Ты чаго тут мерзнеш? — натыкнулася на яе Паліна.— Хадзем, паглядзім фільм новы! А-а, і ты купіла? Калі паспела?!.
На дзяўчат ніхто не звяртаў увагі. У паўзмроку вестыбюля Зіна пасмялела. Падсела да Дзіны Маркаўны і нават памералася плячом. Тады пашукала вачыма Віктара Арнольдавіча. Той час-та раскрываў блакнот, усё нешта запісваў і на перадачу амаль не зважаў, як і наогул не цікавіўся тым, што адбывалася ў вестыбюлі.
Праходзіла мінута за мінутай. Мінула гадзіна, але нічога так і не змянілася. Віктар Арнольдавіч нават не заўважыў яе прысутнасці. I дзяўчына здалася сама сабе смешнай.
Пакідала вестыбюль засмучонай.
У інтэрнаце Паліна ўткнулася ў цікавую кніжку, ёй было не да Зіны. Надзя ляніва пацягвалася на ложку. Ад пачуцця сваёй малавартасці Зіна стала Надзі выхваляцца:
А от адзін мой кліент спытаўся, колькі зарабляю і ці хаджу на тэлевізар.
— З сёмага пакоя?— зусім не здзівілася прыбіральшчы-ца.— Ен і мяне пытаўся. Яшчэ спачуваў, што толькі на адэкалон зарабляю, а на капрон — даюць бацькі!
Зіна аж села на ложак.
Тым часам Надзя абыякава казала далей:
А я яго жонку нават ведаю. I дзяцей. На канцэрце бачыла... Мусіць, заўтра паедзе, бо пасля вячэры ў карты гуляў у вестыбюлі з Мікалаем Іванавічам.
Ноччу Зіна доўга плакала ў падушку. Пра гэта не ведала нават Надзя, хоць спала побач.
7
На наступны дзень Зіна панесла Дзіне Маркаўне сняданне. Не адказаўшы на «дзень добры», не павярнуўшы і галавы ад люстэрка, тая кінула:
Пастаў!
Зіна абвяла вачыма пакой — куды апусціць паднос? На крэслах, стале, ложку і падлозе валяліся сукенкі, кофты, камбінацыі, халат, на рукапісах — панчохі, кулон з ланцужком. Дама як прыехала, як гэтыя паперы расклала, так яны, некранутыя, і ляжалі.
Дзяўчына нагой адгарнула сукенку на падлозе ды апусціла сняданне.
I куды падзеўся мой шалік?! — прамовіла нібы сама да сябе дама.— Пашукай шчэ ты!
Афіцыянтка зірнула туды-сюды, не знайшла.
Схадзі ў ванную, прынясі цёплай вады — маску зняць!
Ледзьве хаваючы злосць, дзяўчына прывалакла міску з вадой ды сабралася пайсці.
Не ведаеш, Віктар Арнольдавіч сёння паедзе?— затры-мала яе дама.
Не ведаю.
Папрасі ў яго шчотку і прыглядзіся, ці не збіраецца!
Скрозь прыадчыненыя дзверы сёмага пакоя Зіна ўбачыла свайго куміра. Энергічны і спрытны мужчына пакаваў чамадан, піхаў туды папкі з паперамі, а думкі яго, мабыць, зноў блукалі недзе далёка. Зіна на хвіліну ўявіла сабе, як уваходзіць ён у сваю кватэру, а там ззяюць люстры, блішчыць лак на шафах і піяніна; з пакоя выбягае жонка-прыгажуня, дзеці...
А-а, Зіначка! — сустрэў ён такім прыемным бархатным барытонам, што дзяўчына ледзь не самлела.— Заходзь, заходзь, смялей! Дзякуй, дарагая, табе за ўсё! Прыязджай да нас у горад!.. А-а, якая прыгажуня, мне б такую жонку!.. Калі будзеш выходзіць замуж, на вяселле запросіш?
Шчэ няхутка...— ад упартых карых вачэй дзяўчына разгубілася дарэшты і пачырванела.
Вярнуўшыся, Зіна даме адпомсціла:
У яго зачынена!
Праз гадзіну можна было назіраць ля дачы такую сцэнку. Па алейцы прамчала «Волга». З ельнічка выбегла дзяўчына ў накінутым на плечы паліто, пад якім віднеўся фартушок. Азірнуўшыся, ці яе хто не бачыць, яна нагнулася ды ўважліва паглядзела на снег. Сытыя сабакі з высунутымі языкамі то аддана на яе цікавалі, то нюхалі белыя груды, то кіхалі, то, скавычучы, узіраліся ў лес, нічога не разумеючы. А дзяўчына разглядала выціснутыя на снезе сляды гумовага пратэктара. Пакратаўшы след і рукой, яна ўздыхнула і ў акружэнні сабак павалаклася на кухню.
8
На дачы ўзнялася мітусня: «Волга» з-за снежных заносаў не прабілася, госці вярнуліся начаваць. Сястра-гаспадыня дадат-кова выпісвала харчы, тэрмінова рыхтавала пакоі. Толькі праз некалькі гадзін госці паабедалі, распакаваліся, і ўсе супакоіліся.
Прыйшоўшы на вячэру, Дзіна Маркаўна раптам убачыла ў афіцыянткі такі самы шалік. Ён быў павязаны, бы ў артысткі з учарашняга фільма, які перадавалі па тэлебачанні. Яшчэ дама заўважыла, як Зіна прагна лавіла позірк Віктара Арнольдавіча ды крадком папраўляла на шыі вузялок. Гэта даму абурыла да глыбіні душы.
Ну, не знайшлася ваша згуба?— паспачувала ёй Марфа.
Знойдзецца тут што ў вас, ого!— з прытворнай пакутай уздыхнула дама ды зірнула на афіцыянтку.
Але, і ў нашай Зіны такі самы... Купіла сабе ў сельмагу... Валодзя яе вазіў...
Дзіна Маркаўна ведала, што яна губляла і знаходзіла свае рэчы часта, але як робяць кепскія людзі, дама распальвала ў сабе падазронасць да Зіны.
Читать дальше