Узарваныя мясціны на дзвюх турбінах былі старанна абстаўлены фанернай будкай, і сам дырэктар ЦЭЦ сачыў, каб ніхто, барані бог, не заглянуў пад фанеру. Таямніца ў юнакоў толькі распаліла цікаўнасць. Паступова праз шчыліны мы разглядзелі белабрысых маладых мужчын у шыкоўных куртачках ды жоўтых гамашах. Неўзабаве выдалася і таямніца.
У Скандынавіі нашы закупілі пашкоджаныя дэталі для ЦЭЦ, але фірма паставіла ўмову — устанаўліваць іх будуць толькі шведы. Каб ніхто з нашых не падглядзеў тэхнічных сакрэтаў фірмы, рабочая пля-цоўка мусіла быць старанна загароджанай (уся магутнасць той ЦЭЦ з яе дзвюма турбінамі, смех сказаць,— 1,4 мегавата!). I вось нашы хлопцы зацікавіліся будкай. Такую ж цікаўнасць выклікалі паступова нашы студэнты і ў шведскіх майстроў. Госці стоўпіліся ля дзвярэй, а нашы хлопцы — у машыннай зале: адны і другія замерлі ў нямой сцэне.
Красамоўным быў тады выраз нашых твараў. Каб выказаць словамі той маналог, які кожны з нас гаварыў вачыма, ён прагучаў бы прыкладна так:
«Вы што, апупелі?! Нам жа электрастанцыю фашысты пашко-дзілі! Яшчэ добра, саперы былі п'яныя ці мо не хапіла ім аманалу, а то на гэтым месцы ляжала б толькі гара цэглы ды металалому!..
Ах, праўда, сыты галоднага не разумее!..
Прыглядаецеся, гэтак цікава? Глядзіце, глядзіце, халера вас бяры! На нас толькі зашмальцаваныя шынялі ды стаптаныя кірзачы, мы не маем нават кашуль, аднак нам ані не сорамна! Усё ў нас па картачках, і нават хлеба ўволю не ядзім, бо нашы гарады ляжаць у руінах, вёскі папалены! Бачыш, якія вы гладкія ды выфранчаныя — бы галівудскія кінаакцёры!..
Ці гэтак. выглядалі б вы, калі б фашысты і да вас дайшлі?! Покуль мы падстаўлялі грудзі пад нямецкія кулі, вы і інстытуты паканчалі, напэўна, змаглі і пажаніцца, а тысячы нашых нявест у брацкіх магілах ляжаць! У нас вашага ўзросту мужчыны ўсе паране-ныя і перакалечаныя! Унь са шрамамі на твары — карэкціроўшчык артдывізіёна Ігар Павароў, ён пад Ясамі даў каманду сваім гаўбіцам і выклікаў агонь на сябе, а вы, мажліва, не разумееце нават, што гэта азначае! А во з перабітымі нагамі прыйшлі кантаваць скрыні Сола-маў, Панасік, Немец!.. Брышу, Увараву, інструктару гаркома Валю Корбуту разрыўныя кулі перабілі рукі! Астатнія — з асколкамі ў лёгкіх, у мускулах ды з траўмамі на душах ад страчаных бацькоў і сясцёр!.. Прыглядзіцеся да іх добра: калі б мы не стрымалі фашысцкую навалу, прыкладна такімі ж выглядалі б і вы са сваімі землякамі!..
Нас вешалі, расстрэльвалі, гвалцілі, рабавалі, палілі ды смажылі, мы цярпелі і паміралі за агульную справу — нездарма ў іншых краінах сустракалі нас як збавіцеляў! Мы вымушаны прыйсці сюды на суботнік! Каб наварыць стравы, у інтэрнаце хаваемся ад каменданта, бо ён штрафуе нас за электрапліткі — энергапоезд дае мала току, турбіны патрэбны гораду да зарэзу! А вы, шведы, буржуям прадаліся?!. Ах, гады, мала вас той Пётр Першы лупцаваў некалі пад Палтавай!»
Аднак нікога з замежных гасцей наш нямы крык душы не крануў. Валя Корбут пачаў гнаць студэнтаў да работы, і мы, злосныя, разбрыліся па двары.
З той пары з бацькам спартсменкі не бачыўся гадоў з трыццаць.
12
Значна пазней на маіх вачах здарыўся яшчэ адзін выпадак,— ён меў прамыя адносіны да гераіні нарыса.
У канцы пяцідзесятых гадоў малады трэнер па гімнастыцы атрымаў грашовую прэмію. Што на яго месцы зрабіў бы іншы такі мужчына? Напэўна, купіў бы сабе матацыкл або модны касцюм, ці проста звадзіў бы сваю кампанію ў рэстаран. Хлапец жа ўвесь час пе-ражываў, што яго навучэнцы не маюць дзе трэніравацца. Атры-маўшы прэміяльныя, ён загарэўся дзёрзкай ідэяй — пабудаваць за іх спортзалу. На ўсю суму трэнер накупіў цэглы, вапны, рознага дыяметра трубак. Выпрасіў у лясгасе месца ў прынёманскіх Пышках. Прыступіў да справы.
Многія гродзенцы, напэўна, і цяпер яшчэ памятаюць, як дзесяткі хлопчыкаў і дзяўчынак з гімнастычнай секцыі пасля ўрокаў альбо ў нядзелю адпраўляліся ў прыгарадны лес капаць фундамент ды ставіць каркас. Мае дзеці якраз займаліся ў секцыі плавання, але з салідарнасці з сябрамі па двары ездзілі, між іншым, туды і яны, прымусіўшы бацьку даставаць рыдлёўкі. Я па-харошаму пазайздрос-ціў незнаёмаму чалавеку, што менавіта яму ўдалося ў маіх наследні-каў узрадзіць любоў да фізічнай працы, чаго аніяк не мог у іх выклікаць родны бацька.
Хутка мяне зацікавіла: хто ж той таленавіты арганізатар і пе-дагог? Ім аказаўся сын камісара партызанскага атрада, паважанага ўсімі ў горадзе чалавека і такога ж самага бессярэбраніка Івана Пятровіча Кныша — Рэнальд.
Читать дальше