Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзеці хадзілі ў лес з лапатамі месяц, хадзілі другі, покуль не даведалася гарадское начальства. Пасаромленае, яно самадзейную будоўлю стрымала і неадкладна пачало «выбіваць» у міністэрстве для спартсменаў горада тыпавую будыніну.

Неўзабаве ў Гродне і вырас цэлы спартыўны комплекс — палац з гімнастычнымі заламі, раздзявалкамі, сушылкамі і душавымі, са стадыёнам ды басейнам. У новым памяшканні Кныш праз кароткі час падрыхтаваў чэмпіёнку СССР гімнастку Тамару Аляксееву, а затым — пераможцу Алімпійскіх гульняў 1964 у Токіо Алену Валчэцкую.

У 1966 г. Валчэцкая, працуючы ўжо трэнерам, парэкамендавала свайму настаўніку вучаніцу чацвёртага класа 10-й сярэдняй школы — худзенькую і дробную, але надта настырную ды з вялікім жаданнем дабіцца свайго — Олю. Пад кіраўніцтвам выдатнага майстра Корбут і стала праз некалькі гадоў чэмпіёнкай БССР, СССР, а ў 1972 годзе атрымала адразу аж тры залатыя медалі на Алімпіядзе ў Мюнхене ды прызнанне ўсяго свету.

Я ўжо паказваў у цытатах з дзённіка Кныша, колькі цярпення, тактоўнасці спатрэбілася трэнеру нават для такой таленавітай вучаніцы, як Корбут. Рэнальд Іванавіч, напрыклад, на трэніроўкі для сваёй падапечнай цягаў мат праз замежны горад на сабе (Р. Кныш— чалавек слабы і хворы на сэрца!). Каб паказаць іншы бок яго цяжкасцей, працытую яшчэ дзве вытрымкі з дзённіка трэнера.

Варна, 1974, 25 кастрычніка.

«...Гледачы прынялі яе добра, затым доўга свісталі. Суддзі ацэнку яўна занізілі... Я і не спадзяваўся, што так добра пройдзе. Гледачы адчулі, што Турышчавай завышаюць, а Олі заніжаюць. Гэта для Олі нават карысна — каб аднавіць рэпутацыю. Мяне не пусцілі ў Палац спорту, але Оля адчыніла акно, і я туды пралез праз яго (падкрэслена мной.— А. К.) і паглядзеў на спаборніцтвы...

27 каетрычніка.

«Спаборніцтвы скончыліся. Оля прайшла роўна, хоць і без бляску, акрамя скачка. На скачку Турышчавай — 9,5, а ёй — 9,8!! Оля адразу ўстрапянулася. Проста гарыць. Супакойваю яе зверху. Мне сёння далі нарэшце білет на трыбуны, відаць, стала ім сорамна, што да гэтага часу выстаўлялі за дзверы і ў залу Палаца кожны раз я залазіў праз акно (падкрэслена мной.— А. К.). Пасля мяне там паставілі міліцыянера...»

13

У Англіі выдавецтва «Падынгтон прэс» выдала кніжку пра Олю Корбут. Аўтар — журналіст Джыстан Бічэм — не пашкадаваў для нашай спартсменкі красамоўных слоў. Бічэм не палічыў нават патрэбным прыязджаць па матэрыял у Гродна, бо фактаў пра спартсменку і яе трэнера, пра спартыўныя прыёмы славутага Кныша і яго таленавітай вучаніцы хапала: у сусветнай прэсе з'явіліся тысячы артыкулаў, адно не лянуйся, пішы.

Пры ўсёй аўтарскай сімпатыі да Олі, спартсменка ў душы Бічэ-ма не зрабіла такога перавароту, як у Чэка Г. з Нью-Йорка, у галаве якога Корбут «перавярнула ўсё дагары нагамі». Закаранелы ў сваёй варожасці да нашай ідэалогіі ці мо беспрынцыпны па характару, Бічэм для бестселера паспрабаваў зрабіць з Олі маленькага чароўнага Робін Гуда без роду-племені, якога натхняе дзікая прырода. Пра наш абласны цэнтр, які налічвае 200 000 жыхароў ды з'яўляецца прамысловым і культурным вузлом, дзе адных студэнтаў пражывае і вучыцца аж 15 000, а прадукцыя заводаў гродзенскіх разыходзіцца па 60 краінах зямлі, гэты аўтар піша так:

«Жыхароў Гродна маё прыкладна 80 000. Большая частка пра-цуе на вінакурных і тытунёвых фабрыках ці займаецца традыцый-ным рамяством — вытворчасцю мыла ды свечак. Глухая правінцыя. Не надта цікавае месца для жыцця, сумны куток для моладзі. Таму Оля Корбут свабодны час любіць праводзіць у дрымучым лесе — Белавежскай пушчы, што знаходзіцца побач з горадам і заселена зубрамі і іншымі лютымі звярамі...»

Дагаджаючы непатрабавальным густам пэўнай катэгорыі сваіх чытачоў, буржуазны пісака не прыслухаўся да разважлівых слоў «Нью-Йорк Таймс» (з якой я прыводзіў доўгія цытаты), не назваў людзям сапраўдных прычын поспехаў савецкіх спартсменаў, а давед-ку аб Гродна для сваёй кніжкі Джыстан Бічэм, як потым выявілася, спісаў са старой англійскай энцыклапедыі, дзе яшчэ не паспелі ўвесці змен, што адбыліся ў БССР на працягу аднаго пакалення.

Яшчэ за маёй памяццю па вёсках Гродзеншчыны распаўсюджа-ным заняткам у жанчын было «ісканне» адна адной у галаве.

Людзі на худых пясочках перабіваліся на бульбе ды крупніку.

Запалкі нават у нашым доме — на гаспадарцы серадняка — дзялілі на дзве палавінкі.

Дзеці цукар бачылі толькі ў вялікія святы.

Калі пад адкрытым небам кінаперасоўка паказвала фільм, дзе на экран імкліва наплываў паравоз, жанкі і бабкі хапалі дзяцей ды з жахлівым віскам кідаліся наўцёк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x