Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Лаўрэн ужо не помніў сябе:

Ты далажыўса да гэтых фермаў і палеткаў? Ты ноччу прабіраў-са ў стайні з намі і падкормліваў коней, каб не акалелі? Ты са сваёй Хвядорай з хаты насіў цялятам пойло, аднімаючы ў родных дзяцей малако? Ты скакаў трактарыстам да мордаў, каб палеткі пырэем не замуроўвало? Ты і тады байкі свае трэліў ды вынюхваў, дзе б пракантавацца да смачно з'есці!

Я ж і прызнаю гэто часткова, Лаўрэн!..

I тут Крапак убачыў, што зямляк і адной хвіліны цярпець больш не можа, што не ўтрымае яго нікая сіла. Пастараўся ўжо сказаць як найбольш памяркоўна:

Ну, то каго паклічаш яшчэ ў сталоўку — зара накажу ім, бо маю праз каго. Аднаго ўнука пашлю ў гэты, другога — у іншы канец вёскі...

Лаўрэн рашуча ўтаптаў цыгарэту ў мокры снег.

Хібо што, Змітрук, іншым разам.

Давай, давай, кажы!

«Не мыдляйса, бо голеным не будзеш!» — ледзь не кінуў яму Лаўрэн. Але стрымаўся.

Не! Цяпер мне ўжэ трэ ісці — і так забавіўса з табой надто доўго. Прыехаў сюды, Зміцер, на якую гадзіну, бо дзень цяпер кароткі, а ноччу валачыса назад неахвота.

Лаўрэн патупаў у бок могілак.

І ўсё-о?! А ёо-о, маё-о!..— расчараваны чалавек аж не паверыў сваім вачам.

Маркевіч пад нос сабе мармытаў:

Га, без яго і вераб'і не паснедаюць!.. I сюды хоча ўбіцца!.. I праўду кажуць — з якой лысінай жарабя нарадзіласа, з такой ужэ і здохне — капут! Мяне зяцям сваім хваліць, а яго Хвядора — унукам расхвальвае, таму радуйса ды вядзі яго хутчэй на частаванне! А як жа — павяду! «Афэрма» з яго быў і «афэрмай» застаўса!.. Шпакоў Васіль, Нюрка Семярышына, нават Мірон, во, памерлі, а гэты, глядзі, крэнтам-вэнтам жыў і ўсё ашчэ цьміць на свеце!..

Яго разабрала злосць. Лаўрэн азірнуўся — каму б сказаць самае галоўнае. Нікога не было, і ён загаварыў поўным голасам:

Ну і што, калі Амэрыканец прадаваў, а ты нікого не прадаваў?! А галаву ты з-за каго-небудзь падстаўляў, скажы, падстаўляў? Маўчы-ыш, ага-а!

Некрыўдлівы і незлапомны Зміцер земляку ў гэты момант крычаў уздагон:

То я да вечара сядзеціму дома ля акна — таго, што ад вуліцы! Калі надумаеш адзначыцца, то каго-небудзь за мной пашлі з малых. Перапынак у сталоўцы — з трох да чатырох, але Бася мяне з табой пусціць праз чорны ход, па-сваякоўску, таму туды лепш і заглядваць — у перапынак, калі сталоўка зусім пустая!

Праз хвіліну:

А нашаго Макара пахавалі ад ракі справа, дыхт ля магілак байцоў! Нюрку Семярышыну будзе табе лягчэй знайсці — на мармуро-вым помніку стаіць галава белая, як у анёла, здалёк віднеецца! Дзеці аж чатыры тысячы за яго ўвалілі ў Друскеніках! Але надто файны атрымаўса — ты прыглядзіса, калі Нінцы збіраешса фундаваць, лепшаго і не прыдумаеш!

Зямляк нават не азірнуўся.

РАЗБЭРСАНАЯ БУСЛЯНКА I АПТЫМІСТКА-СВАЯЧНІЦА З ЯЕ БЕДАМІ

1

Тупаў Лаўрэн ад сельсавета, а ўсёй сваёй патыліцай адчуваў, як з вокан і з-над платоў сочаць за ім цікаўныя вяскоўцы ды штосці пра яго пляткараць. Ох, і не любіў ён людскіх вачэй ды гэтых абгавораў! Але што зробіш — за куст цяпер схаваешся, як ліса пад барану, а язык людзям не завяжаш.

Чорт іх бяры, хай сабе падглядваюць, хай брэшуць, толькі яго не чапаюць.

Нарэшце прыбыў на месца. Толькі ж, дзіва, да жонкі яму ўжо як бы і расхацелася ісці. Гэта там, у горадзе, не раз і не два марыў -— дабярэцца сюды, упадзе на родную магілку ды пачне раўці на ўсю ваколіцу. Цяпер нават не разумеў, як магло ў ім такое жаданне і ўзнікнуць.

Сам сябе апраўдаў:

«А чаго на тых могілках ты не бачыў, чалавеча? Шчэ ж не прайшло і паўгода, як тут бываў. За гэткі кароткі час нічого там не магло змяніцца, а гэтым Нінку не ўваскрасіш — рэшткі цела яе даўно кормяць раслінак ды чарвячкоў. I стыласць там — большая, чым у склепе, ды лютая халадзіна. Скарынка мёрзлай зямлі труну грунтоўна заскляпіла, зверху мокрым снегам добра прываліла, а цябе туды чаго панясе?»

Абмінуўшы могілкі, Лаўрэн выйшаў на поле.

Справа перад ім буйна зарунела жыта. Адтуль дыхала паветрам, прасякнутым прэснай вільгаццю. На шчодра ўскормленай тлустай глебе рунь вымахала ледзь не да калена. Вымытыя лісты ад сакавітай і цёмнай зеляніны аж сінелі. Шкадуй не шкадуй, а гэтую ўрадлівую зялёную траву неўзабаве накрые снегам, і яна ўшчэнт збуцвее, каб пасля зімы прабіцца каласкамі. Жыта абяцала зноў не менш паўсотні цэнтнераў з гектара, і ў Лаўрэна міжволі думкі на момант спыніліся на маленькіх зярнятках, якія заўсёды спалучаліся з вялікім зернем жыцця — Чалавекам і яго доляй.

З левага боку — за доўгім і магутным валумом — чарнела ўзараная пасля цукровых буракоў ралля. Лаўрэн намерыўся падысці да знаёмага каменя, каб прысесці і даць нагам адпачынак, але ўбачыў — перад ім у баразне блішчаць лужы. Адразу ўявіў сабе, як боты яго аж па халявы правальваюцца ў ваду, як яго засмоктвае гразь, і туды ісці не рызыкнуў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x