Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Немец нарваў пад штыкецінамі крапівы, паклаў зялёныя сцябліны сябрам на голае цела.

Салдаты скрозь дрымоту неўзабаве пачалі мычэць, раздзіраць сабе кіпцюрамі валасатыя грудзі. Вартавому гэтага і трэба было. Ён зарагатаў, заахвоціў вачыма пасмяяцца разам і дзяўчыну. Аднак курносенькі, загарэлы яе твар ды лоб з маленькімі прышчыкамі зас-таваліся ўсё гэтаксама сур'ёзныя.

Што ж, Лена немца пазнала. Менавіта ён сказаў бацьку: у зям-лянцы знайшлі з Папоўкі хлеб, пра сувязь вяскоўцаў з партызанамі ім вядома, як і ведаюць пра тое, што Дзянісікі лячылі раненых байцоў.

Гэтым часам паголеныя, апранутыя ў святочныя кашулі, пінжакі ды ў начышчаных ботах папоўскія мужчыны сабраліся на пругмені каля Юлькавага гумна. Усе курылі, пазіралі на немцаў ды абменьва-ліся заўвагамі:

— Чамусьці вартавы сёння ў «бляшанай шапцы», як кажуць мае малыя.

— I патрулі каскі напялілі, адпраўляючыся ранкам на дарожкі — раней гэтага не было.

— Пра свае мазгі пачалі дбаць.

— А што думаеш? Стрэліць хто з куста, і чэрап потым не заклеіш...

— Покуль стрэляць у іх, яны панішчаць нас.

— Вядома, панішчаць, няма сумнення.

— А што рабіць?.. Падацца ў Пінскія балоты?.. З малымі і бабамі?.. Мая кабета і слухаць не хоча!

— I маёй пра гэта нават не заікайся...

— А мо не панішчаць?.. Пасля Сталінграда немцы якіясьці ўжо больш рахманыя і ветлівыя!.. Нават параўнання няма з тымі немцамі, што былі летам сорак першага!..

— Ну! Унь, вакол Белавежы спалілі аж восемдзесят восем вёсак, аднак людзей не панішчылі — павывозілі ў Беласток!

— Хіба Гітлер дурны нішчыць і іх? Яму цяпер нявольнікі патрэбныя!

— I шчэ колькі — кожны работнік цяпер у яго мусіць быць на ўліку!

Працавітыя папоўскія мужчыны былі надта практычныя.

А яшчэ яны ўсе, як на падбор, былі рослыя, у сіле веку і не баязліўцы. Каб ваенкамат у свой час паспеў іх прызваць на вайну, гэ-та былі б, напэўна, вынослівыя, дысцыплінаваныя салдаты з даскана-ла вычышчанай зброяй ды з рэчавымі мяшкамі, дзе кожная казённая лапінка ці маслёнка занімала б сваё, адпаведнае месца. З такіх не бывае здраднікаў. З такімі ахвотна ідуць у разведку. А покуль жывыя, такія для ворага — зубы паломіш.

Пайсці папоўцам у лес, падаставаць прыхаваную зброю ды зашыцца ў прыцішаны сасновы пошум — прасцей простага, аднак пра гэта ніхто і не думаў. Верныя сваім жанкам і дзецям папоўскія мужчыны трапілі ў экстрэмальныя ўмовы. Яны зараз нагадвалі тых фермераў з амерыканскага баевіка, у якім гангстэры захапілі дом, узялі пад прыцэл дзяцей і кабет, не клапоцячыся пра гаспадароў, ведаючы аж занадта, што сялянская сям'я — адно цэлае.

5

Праз дзень пасля таго, як дзяжурныя надзелі «бляшаныя шапкі», у Папоўку прыкаціла крытая машына з новымі немцамі. Усе яны на галаве таксама мелі каскі.

— Ой, па каго яна?! — ускрыкнула цётка Марыся, убачыўшы цераз акно брызентавую буду.

Маці пляснула рукамі:

— А я ўсю раніцу гадаю: чаму гэта дзісь сніліся мне мама?!. Даўно мне не з'яўляліся, а сёння — бы наяву! Усё мяне клікалі: «Хадзі да нас, дочачка, ха-дзі-і!..»

— Няўжо, думаеце, прыехалі нас страляць?

— Ніц не зробіш, Марысечка, што ўжо будзе!.. Што бог дасць людзям, тое і нам!..

У гэты момант вялізны нямчыска ў рагатай касцы адчыніў ботам дзверы, зароў:

— На, русішэ швайн, р-р-раус!.. Шнэль, выходзіць!.. Але-е!.. Вшыстко, вшыстко!.. Лё-ос!..

— Ну во-о, як каму, а нам — бог ужо даў! — з адчайнай злосцю сказала Марыся ды кінулаея да дзяцей.

Калі Юляк садзіў сям'ю на фурманку, немцы ўжо некуды валаклі пастраляных свіней. Дурныя куры дзяўблі сцежачкі акрываўленага пяску, а салдаты, рагочучы, шчоўкалі іх па адной з пісталетаў ды піхалі сабе ў брызентавыя сумкі. Бойкі певень узляцеў на паркан, па-свойму падаў курам сігнал трывогі, але куля змяла і смельчака. У будзе скуліў перапалоханы Бобік...

Праязджаючы ўздоўж дома, Юляк праз вокны паспеў убачыць, як той самы вялізны немец у яго «велькай хаце» з вазонамі напіхаў ужо пад стол саломы з выпатрашаных матрацаў, а зараз цягаў з ікон ільняныя ручнікі ды кідаў туды таксама. Практычны гаспадар з гарачкі, таму яшчэ і без шкадавання, падумаў:

«Што ж, дом зусім новы, крыты дахоўкай, падпаліць яго не так і проста!.. Ат, халера яго бяры, збудуем сабе новы, абы жывымі пакінулі!»

Сабралася іх шэсць фурманак — з кожнага дома па адной. Усё гэтак жа ў касках, з пісталетамі ды гранатамі за халявамі немцы на трох пясчаніцкіх падводах трымаліся зводдаль.

Вакол папоўскіх фурманак круціліся на ровэрах паліцаі з Гарад-ка — усе сем чалавек. У нашай мясцовасці немцы мундзіраў такім не выдавалі. Паліцаі былі ў белых кашулях, нават пад гальштукамі і ў святочных пінжаках — выглядалі на паўпанкаў са стрэльбамі за плячыма, якім уздумалася пакатацца на вольным паветры ды ў кампаніі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x