Павітаўшыся, заявіў:
Хлопцы, а я сваго старого так і не знайшоў! I тут усіх перапытаў, і на вёску з'егдзіў, а — няма! Як скрозь зямлю праваліўса! Б-бляха, што цяпер мне рабіць — сам не ведадо!
Сказаў Уладзік ні да кога спецыяльна не звяртаючыся і нават не чакаў, што выкліча аж такую жывую рэакцыю. Бывалыя, вечна заклапочаныя шафёры раптам знерухомелі і падабрэлі. Некаторыя, каб выказацца грунтоўна, апусціліся нават на лаўкі.
— Бо не трэ было, скажу табе, Маркевіч, валачы бацьку з хутара! — папракнуў напарнік з лідскага «Інтурыста».— Прывозіў свайго і я, але — для спробы! Думаю, пажыве пару тыдняў, прытрэцца — і тады перавязу цалкам. I што ты думаеш? Дзён з пяць у мяне толькі і вытрываў!
Стодваццацікілаграмовы белабрысы мацак з брэсцкага аўтобуса дабавіў:
А мая мама — тыдзень адно! «Ой, сынок, як вы тут жывяце: у тралейбусах цесна, у магазінных калейках стаяць доўга, вада хіміяй смярдзіць, кусты пад лінейку падстрыжаныя і нават сонцо грэе не так! Вязі назад да маіх карэнцаў!»
Вадзіцель мінскай машыны ледзьве дачакаўся сваёй чаргі. Паведаў сваё:
А во я вам, хлопцы, раскажу фокус! Смех і гора! Азяблы Вінцук з маёй вёскі ажаніўса на дачцэ міністра з Масквы! З Вінцуком разам дзесяцігодку канчалі. Ціхі быў, непрыкметны, а во — маеш! Пайшоў на Каўказ у турыстычны паход, пазнаёміўса, і яна ажаніла яго на сабе! Ага. Таксамо вырашыў забраць сваю маці. «Волгай». Забілі ў халупе вокны. Гародчык і садок суседцы аддалі і нават з пустымі багажнікамі у Маскве ўсё е! — паехалі ў сталіцу. А там — аж сем пакояў і жывуць на пятнаццатым паверсе супроць Крамля. Але Вінцук пойдзе на работу і з'яўляецца толькі на вячэру, а бабцы сядзі ды сядзі. Альбо з акна глядзі на Крэмль. Паўзіраласа дзень, два, а далей? Спрабавала байку ўнуку расказаць, але той не стаў і слухаць — у тэлевізар нос пасунуў! Да нявесткі не ведала як падступіцца... Адным словам, праз пару тыдняў жыццё тое бабцы абрыдло так, што яна да сына з плачам — не хачу тваёй Масквы, вязі мяне назад у нашыя Ляпешкі! I Азяблы мусіў падпарадкавацца. На днях да яе заглянуў. Не нарадуецца кабета: «Ох, як мне файно тут-ут, што лепш і не трэ! I выйду куды ўздумаецца, і ўстану, і лягу, а захочацца — і п...ну...»
Ніхто з мужчын не рассмяяўся — глыбакадумна маўчалі.
Уладзіку стала бы лягчэй — ага, і сяброў непакоіла такая праблема, і з імі магло быць такое здарэнне.
Патаптаўшыся крыху ў дзяжурцы яшчэ, ён на ўсялякі выпадак патупаў у міліцыю.
3
Маладзенькі лейтэнант чамусьці Уладзіка выслухаў надта пада-зрона — як якогасьці злачынцу. Затым разгледзеў уважліва, бытта правяраючы, ці не фальшывыя яго дакументы — пашпарт, правы шафёра, вайсковы білет. Прыгледзеўся да Уладзіка, ці ён дакладна такі самы, як на фатаграфіі. Распытаў, ці не сядзеў у турме, ці не плаціць аліментаў, ці не былі пад судом яго жонка, цесць і брат, ці не сварыўся са сваім бацькам. I як з ім увогуле жыў? Яшчэ пацікавіўся, ці не меў канфліктаў з жонкай і братамі.
Заглянуўшы ў нейкі блакнот, дзяжурны строга паўзіраўся Уладзіку ў вочы ды спытаўся:
А навошта вы пару дзён таму назад атрымлівалі пенсію за Эл. Я. Маркевіча?
I пра гэ-эта вы ведаеце?! — надта здзівіўся шафёр.
У гэтым кабінеце, грамадзянін Маркевіч, пытанні задаю толькі я!
Вінаваты, таварыш лейтэнант...
Уладзік стаў тлумачыць, што жонка хацела да бацькі паддоб-рыцца, што жылі адной сям'ёй, і стары мусіў бы валачыся на пошту спецыяльна, што ў сям'і яго адны адным пакуль што давяраюць.
Усё гэта малады лейтэнант выслухаў з каменным выразам твару, а тады спытаўся яшчэ больш строга:
— Зразумела. А цяпер вы, грамадзянін, мне коратка скажыце — якое права ваша жонка мела атрымліваць не свае грошы, а грамадзяніна Эл. Я. Маркевіча?
Доўга яны яшчэ так пікіраваліся, пакуль Уладзік не прызнаў — вядома, яго Кіра не мела аніякага права распісвацца ў паштовым бланку за чужыя грошы.
Наконт таго, дзе стары цяпер можа быць, у гарадскім аддзяленні міліцыі нічога сказаць не маглі. У службовых зводках і спісах, акрамя выпадку пра яго пенсію, прозвішча Маркевіча покуль што не ўпаміналася. I пра якое-небудзь выдарэнне з такім старым нічога аддзяленню невядома.
Неўзабаве туды выклікалі і Паўла.
Дзяжурны з прафесіянальнай дзелавітасцю ўзяўся спісваць са слоў братоў усе прыкметы старога — узрост, вышыню, вопратку, колер валасоў, характэрныя рысы. Яшчэ спытаўся — былі на іхнім бацьку, калі апошні раз выходзіў з сынавага дому, трусы ці кальсоны, кашуля ці майка, і нават — якога колеру, якія па форме былі ў яго гузікі, пачка сігарэтаў.
Читать дальше