Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Народу даўно абрыдлі войны. Цяпер мы апрануты, накормлены, жывём у абсталяваных памяшканнях. Што дзіўнага, калі ў людзях рознага ўзросту патрабавальна дае аб сабе знаць прага да той самай своеасаблівай гульні,— няхай жа яны і паспытаюць у ёй як найбольш асалоды, радасці і захаплення, няхай адчуюць сябе маладымі.

Адным словам, здаровая, не разбэшчаная дабротамі жыцця нацыя, з толькі што загоенымі крызавымі мазалямі ад цяжкай працы, з рубцамі перажытага нядаўна гора, калі загінуў кожны чацвёрты грамадзянін, калі жанчыны выконвалі абавязкі «другога фронту» і замест коней месцамі цягалі плугі і бароны ля святых папялішчаў, дзе яшчэ нядаўна ў вогнішчах з хлявоў і гумнаў гарэлі іхнія дзеці,— гэтая нацыя выбралася на вялікую дарогу.

Оліна жыццё — адна з алмазных успышак у грамадскім і культурным жыцці яе суайчыннікаў.

Чырвоны Кастрычнік надаў майму шматпакутнаму народу та-кую пачатковую хуткасць, што ён упэўнена выйшаў на глабальную арбіту, і таленавітыя яго прадстаўнікі каштоўнымі дыяментамі заблішчалі аж на сусветным небасхіле. Нам вельмі прыемна, што кашая бывалая планета (якую, здавалася б, нічым ужо не здзівіш) гэтак сардэчна, па-мацярынску цёпла прыняла, прывітала і сваё таленавітае дзіця — Олю Корбут. Няважна, што на Алімпіядзе-76 у Манрэалі яна ўжо была не першай. Надзя Каманечы да перамогі ішла праз «школу Корбут». Слаўную гараднічанку на паказальных выступленнях гімнастак у Лондане пасля Манрэаля людзі сустракалі з ранейшым энтузіязмам.

Зусім нядаўна мне надарылася магчымасць пераканацца зноў, наколькі Оля Корбут папулярная ў народзе.

Оля з групай гімнастак давала паказальныя выступленні ў Малайзіі... Калі вярталіся дамоў, адну гімнастку ў Маскве паклалі на лячэнне: яна нечым атруцілася. Клапоцячыся аб зорках нашага спор-ту, урачы ўзнялі паніку. Не паспела Корбут з'явіцца ў Гродна, а ўжо паліклініка атрымала са сталіцы загад — праверыць, ці не атруцілася і яна. Олю з вакзала «хуткая дапамога» даставіла ў бальніцу.

Па горадзе адразу шуганулі чуткі:

— Вольга мелася выйсці замуж, хлапец яе кінуў, і яна выпіла атруту!

— Ну! На вяселле ўсяго накупілі, пашылі надта дарагі вэлюм. Ужо і сталы накрылі. Сабраліся госці, а малады ў загс не з'явіўся!

— Бо трапіў пад машыну, і ў бальніцу паклалі!

— Няпраўда! Зламаў ключыцу на матацыкле! Бедная нявеста падумала, што забіўся насмерць, і жыць не захацела!

— Учора вечарам пры смерці была!

— Ужо памерла! Па радыё сёння перадавалі — сама чула!

— I я чула! Заўтра пахаванне!

Я ў гэты час кожны дзень сустракаў у горадзе Валянціна і па яго здаволеным твары разумеў: мана,— народ сваіх куміраў любіць абкру-жаць рамантычнымі гісторыямі. Аднак у чутках было столькі лютасці да ашуканца-жаніха, так шчыра шкадавалі спартсменку, што пасту-пова пачаў трывожыцца і я.

Нарэшце я спытаўся ў бацькі, што ж ўсё-такі здарылася з яго дачкой.

— Людзі развялі плёткі! — паскардзіўся стары ветэран.— У бальніцу звоняць гарадскія і прапануюць сваю кроў пераліць Олі! Мне на кватэру тэлефанавалі ўжо нават з Лондана, пыталіся, ці праўда, што дачка трапіла ў аварыю! Кнышу званілі з ФРГ — там у жалобных рамках з'явіліся ў газетах яе партрэты!..

— ?!

— Праходзіла праверку. Заўтра выпісваюць з бальніцы. Выхо-дзіць замуж за «Песняра»... Во, прыходзь абавязкова на вяселле...

1978 г. Гродна

ДНО

У 197З годзе ў нашым горадзе адбыўся суд над пяццю былымі паліцаямі. Рэлікты гэтыя прытаіліся сабе ў ціхіх куточках краіны ды пражылі трыццаць гадоў бязбедна і спакойна, покуль работнікі дзяржаўнай бяспекі не вывелі іх на чыстую ваду.

Перад судом разам са сведкамі — цудам ацалелымі ахвярамі гэтых падонкаў — прайшло і дванаццаць былых паліцаяў, якія ў свой час адбылі кару ды цяпер, як звычайныя грамадзяне, сведчылі на пяцярых былых саслужыўцаў.

Шасцідзесяцігадовы мужчына неакрэсленага выгляду цяжка ўздыхае ды суду гаворыць:

— Дзяцінства маё прайшло без бацькоў — сірата я, грамадзяне прысутныя! Таму і маленства ў мяне было цяжкое. Пас кароў... Усё па чужых... Прыйшлі немцы — куды дзецца? — паціскае плячыма.— I пайшоў я ў паліцыю. Памыліўся, грамадзяне суддзі! Вельмі намыліўся, зглупеў!.. Затое потым чэсна прызнаўся, і радзіма мне ўсё даравала. Я надта вінаваты перад бацькаўшчынай, але яна, як маці родная, усё мне спісала і сказала — жыві сабе, Мікалай, на здароўе!.. Грамадзяне прысутныя, выхоўвайце сваіх сыноў і дочак адданымі радзіме, каб яны ніколі не пераходзілі на бок ворагаў, а былі такімі, як Аляксандр Матросаў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x