, дзе жыла, бяс-концыя патокі пісем.

Корбут даўно стала з'явай сацыяльнай. Такое ж значэнне набылі качуцці і думкі, выказаныя ў пісьмах Оліных паклоннікаў ды паклонніц, таму няхай яны мне даруюць, што абнародую асобныя вытрымкі з іх асабістай карэспандэнцыі. Каб не прычыніць нікому шкоды, прозвішчаў называць не стану, адрасы скарачу да мінімуму.

2

Чаго толькі Олі не пісалі!

Вучаніца 8-га «В» класа, г. Перм:

«Я надта люблю гімнастыку. А яшчэ больш палюбіла яе, калі ўведала Вас. З 4-га класа займаюся ў школьнай секцыі, якая носіць Ваша імя. Мы ўсе бяром з Вас прыклад: цярпэнню, вытрымцы і стойкасці вучымся таксама ў Вас...»

Азербайджанская ССР, станцыя Худзят-База, Марына С.:

«Мне вельмі падабаецца гімнастыка. Уся наша група хварэла ўвесь час за цябе, Оля... Трэнер па акрабатыцы ў нас надта добры. Нядаўна мы прыдумалі з ім, каб надрукаваць латарэйныя білеты ды прадаваць іх па 20 калеек і за гэтыя грошы пабудаваць спартыўную залу ў нашай школе...»

Петрапаўлаўск-Камчацкі, Мікалай I., былы выхаванец дзіцячага сада № 6.:

«Оля, ты, напэўна, выхоўвалася ў нашым детсадзе (такіх пісем з розных канцоў Савецкага Саюза з фатаграфіямі дашкольніц, дзе супадаюць узрост, імя і прозвішча, аўтар эсэ знайшоў чатыры). Пасылаю табе фатаграфію яго выхаванцаў, паўзірайся на сябе. Ты стаіш трэцяй з правага боку, пад акном...

Прышлі мне абавязкова свой аўтограф!»

П/с Панцеляймонаўка, Данецкая вобл., Валя Л.:

«Оля, буду з Вамі шчырай: у мяне ёсць сшытак — звычайны школьны сшытак у касую лінейку, але ён мне надта дарагі. Вы першая, каму адкрываго яго таямніцу. Сшытак мае загаловак: «Спорт». Існуе ўсяго тры гады. Спортам я займаюся з-за Вас, але высокіх вынікаў яшчэ не дасягнула. У сшытку пішу пра ўсе падзеі. Мой ідэал: Вольга Корбут з яе дэвізам:

«Без рызыкі няма гімнастыкі!»

Далей у сшытку ідзе раздзел:

«Будні Каралевы Рызыкі...»

Ташкент, праспект Горкага, Марына К.:

«Я даведалася з «Комсомольской правды» пра Вашы поспехі. Я Вас падтрымліваю ўсёй душой. Толькі так, Олечка, толькі так! Ой, якая Вы малайчына!»

Масква, абаненцкая скрынка № 465, Эрнестру Л.:

«Ведаю, што ў Вас, Оля, няма часу адказваць на пісьмы, таму чакаць яго не збіраюся. Пішу аб справе.

Я не ў захапленні ад Вашага інтэрв'ю ў газеце. У пагоні за аб'ектыўнасцю вольна ці не вольна карэспандэнт нанёс Вам душэўкую траўму. Магчыма, тут у яго свайго роду палітыка і глыбокі разлік, аднак мне гэта не падабаецца...

Я ўрач-псіхолаг і хачу Вам даць параду.

Сёння, у час Вашага выступлення па Цэнтральным тэлебачанні я яшчэ раз меў магчымасць назіраць Вашу незалежнасць і псіхалагіч-ную індывідуальнасць — яна мне сімпатычная. Аднак, прыгледзеўшы-ся ўважліва да таго, як рэагуеце на публіку і адносіцеся да заўваг трэнера, сябровак, я адзначыў, што Вы надта ж лёгкаранімая натура. Вам абавязкоза трэба пагаварыць з псіхатэрапеўтам: гэта пазбавіць Вас, Оля, ад многіх непрыемных перажыванняў, зберажэ сілы, дасць магчымасць узняцца яшчэ вышэй,— паверце мне, вопытнаму спецыялісту-псіхіятару!.. Між іншым, усе вядомыя спартсмены ГДР гэтак робяць».

Прыморскі край, Міхайлаўскі раён, с. Крымава, вул. Саўгасная, Ірыне Т.:

«Оля, я займаюся ў гуртку мастацкай гімнастыкі. Вучуся ў пя-тым класе на «добра» і «выдатна». Оля, дапамажыце мне, калі ласка, атрымаць гімнастычную форму ці хоць купальны касцюм, бо ў нас тут гэтага купіць нельга...»

«Прывітанпе, Оля! Мы, маракі флагманскага судна «Альбатрос», якое зкаходзіцца далёка ад Радзімы, прачыталі ў «Камсамолцы» тваё інтэрв'ю — яно здорава кранула нашы марскія душы. Нам спадабала-ся тое, што выступаеш на спаборніцтвах не дзеля медалёў і тытулаў, а — дзеля рамантыкі, рызыкі і таго, каб глядач атрымаў здавальненне!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x