Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не так просто, падруга,— уздыхнуў ён.

I я ведаю, што — не!

Тады — чаму пытаеш?

Але ж табе мусово жаніцца!

Мусово, кажаш?

Напэўно!

У дзве солі не макаюць.

О-о, не-е, Лаўрэне, тут — не пра тыя дзве солі! Каб ты жанаты быў і шукаў сабе каханку, тады можно было б і гэтак сказаць, а як жа! Ты ж зара — адзін!

— Што праўда то праўда — адзін. А кавалерская жызня ў мае гады — не жызня. Але хто яго ведае, што мне цяпер рабіць, калі так усё перавярнуласа. Не то жаніцца, не то раіцца, не то плакацца — бы ў нас казалі ў такім выпадку. Хвіліну абое маўчалі.

Ладно, там будзе відаць. Покуль неяк жыву, як жывецца,— уздыхнуў.— Але, бы ты кажаш, у мяне е і жытло, я наеты, і абагрэты...

А ўсё не тое, праўда?

Праўда твая.

Бо я ведаю!

Ну, а ты за мяне пайшла б?

Толькі скажы!

I Сонька раптам уставілася ў яго блізкімі і дапытлівымі, з асцярожным і затоеным чаканнем вачыма — не па ўзросту жывымі ды свежымі.

Ён прамаўчаў, і яна праз секунду дадала як бы жартам:

Ну, то як — бярэш мяне за жонку? Бо я гатовая ісці — нават зараз!

Лаўрэну аж страшна зрабілася. Але — на хвіліну.

А што думаеш? Выкінуў тады штуку, не ажаніўса з табой калісь, то — мог бы цяпер,— сказаў ён весела ды зноў адчуў у сабе жаданні, бы некалі — да Ніны.

Зямлячка як бы адгадала, што адбываецца ў яго на душы.

Ты не думай, Лаўрэн, я шчэ надто моцная і здаровая! Шчэ нават, дальбо, зубоў — глянь! — сколькі ў роце маю сваіх! I сплю добро, і ем, і рабіць магу... Адно, як нагнусо, у вачах цямнее ўжэ. Ды шчэ перад дажджом часамі ломіць і ў спіну аддае. Але гэто — ніц не шкодзіць, цярпела ў жызні і не тое!

Цярпець мы ўмеем! 1

Я і кажу! Баба з мяне, ведаеш, шчэ нават здатная ды і гадамі не надто старая — шэсцьдзесят пяць маю скончаных адно нядаўно! Нават і грошай крыху сабрала!

— Ніц супроць цябе і не кажу.

— Але напэўно думаеш — от, няўдачніца, лезе тут са сваімі болькамі, дурыць мне галаву. Не-е, Лаўрэне, на сябе няма мне чаго казаць, у параўнанні з другімі! Як пагляджу на іншых, як прыгляджуса да другіх, то...

На хвіліну задумалася.

Чуў, з чаго мой Касіло памёр, царство яму нябеснае? Кроў у Нічыпара папсаваласа — зусім нікудышняй стала. Раптам застыла на смалу — густую і чорную!

— Ты ба-ачыш, што на чалавека зваліласа!.. Але стэльмах з яго быў, ведаеш, надто добры, хоць заўсёды ганіў сваю работу. Калісьці, шчэ за «польскім часам», зрабіў мне чатыры званчакі да воза — зносу ім не было.

О-о-ой, потым заказы ўсе так хвалілі, бо рабіў іх нарыхтык, хоць кожнаму Нічыпар гэтак ганіў! Памятаю, старэйшая дачка ад-нойчы спыталася: «Тату, нашто гэтак усім нагаворуваеце на сябе, людзі ж да вас больш з заказамі не пойдуць, і што тады рабіць будзеце?» А ён: «Пойдуць. Бачыш, Гэля, людзі добро ведаюць, што кожны майстра брэша, а толькі яго выраб гаворыць аб майстру праўду!»

У гэтым, напэўно, меў рэхт. Цяпер іншы малады — зробіць не зробіць, а ўжэ пахваліцца. Ну і што, гэто — лепш? Майстра рукі павінны славіць, а не язык!

Во, во, і ён гэтаго трымаўса!..

Але хлопцам твой Нічыпар, помню, быў даволі драчлівым. Бы — Вацак Шмігельскі, мой швагер. Надто гарачыя і забіякаватыя абодва былі. I цваныя. Таксамо адзін і другі потым огера[ 21 21 Жарабец (мясцовае). ] трымаў, каб парысавацца...

О-о, з маго забіяка быў — не дай бог! А яго огер сколькі мне жызні адняў! Бо ўсё за дзяцей баяласа, каб не прыдушыў каторае, як выскачыць на падворак са стайні!

Дасталаса, выходзіць, табе за ім, Соня... I цябе, бедную, напэўно, біў?

I не кажы! — бліснула яна ўдзячнымі вачыма.— А што зробіш, Лаўрэн? Я і раней ведала, што ён такі, але горка рэдзька, ды ядуць, цяжкі замуж, а ідуць!

Пажурылася хвіліну Сонька і зноў пачала выхваляцца:

— Аднак жызню са сваім стэльмахам, хай яму будзе царство нябеснае на тым свеце, не горш за іншых правяла! Было ў нас і тое, і другое... I шчасця нават спазнала... Канечне, спазнала, а як жа! Адно, вядомо, кароткае — як квітненне папараці ў свентаянскую ноч! Каб ты адно бачыў, якое пахаванне яму справіла — цэлы рок людзі адны адным перадавалі, і я надто ж ім, павер, праславіласа ў сваёй акрузе. З грамадзянскай паніхідай! З памінкамі аж на сто чалавек! З духавым аркестрам на сем трубаў і барабан — восьмы!.. Шчэ потым файны помнік з Літвы за тры з паловай тысячы прыперла яму на магілу ды падумала — усё, баба, выдаіласа ты цалкам і ў адной кашулі зрэбнай, мілая, засталаса цяпер. Дай ты веры — такія выдаткі, што іншаму і не сніласа б! Ажно — не! I дзецям усім дапамагаю! I кожнаму ўнуку школьную форму спраўляю, учора старэйшаму справіла файную марынарачку і сабе абнову купіла! А не паспела і зглядзець, бачу, зноў у мяне на кніжцы болей за паўтысячы гатоўкі[ 22 22 Наяўныя грошы (мясцовае). ] ляжыць! Сонька весела ўздыхнула:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x