Кажуць, каб вялікаму Ньютану прапапавалі апісаць словамі «пятлю Корбут» на брусах ды яе сальта на бервяне, славуты вучоны, напэўна, сказаў бы, што такія фіглі супярэчаць законам фізікі, таму яны немагчымы, як немагчымы, з нункту гледжання халодных ліч-бовых выкладак якога-небудзь абсалютнага знаўцы супрамата, выпа-дак, апісаны Алесем Адамовічам у яго рамане, калі кволая гарадская жанчына ў гета, ратуючы ад гібелі сваё дзіця, нетрэнірованымі белымі пальчыкамі хапіла ў адчаі жалезныя прэнты агаоджы ў палец таўшчынёй, расхіліла іх, бы ляшчынавы плот, ды выпхнула хлопчыка на волю: наступіў у кабеты «выбух мышц», калі працуюць абсалютна ўсе клеткі цела.
Маленькая, упартая дзяўчынка адважвалася на такое, што ў зале заміралі ўсе людзі, не верачы сваім вачам. Тую самую «пятлю Корбут» цяпер унь выконваюць сотні дзяўчатак у кожным значным горадзе, дзе маецца добрая гімнастычная зала (гэта не значыць, што «пятлю Корбут» выконваць стала цяпер лягчэй: зрабіла сваю справу сіла прыкладу куміра, пракладзеная ім дарожка!), а яе ж спачатку не прызнавалі самыя аўтарытэтныя, самыя кампетэнтныя міжнародныя камісіі, не прызнавалі ледзь не па прынцыпу — гэтага не можа быць, бо гэтага ніколі быць не можа.
Каб дасягнуць такога, трэба бязлітасна, да аскетызму, ахвя-раваць сябе мэце і ўсю волю накіраваць на здзяйсненне свайго жа-дання,— трэба «выціснуць» з астатніх 90 працэнтаў нескарыстанага запасу моцнасці арганізма ўсё, што толькі можна.
Оля мне неяк прызнавалася: яна ў той час не памятала, каб калі схадзіла ў кіно дзеля «проста так». Не памятала і выпадку, каб прайшлася куды-небудзь з кавалерам, хоць дзесяткі патэнцыяльных жаніхоў — барадатых і вусатых, чорных, бландзінаў і рыжых — стараліся дабіцца яе прыхільнасці і не толькі бамбілі пісьмамі; Оля проста не мела часу, каб іх заўважаць.
Гэты малы і ўпарты краменьчык жыў з адзінаццацігадовага ўзросту ў чотка зададзеным рытме: трэніроўка — вучоба — педпрак-тыка ў школе (у апошнія два гады!) — трэкіроўка і, нарэшце, шчаслівы сон. Характар у спартсменкі складаны, ладзіць з Оляй умеў толькі Р. Кныш.
10
Вось што пісаў славуты трэнер у сваім дзённіку:
Варна, 1974 г., 18 кастрычніка.
«...Вечарам апрабаванке на памосце. Зрабіў ёй масаж. Пачала даволі ўпэўнена. На бервяне — канфлікт.
Прыйшлі негры. Оля доўга на бервяне практыкуецца, упала. Ускочыла венгерка, а за ёю і Оля. Абедзве стаяць, адна адной не ўступаюць. Уся зала глядзіць насцярожана. Ліха на яго, настроіць супроць сябе прысутных і шмат на гэтым страціць.
Сяк-так прымусіў яе злезці. Венгерка Хэпік, ды іншыя толькі ківаюць галовамі. Потым яшчэ счапілася з Растоцкім. Гэта — у разміначнай зале...»
19 кастрычніка.
«...Параіла мне паехаць у Варну, ды не маю ўжо грошай. Заціка-віла, што ж яна збіраецца адна рабіць, дзяўчаты на выходны папер-ліся ўсе ў горад. Парэкамендаваў заняцца вольнымі — істэрыка адра-зу. Стукнула дзвярыма, пайшла.
Заходжу да яе ў пакой. Ужо накурылася, хоць і клялася, што больш папяросу ў рот не возьме. Фыркнула:
«Ну, расстроілі мяне, свайго дабіліся? Не хачу вас нават бачыць, выйдзіце!..»
У той самы дзень вечарам:
«На трэніроўку валаку на сабе мат. З намі едуць трэнеры і японцы. Японцы толькі разміналіся. Цікавыя практыкаванні. Оля адна (больш з нашых не займаўся ніхто). Рабіла саскок з бервяна з паваротам. Надта ж кепска. Вельмі за яе баюся. Загадаў папрацаваць над ім — нўль увагі. Вымушаны заявіць, што гэта — самае слабое месца ў камбінацыі. Адразу псіханула зноў:
— Вам бы толькі мяне палохаць!
Аднак саскок паўтарыла разоў з трыццаць. Ужо куды лепш.
З вольных — некалькі разоў сальта і асобныя элементы. Загадаў выканаць новы саскок — давядзецца рабіць яго ў фінале, каб ён насіў імя Корбут.
Усе адразу схапіліся за камеры.
На брусах два разы абавязковая — добра, нават японцы ахалі. Скачок з паваротам на З60 градусаў — тры разы не кепска, аднак, горш, чым дома. З60 + З60— адзін раз добра, хоць і праз сагнутыя рукі. Бурныя апладысменты. Уся японская каманда ад уражання аж-но села.
Яшчэ раз. На гэты раз — надта кепска, зарана пачала другі паварот, без адцяжкі. Абавязковая — выдатна! Усе ў захапленні. Чалавек з дванаццаць стракочуць кінакамерамі.
Вярталіся ў добрым настроі. Оля адразу к Дронавай. Стукаю — зачыніліся ў туалеце і кураць так, што аж дым праз шчыліны валіць. Дронава нявінна:
— Мы яблыкі там елі.
Пачынаю іх пясочыць...»
20 кастрычніка.
«...У Олі слёзы. Фыркае на мяне і паказвае, што нічога не можа. Загадваю быць вясёлай і чую:
Читать дальше