Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніхто з папоўцаў не прасіўся, не лямантаваў, не плакаў, не прамаўляў ні слова — нават дзеці на тварыках захоўвалі выраз суровай пакоры.

У такім настроі ўсе выехалі на Беластоцкую шашу і павярнулі ў бок Ваўкавыска.

— У Гарадок едзем!..— сталі папоўцы перадаваць адны адным, але адразу змоўклі.

Толькі тут, з высокага грэбеня шашы, яны раптам убачылі, што над лесам, дзе павінна быць якраз іхняя вёсачка, ляніва ўзнімаюцца клубы шэрага дыму.

Жанчыны паціху заенчылі ды пачалі хрысціцца.

Бах! — глуха прагучаў вінтовачны стрзл.

У кювеце слаба віскнуў сабака і задрыгаў нагамі ў перадсмя-ротных. канвульсіях. Паўпанкі на ровэрах зарагаталі.

Аж на шашы, цягнучы за сабой доўгі кавалак ланцуга, дагнаў Юлькаву фурманку Бобік, і яго застрэліў паліцай Дэц. Нехта запрапа-наваў стралку ўзяць на памяць ланцуг, і таму паліцаям зрабілася весела.

6

Памясцілі іх у Арчыкавай мураванцы.

То быў дом у Гарадку, дзе немцы трымалі арыштантаў у час допыту, перад расстрэламі ці адпраўкай у турму (і мы з братам сядзелі ў ім да вывазу ў канцлагер Штутгоф). Дзеля гэтага ў будынку фабры-канта Арчыка немцы выламалі перагародкі, закратавалі вокны, абнеслі падворак цяглянай сцяной. Людзей трымалі на падлозе, засланай саломай.

Папоўцы жылі ў Арчыка з тыдзень. Вартавалі іх толькі паліцаі і за гарэлку ўсіх пускалі да арыштантаў.

Мае страшаўцы папоўцам насілі махорку.

Заходзілі да іх проста пагутарыць, падтрымаць дух.

З Пясчанікаў кожны дзень прывозілі ім малако, хлеб, дровы, каб варыць страву.

Каб сваякі былі хоць крыху спакайнейшыя, наша мама з'ездзіла ў Беласток да краўчыхі, прывезла цётчынай Лене бялізну, Марысінай маці — лякарства; Юлькава дачка папрасіла туалетнага мыла, каб па-мыць галаву, мама заадно купіла і яго.

Мужчыны збіраліся ў кутку Арчыкавага падворка ды зноў ламалі галаву:

— Уцячы? Зусім нявелькі фокус! Паліцаю, што унь стаіць у браме на варце, нас абсалютна не відаць. Узлезь адзін аднаму на плечы ды перавалі за мур!..

— Ну! А там гарадоцкімі агародамі дапаўзеш да рэчкі, перабрыдзеш Супрасль і — у лес, на волю!

Дзядзька Юляк паддаў жару:

— Дэц, халера, сёння чамусьці да маіх ботаў надта прыглядаўся — бытта я ўжо стаў пакойнікам. Мо ведае што?

— Уцячы — то ўцячэш, але хіба за табой пойдзе баба? Скажа — балотам смярдзіць і камароў там поўна, куды з дзецьмі я павалакуся?!.

— Хлопцы, дальбог, трэ пачакаць. Бачыш, і на фронце запанавала цішыня!

— Але! То ўсё немцаў перлі, а то — замерла!.. Чакалі ўжо два гады таго вызвалення, а сколькі цяпер яго чакаць — пяцьдзесят, сто?!.

— О-о, гэта, напэўна, будзе няхутка!.. А з намі, мажліва, усё яшчэ ўладзіцца, няма чаго панікаваць. Успомніце: і з белавежскіх вёсак спачатку народ звязлі ў Гайнаўку ў тартак, бы нас сюды, але потым усіх адправілі да Беластока, у пустыя яўрэйскія кватэры! А што Дэц так гаворыць? Разбэсціўся, падла, вочы так і бегаюць па арыштанту, калі ўбачыць на чалавеку што-небудзь ладнае, каб яму іх выперла!

I мужчыны насцярожана змоўклі.

Яшчэ больш устрывожаныя былі жанкі. Глядзелі яны на малых, а сэрцы кабет абліваліся крывёю. Бо дзеці і ведаць не хацелі пра тое, якая навісла пагроза,— у іх зараз дзейнічаў адвечны механізм прыроды: малым надта ж патрэбна было, каб сардэчкі іхнія біліся, лёгкія качалі кісларод, вочы пазнавалі свет, а самі яны адчувалі мускульную радасць ды падалі ад знемажэння.

Калі сваёй беганінай малыя апрыкралі і паліцыі, ім дазволілі вылятаць на вуліцу — да гарадоцкіх дзяцей. Цяпер мацяркі хоць і палахліва, але нават з замілаваннем ды гонарам пачалі назіраць цераз краты насцеж адчыненых Арчыкавых венецыянскіх акон, як іхнія пацехі гуляюць у «вайну», бяруць «у палон немцаў», «лечаць раненых», даючы з бутэлечкі папіць «ёду».

Іхняе замілаваные працягвалася нядоўга.

Юлькаў малы неўзабаве прыляцеў з вуліцы ды з непасрэднай дзіцячай цікаўнасцю прыстаў да Ма-ысі:

— Ма-ам, праўда нас будуць расстрэльваць?.. А калі-і?.. Хутка ўжо, ма-ам?

Марыся анямела — сын прынёс плётку з мястэчка ці там што-небудзь ведаюць? Яе маці пацвердзіла:

— У горадзе, дочачка, пра ўсё вядома. Ну, во, настае нам і кане-ец! — старая ўздыхнула і перахрысцілася.— Што зробіш, застрэляць, то чалавек хоць адмэнчыцца.

— Што вы вярзеце, мато, мы ж тут з малымі?! — Марыся забегала па саломе, не ведаючы, за што хапацца.— Ой, трэ хоць Юлька падгаварыць, каб уцякаў!.. Ну, во-о, дапалітыкава-аўся!..

7

У наступны дзень два хлопчыкі з Пясчанікаў прывезлі якраз папоўцам свежае малако, як зноў з'явіліся немцы ў касках — чалавек з трыццаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x