Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«I чым яны аж так зацікавіліса?!» — Лаўрэн непрыкметна перасеў да мужчын.

На адным чалавеку была новая вушаначка з чорнага каракулю, а на другім — стаўбуністая капічка з каракулю шэрага. Абодва мелі на сабе палітоны з дарагога драпу ў сіняватую елачку. Дакладна такое сукно да вайны ткалі беластоцкія сукнавалкі — варсістае, цёплае і надта моцнае.

Лаўрэн стаіўся ды паслухаў, як чалавек у вушаначцы дзівіцца:

I чаго гэтыя буркліўцы ўсё звэнгаюць — тое не так, гэта — не гэтак і не па-іхняму. Калісьці з-за звычайнай солі ўзнікалі крывавыя войны і бунты, гарэлі гарады і вёскі, гінулі цэлыя плямёны з-за яе, а цяпер — калі ласка, соллю пасыпаем гарадскія вуліцы! Зараз і свет, і людзі, і матэрыяльныя вартасці, нават звычайны лес, нават вада, нават паветра I астатняя прырода — цалкам іншыя! Другія звычкі! Другая вопратка! Іншыя нормы паводзін! Іншыя густы! А мы прыйшлі ад ваннаў ды каляровых тэлевізараў, апрануўшыся ва ўсё моднае і, бы марскія ракавіны, шумім ды шумім рэхам даўніх хваль! Буркуны бязмозглыя! Гэтыя розныя абгаворы ды бурчанне — мана ды той самы наркотык, аб якім столькі газеты цяпер пішуць! Трэ мірыцца з рэчаіснасцю, а не ўпарта і па-маньяцку валкаваць — гэта кепска і тое дрэнна, таго нельга, сяго не відаць, а калі і ўбачыш, то яно не такое, бо раней і трава расла зелянейшай, і цукар быў куды саладзейшым ды больш белым, і сонца лепш свяціла!

Напарнік у шэрай капічцы запярэчыў:

Не кажыце, Макар Апанасавіч! Усё ж такі мы былі нечым багацейшымі! Жылі сярод «братьев пашнх младшнх». А цяпер — зайца жывога дзеці не ўбачаць нават, хіба што ў заапарку! Сколькі ў майго бацысі было на вёсцы адной капусты, давайце палічым. Зялёная ў галоўках — раз. У галоўках кіслая — два. Кіслая шаткаваная — тры. Успомнім, малако тады якое давалі дзецям? Яйкі — якія? Што за бульбу цяпер гаспадыня на стол нясе? Таксама хімізаваную, бы тыя напічканыя хіміяй фрукты, бы ўсё астатняе. Ужо нават мы і памірыліся з такім станам ды пачынаем забываць, што можа быць іначай. А сколькі бацька мой кажухоў меў? Да кароў і свіней — адзін. Для вывазкі лесу — другі. На кірмаш ці да гасцей паехаць— трэці апранаў. Не меней было іх і ў маёй мацеры. Цяпер жа маладыя чортведама што аддадуць за кажух свінскі.

Тут вы маеце рацыю.

Праўда! Учора на маіх вачах у тралейбусе да нейкага дзядзькі прычапіўся хлапец: «Папаша, прадай за сто рэ — кладу сотню адразу!» Чалавек маўчыць. Ён не адстае. Пасажыры рагочуць, бо кажуху таму — што чалавеку, напэўна, гадоў за паўсотню. Давай я талкаваць юнаку — глупства, браце, выдумаў. Навошта табе ён спатрэбіўся раптам? Для цябе, маладога, у ім надта невыгодна, I на здароўе табе такая хламіда можа пашкодзіць — спарышся. А той: «Нічога ты, папаша, не кумекаеш. Цяпер эпоха рэтра — вяртанне да старога, усёк?» Я яму і заяўляю: «Слухай, сынок, калісьці дзядзька гэты і на восях дзеравяных ездзіў. Тады давай ужо і восі ў тваім матацыкле ці ў гэтым тралейбусе заменім на дубовыя альбо букавыя, аднак ці ты захочаш?» I што ж вы думаеце? Маладое боўдзіла аж падскочыла ад радасці: «Эўрыка, дзед! Во будзе клёво — шык!» — «Дзе ж ты, дурню яловы, тых стэльмахаў возьмеш, карэтнікаў, кавалёў, што ўсё гэта майстраваць калісьці ўмелі? Вы ж на гузічкі любіце адно націскаць ды на рычажкі!» — ківаю галавой з палітаваннем.

А ён — што?

— А ён? Рагоча разам з пасажырамі!

Макар Апанасавіч прызнаўся:

А мяне, думаеце, выбрыкі маладых не шакіруюць? Шчэ як уражваюць! Часамі гляджу на іх і, здаецца, пачынаю разумець тых іспанскіх канкістадораў, што надта дзівіліся з індзейцаў, калі дзікуны з дзідамі ў руках адзін перад адным перліся мяняць золата на бліскучыя шкелцы. Але ўспомніш сваю маладосць, спахопліваешся адразу — гэта ж усяго чарговы выверт моды. Яны заўсёды алагічныя і праходзяць у маладых, як той насмарк. Сапраўдныя вартасці застаюцца непарушнымі — даўняя святая ісціна.

I тут з вамі цалкам згодзен.

Прыстойна апранутыя памаўчалі. Даляцела гутарка бабуль з недалёкай лаўкі:

Зяць — дзе яго ўзяць!

Чаго ж табе прыбядняцца — маеш аднаго!

А-ай, лепш, каб яго і не было!

А ты што?!

Ну! Прыйдзе на абед і, дальбо, няма каго за стол саджаць — такі замухрыжкаваты. Занудлівы — ні бэ ні мэ.

Падбадзёр, душой падымі!

Ага! Такого нават у каляровы тэлевізар увапхні, а ён будзе чорна-белым. За добрым мужам і варона жонка, а як мая з ім жыціме — не ведаю!

Зноў загаварыў прыстойна апрануты:

Ат, што я такія банальнасці разводжу — самі выдатна ўсё ведаеце. Лепш пагаворым пра іншае. Скажыце, як пераносіце выхад на пенсію?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x