Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гарачым летам стары Шыман капаў на балоце роў. З «Шалашоўкі», дзе якраз атабарыліся «белыя», выйшлі двое — са стрэльбамі цераз плячо, з пісталетамі за рамянямі ды ў ботах з халявамі вышэй каленяў. Дзед адразу пазнаў маладога Златніцкага з парабкам. Памешчыкаў сынок нават не павітаўся. Выхапіў пісталет, тыцнуў дзеду рулю пад нос, загадаў:

«Заўтра, галгане, прынясеш сюды раніцой пуд мяса, збанок солі і чатыры боханы хлеба!»

Поркаецца над ровам дзед і ў наступны дзень. З'яўляюцца тыя ваякі зноў.

«Ну, прынёс?» — пытаецца Златніцкі.

Паніч убачыў, што дзядзька разводзіць рукамі, давай старога лупцаваць, а паслугач — трымае яго стрэльбу. Дзед Шымана падымаў адной рукой задок у воза — яго разабрала злосць. Дзядзька згроб абодвух за каршэнь, стукнуў з усяе сілы лбамі ды піхнуў насамі ў ваду. Калі абодва захлябнуліся, целы заваліў торфам — ляжыце тут панок з паслугачом да самага сканчэння свету! Баючыся помсты ад паноў, стары пра выпадак не заяўляў нават старасце, таму маёнтак Златніцкага ўцалеў[ 69 69 Пасля разгрому паўстання ў тых, хто прымаў у іх удзел, царскі ўрад канфіскаваў зямлю і будынкі. ].

Аднойчы са сваім бацькам ехаў я праз Мастаўляны. Раптам на адной, другой і трэцяй хатах убачыў я шыльдачку[ 70 70 У буржуазнай Польшчы кожны селянін павінен быў мець над акном свайго дома шыльдачку са сваім прозвішчам. ] з прозвішчам «Каліноўскі» ды пачаў хваліцца школьнымі ведамі пра паўстанцаў. Выслухаўшы мяне, бацька ўспомніў:

«Калісьці, сынок, гэтаксама ехаў сюдой я са сваім старым — вазілі ў Зялёную свінню да кныра. Дзед твой глянуў на гэтыя хаты і пачаў апавядаць. У дні паўстання бачыў сам, як тут выйшаў ад цёткі паўстанец з вінтоўкай — хадзіў снедаць да сваячніцы. Два мастаўлянцы, што раней служылі ў войску, глядзяць,— стрэльба яго неналадаваная! Дзяцюкі — цап! — за паўстанца, выкруцілі яму рукі ды павялі да старасты. Атрымалі ўзнагароду, і мужыкі ім зайздросцілі».

А ў Перацёсах з-за звычайнага лапатніка з прозвішчам Шарамэта, які, напэўна, і не чуў, што паўстанцы бываюць розныя, загінуў цэлы атрад «чырвоных».

Селянін згадзіўся за дзесяць рублёў атрад выдаць. Справа адбылася зімой. Шарамэта наладаваў добры воз саломы, пасадзіў наверх сына. Сам кіраваў праз лес у лагер каня, а сын (з яго ўнукам канчаў я сямігодку ў Гарадку!) кідаў з воза на снег саломінкі. Зводдаль па саламяным снезе краўся царскі полк...

З таго дня ў Перацёсах віднеецца і сёння братняя магіла, дзе тлеюць косці 64 паўстанцаў.

Адным словам, як цяпер агульнавядома,— справа Каліноўскага правалілася, бо ён з сябрамі падняўся «з матыкай на Месяц» ды без падтрымкі тых, з-за каго пачынаў заваруху. Для большасці зявак, якія тоўпіліся тады на гэтай плошчы перад шыбеніцай, фатальнае здарэнне проста было цікавым спектаклем.

Толькі недарма пра такіх, як Кастусь, гаворым, што яны не змяшчаюцца паміж датамі свайго нараджэння і смерці. Гэткія маякі запальвалі ў людзей іскру, і ў свядомасці натоўпу непрыкметна і паступова расла грамадзянская свядомасць. Пятае ці шостае пакаленне страшаўцоў і мастаўлянцаў было ўжо другім: не толькі ніхто не выдаваў нас, не тапіў у тарфяных равах, не адбіраў у парты-зан вінтовак — людзі за нас галовы гатовы былі скласці.

«МЕСЦА ПАКАРАННЯ СМЕРЦЮ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА,

10-ІІІ-1864 г.»

Яго ж, здаецца, павесілі раней? Няўжо літоўцы памыліліся?!. Трэба заглянуць у даведнікі.

* * *

Выяўляецца, дата на бетоне падана паводле старога стылю.

Зачытвалі Каліноўскаму прыгавор, а ён кідаў з-пад шыбеніцы ў натоўп славутую фразу: «У нас няма шляхты, усе мы роўныя!!» — халодным ранкам 22 сакавіка (розніца паміж юльянскім календаром і грыгарыянскім выносіла тады — 12 дзён).

Пачынаю перабіраць кніжкі пра слаўнага земляка, учытваюся ў «Мужыцкую праўду» ды стараюся ўявіць сабе Кастуся жывым. I мне гэта ўдаецца. Нават ужо чую яго барытон.

Як усе мастаўлянцы са страшаўцамі, і Кастусь — «сакун». Ён гаворыць «егдзіць», «гарэх», «ашчэ», «пашыхаваць», «велькі», «рыхтык», «файно», «дзісь»; ведае нашу пагаворку — «фіц выйграў, фіц прайграў!..».

Уважліваму воку часамі дастаткова на чалавека зірнуць, каб сцвердзіць — з Гродзеншчыны ён ці з-пад Брэста. Разглядваючы фота Кастуся, прыпамінаю страшаўскіх мужчын — ну, да чаго ж падобны! Такая ж канфігурацыя галавы, твару, корпуса. Малады, а гэткі ж каранасты і, мабыць, павольны — ад нажытых працай мускулаў. Самавіты — ад жыццёвага вопыту. Удумлівы, бо бачыў гора, бяду і ўсяму ведаў цану...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x