Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грошы е-е-е! I адзенне маю файнае — зімовае, асенняе і на лето! I з габардзіну, і з драпу!.. Вядомо, е яно і ў цябе, напэўно, бо з Нінкай вы тое-сёе нажылі таксамо! Пенсіі ў нас з табой не кепскія, і дзеці твае ды мае даўно павырасталі, на моцных нагах стаяць, у гнёздах сваіх жывуць! Мало мы з табой «ранткавалі» і любіліса, але добро ведаем адзін другого! Сколькі нам наканавано, шчэ пажылі б! От, у наш садок, напэўно, салавей ужэ не прыляцеў бы, але ж з дзесятак гадкоў шчэ пацягнулі б: пажылі б у згодзе — бы пара качачак-неразлучніц на нашай старыцы, бы тыя дзве каляінкі на польнай дарозе ўздоўж Нёмана...

Памаўчаўшы, заклапочана:

Толькі дзе падзецца — «Дарагі мой, дарагі, дарагі мой, модны, адгулялі мы з табой па расе халоднай!»

Змянілі шыло на мыло.

Во-во! Ты, велькі дурань, сваю хату сынам адбуліў, а я, булавешка такая самая,— зяцям, і боўтаемса тут ля чужых муроў, цьмім на божым свеце...

6

Так яны і крочылі па алеі з высокіх таполяў, на самых вяршынях якіх цямнелі гнёзды амялы. Пры боку зямлячкі — знаёмай і блізкай да балючай туті, з адчуваннем поўнай уласнасці ўжо над гэтай кабетай і з жаданнем ёй нават падпарадкавацца, як некалі Ніне, Лаўрэн тупаў, устаўляў сяды-тады слова, слухаў, і яму ад здавальненыя ды спакою даўно-даўно не было аж так добра.

Пасля таго на вёску шчэ не егдзіў?

Лаўрэн заматляў галавой.

Не цягне?

Шчэ як!

Хочацца на хутар паглядзець?

I гэто. Але найбольш, халера на яго, ведаеш, чаго цягне? Не паверыш, напэўно!

Ну?

Толькі не смейса. Часамі хэнць надто бярэ босым па полі пахадзіць.

О-о, дзе ты паходзіш тут — адразу абсмяюць! — паспачувала Сонька.— О-о, чаго захацеў! Босым тут і не думай куды вылазіць! Тут такое ўсюды панство развялоса, што даваеннаму — не зраўнацца з ім нігды!

I я над гэтым не раз думаю, чаму так атрымліваецца... А там — хадзі, як сабе хочаш! Пясок ужэ халодненькі, але не настылы. Затапіў бы ў яго шпары ды адразу сілы, бы таму зубру, ад зямлі прыбавіласа б! Якраз самы разгар бабінаго лета. На палях вянуць бадыді бульбоўніку. Снуюць дымкі вогніскаў. Печанай у прысаку бульбай файно так пахне, і дзеці з недагаркамі лётаюць. Нядаўна глянуў у парку на траву ды сабе падумаў — над Нёмнам, напэўно, другую атаву пайшлі касіць у пойму...

Пэўне. Пакрова на носе, а такая стаіць цяплынь,— задумалася і Сонька.— Кажуць, усё з-за высакоснаго року такое, то, можа, і праўда. Падумай толькі, бульбу людзі амаль выкапалі. Цукровыя буракі само збіраюцца недзе вывозіць на станцыю. Агароды некаторыя людзі павызбірвалі. У нас казалі — на пакровы заганяйце у хлеў каровы, а тут гэтыя самыя каровы могуць шчэ ў полі наесціса добра, бы летам.

— Наяду-уццо, пазбіско шчэ е-е!

Хвіліну абое зноў памаўчалі, задуманыя.

I я таксамо сумую. А часамі збярэцца на душу, то хочацца кінуць усё к чорту і туды на крыллях ляцець...

