Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль што — цярпіма. Толькі дзяваць сябе няма куды — от бяда. А ноччу вучнёўскія сшыткі сняцца. Памылкі ўсё праўлю і праўлю — бытта, прашу прабачэння за натуралізм, вошай у іх даўлю, даўлю і даўлю. Кашмар!

А мне яшчэ вайна спіцца. То сам ад немцаў драпаю, то іх па лесе ганяю. А сёння прыплялося, бытта сцапалі мяне паліцаі. Бытта сядзім у засадзе. На нас прэ рота нахабных бобікаў — у чорных шынялях I з белымі каўнярамі ды абшлагамі шырокіх рукавоў. Я націскаю на спуск свайго «пэпэша», але аўтамат чамусьці не страляе. Бобігі ўжо перада мной. Бачу выразна сытыя морды. Вымаю стары дыск, паспяваю ззмяніць новым. Цісну на спуск шчэ раз і — тое самае! Абкружылі і цэлай гурбой наваліліся на мяне. Скруцілі, вядуць некуды. Мне надта крыўдна, але паправіць нічога нельга. I тут я, спатнелы, прачнуўся. Гзтак — ледзь не кожную ноч!

Абодва пенсіянеры за Лаўрзна былі значна маладзейшымі. Ён адчуў да мужчын зайздрасць, што, як роўны роўнаму, могуць выліць свае душы, і ад крыўды слухаць больш не стаў.

Дамоў вяртацца? Няма чаго. Лаўрэн з роспаччу прыгледзеўся — куды б перасесці яшчэ. А мо такі плюнуць на ўсіх тут ды пашнэндаць па горадзе?

Не, там усюды макрэнь — лепей пару гадзін ужо пацярпець тут. Дзень цяпер кароткі.

4

Агорнуты ўсё тым жа неспакоем, неяк непрыкметна для сябе апынуўся Лаўрэн нарэшце ў самым кутку навеса. Апынуўся там з намерам — дасядзець на гэтым месцы да канца.

Побач двое старых правілі сваё:

Ат, паміраюць і маладзейшыя! У гэтай спразе блату ні для каго не бывае. Тут існуе няўмольны закон:

мусіш быць цёнгле тым самым раварыстам ды глядзець толькі ўперад. Пачнеш прыглядацца сабе пад колы — паляціш адразу ў кювет!

О-о, стань толькі прыслухоўвацца да сваіх балячак, хвароб, настрою, аналізаў — так і наклічаш бяду, бо памірае не стары, а — спелы! — згадзіўся з сябрам напарнік.— Каб адцягнуць ракавы момант, трэ быць заўша ў форме ды абавязкова нечым займацца! Трэ пазодзіць сябе не гэтак, як мы, абібокі,— цягнем і цягнем рызіну з раніцы да вечара!

«Святая праўда!» — надта хацелася сказаць Лаўрэну, але ён толькі цяжка ўздыхнуў.

Перад яго вачыма адразу ўзнік хутар з клопатамі: аб агародзе, садку, вуллях ды парсюку, а душу агарнула адчузанне непапраўнай страты. I яму захацелася раптам абрынуцца на абодвух франтавых суседзяў з крыкам, бытта яны ва ўсім вінаватыя:

«А калі займацца няма чым, тады як, падкажыце?! Калі табе, бы ў той Паловкаўскай багадзельні, застаецца толькі кастлявай. каханкі выглядаць кожны дзень?! Калі табе і з матраца раніцой не хочацца ўставаць?! Калі табе і глядзець ні на што не хочацца, нават — на родных дзяцей?!.»

Але Лаўрзн праказаў гзта сам сабе толькі ў душы, бо спазма абручом хапіла за горла. Адно адзавіся, голас уздрыгане і расплачашся, бы тая баба. Пад навесамі — як ва ўсіх клубах зямное кулі, мужчыны, прынамсі, трымалі свецкі этыкет.

Старыя ўздыхнулі. Той, хто правіў пра раварыстаў, праз хвіліну кінуў:

Глядзі ты, што за макрэнь! Што за агідная пагода! Так і беражыся, каб не прамачыць ног!

А я цэлафанавыя мяшочкі на ступакі нацягваю і — ніц, ногі кожны раз сухуткія пасля двара. Раю і вам так рабіць.

Ха, мяшочкаў у мяне — шуфляда цэлая! Дзякуй за ідэю — ніколі не здагадаўся б!

— Калі ласка, ідэі раздаю за так.

З мінуту памаўчалі зноў.

Надзор'е — глупства. Як-небудзь перажывем у цяпле ды пры хлебе. I да хлеба маем. Радыё слухалі? Толькі сціхла ў В'етнаме, і ўжо заварылася, здаецца, новая каша ў Бейруце! Каб толькі тыя Рыганы, хай яны рагануць, няхай, сусветнай калатнечы не наклікалі на нашыя галовы!

О-о, капіталісты сталі куслівыя, бы тыя мухі перад смерцю восенню!

Абвялыя пенсіянеры задумаліся зноў. З задняй лаўкі даляцела катэгарычная заўвага напарніка Макара Апанасавіча:

Ат, вясковы хлапец — не гарадскі. Ён табе не па адных вусіках адрозніць жыта ад пшаніцы! Затое гарадскія юнакі бездапаможныя — бы даваенныя польскія паненкі з багатых дамоў! Вясной чакаю на прыпынку тралейбуса, а яго ўсё няма. Побач — выкладчык з медінстытута з пустым партфелем пад пахай і яго студэнт з дубчыкамі ў руках. Час доўжыцца, а машыны не відаць. Выкладчык, чую, і пытаецца ў свайго студэнта: «Што ў цябе ў руках, Жора?» А той: «Галінкі».— «Адкуль іх вязеш?» — «У парку дзерава пілуюць, і я наламаў во».— «Навошта гэтае смецце табе?» — «Пастаўлю ў інтэрнаце ў ваду — хай на акне распускаюцца. Зялёныя лісцікі будуць».— «А-а, малайчына! Якое ж гэто дрова?» — «Дзікае».— «Што ты выдумаў, юна-ча, такога не бывае! Галінкі грушы ў цябе, яблыні, ліпы, зярбы?» — «Не-а. Гэта — коцікавае». Чулі калі-небудзь такое?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x