Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тату, накіньце сабе на плечы, бо з балоцечка сырасцю цягне! А шчэ мама казалі, каб вы доўга на сонцы не вэндзіліся, не пяклі галавы!

Дзядзька Юляк хварэў на сухоты, пра яго гэтак клапацілася дачка Лена. Затое нас яна дзічылася, як дзічыліся яе мы.

Каня распрэглі.

Адвязалі цялушку ды паперлі на поплаве пасвіцца на цэлае лета з папоўскім статкам.

Заглянулі ў студню — ці глыбокая.

Як мы ні ўзіраліся на захад, а Беластока з яго камінамі відаць не было. Полем і лесам нас не здзівіш. Размова пра палітыку, якую вялі мужчыны, не цікавіла. Дзядзькі Волеся з яго байкамі ўсё няма. Што нам рабіць?

У Папоўцы мне і брату вельмі хутка зрабілася сумна. Давай церабіць бацьку за рукаў, каб ехаць дамоў.

Потым, калі ўжо Дзянісікаў не стала, я не раз сябе касціў, што некалі так легкадумна ставіўся да папоўцаў і нават не прыгледзеўся як след да дзяцей Юлька і Волеся — няшчасных чалавечых парасткаў, галінку мамінага роду, на якой абарваўся ланцужок пакаленняў.

Ніколі ўжо не даведаюся, што папоўскія сваякі хацелі крыкнуць у апошнім бліску свядомасці. Зрэшты, не так ужо і цяжка ўявіць сабе гэта з тысяч падобных сітуацый. Гітлераўцы з папоўцамі распраўля-ліся пры сведках. Падрабязнасці галгофы сваякоў я збіраў па крупін-ках ад людзей, якія былі каля няшчасных з самага пачатку трагедыі да канца.

2

У першую ваенную зіму каля Папоўкі атабарылася падпольная група акружэнцаў — салдат і цывільных.

Пры адступленні нашай арміі Дзянісікі пераапраналі вайсковых, прыхавалі зброю і потым усё вайсковае дабро перадалі лясным хлопцам. Адправілі да іх і байцоў, якіх вылечылі ад ран. Усе гэтыя людзі абсталявалі сабе прасторную цёплую зямлянку і доўгі час жылі ў дастатку ды так бяспечна, што перасталі нават выстаўляць і варту.

Прамысловы і адміністрацыйны цэнтр Беласток прыцягваў ува-гу нашай разведкі. З лесу ў вялізны горад адразу не пойдзеш, для гэ-тага партызаны пачалі выкарыстоўваць жыхароў Папоўкі. Неўзабаве маміны дзядзькі мусілі бываць у горадзе кожны дзень ды вазіць і прывозіць фурманкай падпольшчыкаў, а ў саломе — ладунак.

Так мінулі вясна, лета і восень.

У другую зіму да дзядзькі Юлька зацясаўся ў давер мацёры правакатар яшчэ з часоў санацыйнай Польшчы — Бівойна Яўген[ 34 34 Клічкі нямецкага агента: «Кароль 04-А-32», «Вацэк». Пасля вайны апынуўся ў ЗША. Скончыў архітэктурны інстытут, жыве ў Мініполіс, штат Мінесота. Зараз пішацца Бівона Яўген (Аляксандар Амільяновіч, «Занікаюнцэ эха», стар. 235, выд. МОН, 1977 г., Варшава). ]. Ён праз Дзянісіка пранік і ў атрад.

Малады нягоднік пражыў у зямлянцы ля Папоўкі аж чатыры месяцы. Бівойна ўсё разведаў, разнюхаў, разгледзеў, а затым, нібыта па справе, адправіўся ў горад.

Пятнаццацігадовы партызан Вася Грэсь на другі дзень знікнен-ня правакатара сабраўся ў сваю вёску Пясчанікі да бацькоў. Адразу каля лагера хлопец сутыкнуўся з ротай немцаў ды ахнуў: салдаты ўжо выцягваліся ў ланцуг, каб акружыць зямлянку, а куды немцам ісці, паказваў Бівойна, з якім учора яны яшчэ побач адзін з адным спалі.

Вася дабегчы да сваіх паспеў.

Групе без панікі ўдалося з пасткі вышмыгнуць, пакінуўшы нем-цам адно тое, што партызаны пад гарачую руку палічылі малавартас-ным.

Немцы падабралі ў зямлянцы хлеб. Узялі буханкі з папоўскіх хат, параўналі іх ды ўбачылі: усё, што гаварыў Бівойна, спраўджваецца.

3

Такім чынам, зямлянку разграмілі.

У наступны дзень з Беластока ў Папоўку прыбыло дваццаць пажылых немцаў з «ляндсвера». Афіцэр загадаў дзядзьку Волесю з сям'ёй перабрацца ў гумно, дзеркачом добра вышараваць і вымыць памяшканне, затым у доме старэйшага Дзянісіка пасяліліся салдаты. Афіцэр ля ганачка паставіў варту. На дарожкі вакол вёскі паслаў патрулі.

Атрупянелыя папоўцы не маглі надзівіцца: міналі дні, а немцы нікога не арыштоўвалі, не білі, не валаклі на допыт, здавалася, нават мала чым цікавіліся. Днём і ноччу вакол вёсачкі хадзілі патрулі, усё разглядалі, бы турысты, ды нешта запісвалі, пазіраючы сабе на гадзіннікі. Калі ж ім было надта сумна, ставілі на валуны бляшанкі ад кансерваў і білі па іх з пісталетаў.

У Волесевым доме толькі дзяжурны сядзеў у поўным абмундзіра-ванні ды з паперак, якія прыносілі патрулі, нешта старанна выпісваў у тоўсты сшытак. Вольныя ж ад службы салдаты сноўдалі ў расхрыстаных кашулях ды шлёпанцах без заднікаў, ляніва чысцілі вопратку ці абутак альбо, прывалокшы аднекуль патэфон, запускалі савецкія пласцінкі ды слухалі песні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x