Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Оля дорыць сваю чароўную ўсмешку пяцідзесяці мільёнам брытанцаў!»

«Усе англічане атрымаюць магчымасць убачыць найвялікшую гімнастку нацыі!..»

«Нарэшце здзейснілася — Оля ў Лондане!!!»

«Такое бывае толькі раз у стагоддзе!!!»

«Цуд з коскамі-хвосцікамі на беразе Тэмзы!!!»

Тады на Даўнінг-стрыт, 10, у сваёй рэзідэкцыі, вымушаны быў прыняць славутасць нават тагачасны прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Эдвард Хіт, якога ў сімпатыях да нашай краіны, мякка кажучы, не западозрыш. Бытта які гід, ён трыццаць пяць мінут вадзіў Олю разам з іншымі нашымі спартсменкамі па старажытных залах, паказваў выдатныя гістарычныя помнікі былой імперыі, тлумачыў, што да чаго, між іншым заўважаючы:

— Памятайце, ледзі: нямногім выпаў гонар пабываць на Даў-нінг-стрыт, 10, бачыць гэтыя гістарычныя пакоі, але я вас тут прымаю з асаблівай прыемнасцю!

Пад какец паездкі па Вялікабрытаніі англічане таксама ўручылі нашай зямлячцы кубак з надпісам:

«Лепшай гімнастцы Англіі за 1974 г.».

З такім жа поспехам гараднічанка выступала ў Італіі, ФРГ, Япо-ніі, Аўстраліі ды іншых краінах (нават — у Сінгапуры!), а газеты і там не знаходзілі слоў для, як яны напісалі, «Брыжыт Бардо сучаснай гімнастыкі».

Французская «Экіп» з'яўленне Корбут у гімкастыцы назвала «эпо-хай буры і націску», газета сцвярджала, што Оля прынесла ў класіч-ную дысцыпліну зкспрэсію XX стагоддзя. Агенцтва «Асошыэйтэд Прэс», на аснове апытання спартыўных журналістаў, выбрала Олю за яе цудоўкую спартыўную форму «Жанчынай-Атлетам» цэлай зямной кулі, а ў завяршэнне Олінага трыумфу ЮНЭСКА прысудзіў ёй ганаровае званне — Пасла Міру за 1974 год.

9

«Шчодра надарыўшы чалавека пры нараджэнні, прырода гэтым не здаволілася. Яна ўдыхнула ў кожнага жаданне стаць лепшым за іншых, быць вядомым, быць аб'ектам здзіўлення, жаданнем прасла-віцца і такім чынам усклала на самога чалавека апеку аб сваім удасканаленні. Розум у непасрэднай дзейнасці сіліцца атрымаць пашану, узвысіцца — і ўсё чалавечае племя ідзе ад дасканаласці к дасканаласці, і дзе гэтаму мяжа?»

М. Лабачэўскі. З прамовы на выпусккым вечары ў Казанскім універсітэце, жнівень, 1825.

Аўтару гэтых радкоў чэмпіёнка прызналася: яна надта хацела перамагчы Турышчаву, а карэспандэнту «Комсомольской правды» заявіла:

— Медалі і званні мяне зусім не цікавяць, за іх я не змагаюся. Мне патрэбна захапленне публікі. Калі з публікай мне ўдаецца ўстана-віць кантакт, поспех забяспечаны. Люблю выступаць перад балель-шчыкамі, што не шкадуюць далоняў.

Калі ж адкінуць ад Олі гэтыя прыроджаныя маторы, якія, па-Лабачэўскаму, закладзены ў кожным чалавеку, ды яшчэ калі зняць з яе ўвесь арэол славы, незвычайнасці і шуміхі, створаны вакол спарт-сменкі сучаснымі сродкамі інфармацыі і прапаганды, калі паглядзець на яе як на звычайную дзяўчыну па прынцыпу — «усе мы створаны з таго самага цеста»,— то варта задумацца: у чым жа той сакрэт дасягненняў нашай спартсменкі? Выяўляецца, сакрэту тут няма і рэцэпт поспеху надта просты, хоць і не для кожнага заманлівы.

Крыху інфармацыі з галіны фізіялогіі. Прырода, аказваецца, паклапацілася пра нашы магчымасці. Косць галёнкі ў чалавека, напрыклад, мае ледзь не дваццаціразовы запас моцнасці. Толькі ж мы з вамі выкарыстоўваем ад сілы якія-небудзь дзесяць працэнтаў скарбу, закладзенага прадбачлівай натурай у нашы органы, а малады спартсмен, калі ён настырны ды ўпарты, паказчык гэты павялічвае ў некалькі разоў. Увесь фокус у тым, каб знайсці ў сабе цярпенне, настойлівасць і, нягледзячы ні на што, дасягнуць пастаўленай мэты.

Працоўны дзень Олі (апрача заняткаў у школе, а потым, калі яна стала студэнткай,— у інстытуце) працягваўся ад пяці да сямі гадзін, праведзеных у напружаным руху, на брусах, турніку, батуце і коўдры. Калі першы раз мне давялося ўбачыць Олю на трэніроўцы, уразіла наступная карцінка.

Спацелая спартсменка ў перапынак, механічна выціраючыся вафельным ручніком, нічога навокал не заўважаючы, падышла, як п'яная, да графіна і з прагнасцю стала глытаць ваду шклянку за шклянкай — ну, дакладна бы лесаруб, які толькі што перавыканаў норму, ці доменшчык, што выпусціў плаўку.

Што ж, за трэніроўку Оля часамі траціла да пяці працэнтаў сваёй вагі!

Упартасць, непераадольная прага да працы і рамантычнага прыгодніцтва, лютая нянавісць да аднатоннасці і суму — у той час, калі многія яе равесніцы не ведалі, што з сабой рабіць,— ды яшчэ жаданне дабіцца свайго і стаць лепшай за саперніцу зрабілі цуд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x