Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тое ўсё было гэтак нядаўна, што яшчэ напэўна хто-небудзь са скандынаўскіх спецыялістаў, якія ў 1945 годзе замянялі пашкоджа-ныя дэталі турбін на гродзенскай ЦЭЦ, нават і на пенсію не пайшлі! I я не раз шчыра перажываю за іх, нагадваючы той выпадак. Мне чамусьці здаецца: тыя мужчыны, седзячы вечарам перад каляровымі тэлевізарамі, назіраючы выступлепні гродзенскай німфы, чытаючы пра спартсменку і нашы дасягненні, аж чырванелі ды не знаходзілі сабе месца ад таго, што менавіта тады, наетыя і абласканыя лёсам па чыста гістарычнай выпадковасці, уратаваныя намі ад карычневай чумы гітлерызму, бы танныя гандляры, хаваліся за фанеру.

14

З уласнага жыццёвага вопыту ведаю, што нічога на свеце проста так не бывае і не родзіцца на пустым месцы, усякая з'ява мае свае глыбокія карані, а кожнае грамадства заслугоўвае якраз тых герояў, якіх мае, бо яго кумір — яго і люстэрка, у ім людзі дакладна могуць разглядзець свае рысы.

Разважаючы цяпер пра з'яву Олі Корбут, я прыходжу да вываду, што вытокі яе ляжаць у адвечным, з пакалення ў пакаленне, жаданні — выбіцца з галечы, прымітыву і шэрай забітасці, у якія быў загнаны гістарычнымі абставінамі мой народ. Тысячы разоў меў рацыю Іван Бурсаў, сказаўшы пра свой родны край:

Сколько слез и сколько пота на нее уронено,

Сколько ссадин на ее груди...

Здесь, где столько сильных похоронено,

Слабое не может прорасти!..

Такім чынам Оліны дасягненні — цэлае перапляценне прычын.

Яны ідуць ад упартай працавітасці I ахвярнай стойкасці ды непаўторнай самабытнасці яе народа.

Іх вытокі — у партызанскай дзёрзкасці такіх, як Олін, бацькоў.

Яны — і ў самаахвяраванні ды неадольным жаданні давесці справу да канца яе трэнера-бессярэбраніка, які здольны не толькі перці на сваім гарбе праз увесь загранічны горад маты на трэніроўку для сваёй вучаніцы, а нават палезці праз акно ў Палац спорту, каб юная гімнастка не адчувала сябе адзінокай.

Яны — і ў спрыяльным мікраклімаце, створаным савецкім ура-дам для сваіх грамадзян. Оля — яскравы паказнік, як пры адпавед-ных умовах уся нацыя можа ўзняцца да сусветных стандартаў і вышыняў.

Усё пачалося недзе ў Айчынную вайну, калі Беларусь разам з іншымі братнімі рэспублікамі здзівіла свет стойкасцю ды ўразіла сваімі ахвярамі, панесенымі ў змаганні з магутным ворагам. На працягу аднаго пакалення ўзняліся з руін усе гарады і сёлы. Не паспе-лі мы нават агледзецца — і вось ужо беларускія трактары аруць і ў Тэхасе, МАЗы коцяць па дарогах спякотнай Сірыі, Аргенціны, прадукцыя нашых заводаў разыходзіцца ў 80 краін свету, ураджаі збожжавых патроіліся, беларуская проза, драматургія ды паэзія ўзняліся да сусветных вышынь, нашыя вучоныя прымаюць удзел у міжнародных сімпозіумах, а голас беларускіх дыпламатаў гучыць і ў Савеце Бяспекі ААН.

Адпаведна не адстаюць і спартсмены. Сённяшнія дасягненні гімнастаў, напэўна, у 1945 годзе мала каго кранулі б: паўгалодных, разутых і раздзетых, у разбураных хатах — людзей хвалявала зусім іншае.

Спорт, як трапна заўважыў Леў Касіль,— штука крыху ўмоўная. Тут уладарна праяўляюцца нашы захапленні, вызваляюцца рэфлексы, якія мільёны гадоў дрэмлюць у чалавечым родзе (і вельмі малая надзея, што мы хутка вызвалімся ад генетычнай спадчыны). Але якія б водгукі азарту старажытнага паляўнічага і воіна, якія б эмоцыі не віравалі на футбольным полі, рынгу, дыване, бегавой дарожцы, турніку, трыбунах, якім бы вялікім не было імкнекне да перамогі, усё гэта замккута ва ўмоўным коле правіл ды пэўнага сэнсу гульні: саперкік, якога трэба адолець, ніякі не вораг, а ўсяго ўяўны праціўнік.

Спорт — радасць мускулаў, шчаслівае адчуванне здароўя, гульня сілы і спрыту, імкненне да самаўдасканалення. Юнак перажывае напал барацьбы і трыумф перамогі, каб, будучы дарослым, не паддавацца скепсісу, эрозіі душы,— каб самасцвердзіцца як чала-вечая адзінка. Таму наша дзяржава не шкадуе сродкаў на стадыёны, спартыўныя школы, на падрыхтоўку трэнераў, правядзенне спаборніцтваў. Лёгкія, як мала што іншае, для ўспрыняцця людзьмі спартыўныя дасягненкі сучасныя сродкі інфармацыі і прапаганды здольны імгненна данесці да кожнага дома і ў кожную сям'ю.

Зрэшты, балельшчыкамі спорту з'яўляюцца і сотні - мільёнаў далёка не маладых людзей, а ідзе яно, гэта захапленне, не проста ад дзівацтва. Наша жыццё наладавана непераадольнай прагай перамогі, мы ўвесь час за нешта змагаемся — з сабой, на рабоце, дома, і менавіта таму людзі, падатлівыя на перажыванні, заўседы за што-небудзь «балеюць» там, дзе справа заключаецца толькі ў бескарысным — каб адно выйграць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x