Сваіх вы абараняеце, ве-едаем! — істэрычна віскнула.
Зіне зрабілася так сорамна, бытта стаяла яна перад людзьмі голая. Дзяўчына бездапаможна зірнула на Віктара Арнольдавіча. Але ён не толькі не заступіўся. Ён, нездаволены, папракнуў сястру-гаспадыню:
Нават і тут не даяце людзям спакою!.. Заўтра абавязко-ва пагавару ў літфондзе аб парадках на гэтай чортавай дачы!..
Зіна не чула, што казала Марфа. I не бачыла, як Мікалай Іванавіч ускочыў з-за стала, падышоў да вешалкі, вывернуў рукавы ў аблезлым зімовым паліто Дзіны і з-пад парванай падкладкі вывалак шалік ды кінуў бабе ледзь не ў твар. Знямелая дзяўчына стаяла, адчуваючы, як вочы набухаюць слязьмі. Зрабілася раптам шкада мамы — з-за праклятага шаліка нават добра і не пагаварыла з ёю!..
Зіна хапіла пустыя талеркі ды пакіравала на кухню. Праходзячы каля Віктара Арнольдавіча, пачула, як ён, клапатлі-ва разглядаючы свае белыя рукі, скардзіўся суседу з чацвёртага пакоя, што, піхаючы машыну, зламаў ногаць.
Шкада, што не нагу! — ледзь нс ўголас кінула яна.
9
Вясной у сталічным тэатры адзначалі юбілей класіка-акадэміка, і па запрашальных білетах залу напоўніла публіка.
У ложы стаялі тры крэслы. На адным сядзела Зіна ў новай сукенцы, на другім — Ваня Цішэўскі. На хлопцу была пацёртая куртка з «маланкаю» і гэтак яго бянтэжыла, але блізкасць дзяўчыны напаўняла шчаслівым хваляваннем.
Ванева нясмеласць Зіну забаўляла. Часта заглядваючы ў стракатую скрыначку з шакаладнымі цукеркамі, яна смяялася гэтак, як смяюцца толькі вясной дзяўчаты пры хлопцах.
А я акадэміка ведаю! — пахвалілася.— Адпачываў у нас на дачы!
Ваню гэта імпанавала.
Прыйшоў у сталоўку, распытаў у мяне, адкуль я, як зваць. У наступны дзень пытаецца ў мяне зноў — адкуль я і як маё імя. Потым — трэці раз паўтараецца тое самае...
Толькі Зіна сабралася рассмяяцца, як у ложу ўвайшоў Мі-калай Іванавіч з жонкай. Павітаўшыся, пісьменнік сказаў:
А сесці няма дзе!..
Ваня падхапіўся і сеў... на адно крэсла з Зінай. Каб утрымацца на крэсле, хлопец выцягнуў руку, узяўся за борт ложы і так атрымалася, што рука яго цяпер абнімала Зіну. Стары нахіліўся над жонкай і пачаў ёй нешта тлумачыць. Хлопцу і дзяўчыне больш не перашкаджалі. Ім было добра — лепш і не прыдумаеш.
Зіна зноў пачала грызці шакалад. Адчуваючы сябе свабод-най, выхілілася з ложы ды памахала рукой у партэр Паліне з Валодзькам. Затым штурханула плячом Ваню ды паказала на Віктара Арнольдавіча — ён унізе прабіраўся паміж радоў.
Глядзі на таго чарнявага фарсуна! — шапнула.— Маё каханне, пра якое табе пісала!.. Бачыш, які гладкі?.. Давай на галаву пустую скрыначку скінем!
Здурнела?! — перапалоханы хлопец хапіў яе за рукі.
1952—1985
Атрад імя Костаса Калінаўскаса (Кастуся Каліноўскага) пад Вільнюсам узначальваў Броніс Урбанавіяус. Гэты невялічкі ростам, але адважны, кемлівы ды ўдачлівы літовец за сваю няўлоўнасць ад падпольшчыкаў атрымаў мянушку «Курмяліс»,[ 64 64 Кроцік (літоўск.)
] а ўрад узнагародзіў яго Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза.
Атрад Урбанавічуса немцам папсаваў не мала крыві, камандзір уславіўся ў баях з бандай «Лупашкі»[ 65 65 Атаман шайку польскіх рэакцыянераў, якія ў часы Вялікай Айчыннай вайны ўеліся мясцоваму насельніцтву
], аднак размалёўваць пра яго геройствы не збіраюся — Броніс не кепска піша сам[ 66 66 Б. Урбанавічус. “Народныя мсціўцы”, Вільнюс, 1954, 1975, 1981, 1984 гг.
] ды і я намерваюся сказаць пра іншае.
З «Курмялісам» накіраваліся мы летнім ранкам да месца, дзе павесілі чалавека, імя якога насілі абодва нашыя атрады[ 67 67 Аўтар эсэ ў 1944 годзе ўзначальваў партызанскі атрад імя К. Каліноўскага на Беласточчыне
]. Крочылі мы сабе, і, як заўсёды, было нам няёмка. Не скажу адразу і чаму. Для такога моманту занадта шыкоўныя касцюмы на сабе мелі? Што ў «Курмяліса» зіхацела Зорка Героя Савецкага Саюза, а ў мяне на грудзях — ордэн залатога крыжа «Віртуці Мілітары»[ 68 68 “Вайсковая доблесць” – узнагарода ПНР
] з новенькімі калодачкамі? Што ў звычайны рабочы дзень такім нечым не займаюцца?
На плошчы — ні душы, але няёмкасць не праходзіла. У нашым паходзе да фатальнага месца я адчуў элементы нейкай тэатральнасці. Чаго тупаю? Што новага там убачу? Чаго даведаюся яшчэ?.. Аднак, прыехаўшы па камандзіроўцы ў Вільнюс зноў, і на гэты раз не змог не пазваніць «Курмялісу», не дамовіцца з ім, бо не ў сілах супрацівіцца таму, што туды нас жане.
Читать дальше