Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сын раптам склаў сабе план, як пачне клапаціцца пра старога. Дый увогуле з бацькам у іх павінна адбыцца яшчэ самая галоўная размова, якую яны чамусьці ўсё адкладвалі з ім і адкладвалі на пасля. I напэўна — адбудзецца, хай толькі стары вернецца з Далёкага Усходу.

А як там застанецца?

Не, не можа так быць, каб Мікалай пакінуў яго ў сябе — няма там умоў. Клімат, кажуць, на Далёкім Усходзе толькі для маладых ды здаровых...

ТРЫВОЖНАЯ ЗАГАДКА

1

Выскачыўшы ад цёткі, Уладзік на ўсялякі выпадак пачаў яшчэ распытваць некаторых зялёнадалінцаў — хто трапляў яму на вочы. Рабіў гэта цяпер не баючыся. Пытаўся ў людзей адкрыта і ўпэўнена, бо ў запасе на тое, дзе можа зараз бацька знаходзіцца, меў варыянт надзейны. Ды яму, супакоенаму цалкам, нават ужо хацелася пахва-ліцца перад землякамі новенькай і даведзенай да ідэальнага стану машынай апошняй маркі.

Размаўляючы з людзьмі, Уладзік без патрэбы адкрываў у «Жыгулях» капот. Праверыў раз і другі агні павароту. Уключаў ды выключаў фары. Кожнаму земляку прапаноўваў паслугу — дармовы транспарт да самага Гродна альбо хоць — дадому.

Ніхто з запытаных старога ў апошнія дні не спатыкаў. Вядома, не магло іначай і быць — ён жа адправіўся на Усход. Горш, што ні адзін зялёнадалінец не пацікавіўся — чыя машына, колькі за яе «ўваліў» грошай, якая яна на хаду, бо каго цяпер такім дабром у прынёманскай вёсцы здзівіш.

Адным словам, вяртаючыся ў горад, Уладзік адчуваў нейкі нядосыт.

Яшчэ ён спахапіўся, што чамусьці паступова знікае і ўпэўненасць у тым, дзе бацька. У душу зноў закраўся ды рос холад трывогі. Агортвала дрэннае прадчуванне і нейкі страх.

Дома ішоў ён да шафы ватнімі нагамі — бы на расстрэл. Памалу зняў бляшанку і ў яе заглянуў. Грошы ляжалі на месцы.

Мажліва, было іх дастаткова ў бацькавай кішэні? — падумаў сын ды капнуў пальцамі глыбей.

У скрыначцы ад кілаграмовай порцыі кітайскага чаю са стракатымі малюнкамі з жыцця далёкай усходняй краіны знаходзіліся нявыкарыстаныя талоны ка праезд цягніком, а там, дзе няма чыгункі,— караблём.

Пад талонамі ляжаў і новенькі, бо ніколі бацька не насіў па кішэнях, пашпарт у бліскучым цэлафане...

— Усё-о, да Мікалая ён паехаць аніяк не мог! — трацячы апошнюю надзею, сказаў сабе амярцвелы сын ды ад трывожнага хвалявання аж прысеў на плюшавых сабачак.

От табе і на!

Тады — куды ж ён знік?!

Праз хвіліну Уладзік устрапянуўся і, бы той, хто тоне, хапаецца за саломінку, з новымі праменьчыкамі надзеі пачаў мацаць яшчэ па шафе.

За новенькай мандалінай яго пальцы натрапілі на Мікалаевы папкі. Адкрыўшы іх, пагартаў адну, другую і трэцюю, але там не было нічога вартага ўвагі. Уладзік успомніў, што ўсё намерваўся пачытаць, што там маладзейшы брат такое нашрайбаваў, і папкі паклаў на сервант, каб вечарам заняцца імі грунтоўна.

Зноў стаў шарыць па шафе.

Цяпер пальцы яго натрапілі на невялічкую кніжачку ў жоўтым каленкоры. Старанна абцёршы аб штаны лёгкі пыл, на тытульным лісце з недаўменнем прачытаў словы, напісаныя размашыстым незнаёмым почыркам:

«Свайму земляку з-пад Бераставіцы і Гродна — Лаўрэну Яфімавічу Маркевічу — для знаёмства і з павагай, аўтар зборніка...»

Надта ўражаны знаходкай, сын знайшоў у кніжцы закладку на старонцы з гістарычным нарысам пра Гродна і зразумеў адно — усё гэта звязана нейкім чынам з яго бацькам. Аднак вытлумачыць, што да чаго, мог бы толькі бацька сам.

Неўзабаве забегла нечага з работы на хвіліну дамоў Кіра. Узглянуўшы на мужа, яна адразу ўсё зразумела. Паведаміла і пра свае перажыванні.

Днём заглянула да яе кірпаценькая татарка — праверыць, ці яе пенсіянер атрымаў грошы. Даведаўшыся, што Лаўрэн так і не з'яўляўся, Аркадзеўна ўзняла гвалт і запатрабавала пенсію назад. У прадчуванні няшчасця, на гэты раз Кіра не рабіла мужу ніякай сцэны і нават яго не папракнула — расказала пра ўсё не менш устрывожана, чым Уладзік.

Мужа вестка даканала.

Уладзік узняў абодва кулакі, хвіліну патрымаў іх у паветры, а тады стукнуў сябе па галаве і застыў як акамянелы.

Жонка не вытрывала і пашкадавала.

Чаго так ужэ ўбіваешса, Уладзік?! — дакранулася да яго пляча.— Што ўжэ будзе! А ты бяры сябе ў рукі — дзеці ж у нас!

2

Стары так і не даваў аб сабе аніякага знаку.

Не знаходзячы сабе месца, Уладзік адправіўся сам не свой на ра-боту. Рэйса якраз не меў, але захацелася перад сябрамі адвесці душу.

У пракуранай дзяжурцы застаў знаёмую дзелавітую атмасферу. Рослыя, мажныя і заклапочаныя мужчыны з пуцявымі лістамі ў руках тоўпіліся каля дыспетчара і душой ужо былі ў дарозе. Уладзік добра ведаў, што не месца і не час тут скардзіцца, але стрымацца не мог.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x