Але Лаўрэн ёй гаварыць не даў:

Ведаеш, шчэ, як малому, цягне наесціса, каб аж бурчэло ў вантробе, груш-дзічак! Гнілак, вядомо! Пакладзеш, бывало, у сено на пару дзён і — гатово! Вінно-салодкія, сакавітыя, шурпаценькія, а еш — сколькі душа жадае!

У горадзе гнілак, дурныя, чамусьці брыдзяцца.

...Бонды нашай паеў бы. А над усё, ведаеш, чаго хочацца? Кіслай капусты. Стравы.

?!

Ну, ну, самай звычайнай капусты, якую ў нас варылі ў кожнай хаце! У іх чамусьці тут толькі прэснае гатуюць — дзень у дзень, у будзень і ў свято. Я нават хадзіў у сталоўку — адную, другую, трэцюю, але — без толку. Папросіш, то дзеўчына на цябе, бы на страшыдло, вытарашчыць вочы. А мне часамі хочацца — хоць ты вазьмі ды заплач!

Яна зірнула на земляка, бы на дурня.

Ах, Лаўрэн, Лаўрэн, якая з цябе булавешка і ёлупень, хоць і бывалы мужчына! Ты ж не тое прасіў! У гарадах цяперашніх страву гэтую называюць не капустай, а — шчы!

Да ну-у?! — сумеўся чалавек.

Дальбух, праўда! I як гэто ты так?!.

— Ладно, цяпер будзеш ведаць ужэ! Але я не магу надзівіцца, як ты файно выглядаеш! Разрабіўса ў такого мажнаго мужчыну як! Ты шчэ, Лаўрэн, доўго пажывеш! Відаць, вельмі-такі добро дзеці з табой абыходзяцца тут, вельмі табе спрыяюць!

Лаўрэн ужо зазлаваў:

Галодным павінны марыць мяне, ці што? У багадзельнях — і то даглядаюць чужыя нянечкі, а то — свае!

— I не кажы ніц! Паслухай лепш. Памятаеш Пранцысю з Востраво, якое за Індурай? Ну, тая самая, што са мной ды з тваёй Нінкай служыла ў гродзенскіх паноў. Мужык памёр, і, бедная, засталася на хутары адная-адзіношанькая. Пароласа на вучастку сваім ды прыкармлівала сабак — тых, што гаспадары пакідалі, перабраўшыса ў горад. Дак сыны дурную ўгаварылі прадаць хату ім на машыну таксамо, бы твае, ды перавязлі мацеру сюды. Нявесткі адразу і пачалі да яе прыдзірацца; а то гаворыць не па-іхняму, а то кепско пахне, а то ў іхнюю гутарку лезе, а то малітвы пры дзецях гаворыць, а то не на тую дзірку ў туалеце сядзе!.. Пранцыся цярпела-цярпела, покуль змагла. А тады выскачыла з дому ды — на аўтобусную! Прыехала ў Востраво, упала ў сваю крапіву пад плотам і давай выць. Выла дзень, выла два, нічого ў рот не браўшы, покуль людзі не паклікалі Дзеншчыкава[ 23 23 Дзеншчыкаў П. В. (1918-1980), Герой Сацыялістычнай Працы, старшыня калгаса «Авангард» Гродзенскага раена. ]. Той зжаліўса над беднай, купіў ёй за трыста рублёў халупу, і цяпер жыве там ды калгасную кантору прыбірае. Я гасціла нядаўно ў яе. Частавала мяне сваім хлебам! У газавай духоўцы пячэ!.. А сма-ачны, духмя-аны — як з хлебнай печы, не адрозніць! Каб ты бачыў, якая цяпер Пранцыся здаволеная, вясёлая! Зноў да яе мо з сем пакінутых сабак збегласа. Казала, былі дохлыя і згаладнелыя — мыло ў яе нават усё паелі. Цяпер і ад каўбасы мысы вернуць, падлы. Гладкія — бы паршукі кормныя! Пранцыся прызнавалася — палажыла дзве сотні на ўнучку, а цяпер ужэ палучку збірае і кладзе на сваю кароўку — жыць без каровы ке можа!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x