Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Многіх забрала вайна...

А вучы-ыцель які з яго быў, а ёо-о, маё-о! Помніш, як на румблёўскім палігоне апрахвосціўса сапацкінскі Гедроіц, калі мы расказувалі, хто што запомніў са спаткання з дзяўчынай? Прышчаты вахлак пахваліўса: «Падыходжу да ўмоўленаго месца, а яна з-за кустоў мяне не бачыць. Спыніўса і гляджу, бо цікаво, што без мяне робіць. А яна расшпіліла кофтачку і разгладжувае сабе грудзі — бытто яны памятымі былі, гы-гы-гы-гы!..» Фіялкоўскі як гыркне на яго: «Сапацкінская афэрма! Яна песціла іх, як дзяцей, а для чаго? Для спаткання з воінам, мужам, бацькам! Праз такія іхнія штучкі-дручкі мы і людзьмі становімса! А ты, дубіна сапацкінская, нават не датумкаеш! Цямнота дрымучая! Каб мне ў бліжэйшую нядзелю з паперкай на звальненне яе знайшоў, пацалаваў ручку ёй і прабачэння папрасіў, і потым мне замэльдуеш, ясно?» — «Так ест, пане паруч-ніку!» — «То паўтары!» — «Пацалаваць ручку, папрасіць прабачэння і замэльдаваць!»

— О-о, толк паны ў гэтым ве-едалі... Уздыхнуўшы, Крапак зноў хвіліну памаўчаў ды пакруціў галавой:

— I калі нашая жызня праляцела — здаецца, учора ўсё тое было, а ё-о, маё-о!.. Ну, ладно, з гэтым цяпер ніц не зробіш — шчэ ніхто жызні не вярнуў назад! Але твой прыезд у Зялёную Даліну адзначым па-лю-удску, гэто — мурава-ано! I тады ўсё-ўсенько ўспомнім! Бо маем што ўспомніць, каб я з гэтаго месца не скрануўса! Ёо-о, ма-ё-о, такое здарэнне!

Лаўрэн — бытта не чуў.

Па-царску адзначым, скажу табе шчыро! У сталоўцы цяпер буфетовай — мая сваячка, Бася. I нават сваячніца зусім блізкая — родная сястра маго зяця, не хто-небудзь. Ведаеш, як паналівае нам куфлі — з такімі во капцамі! Напэўно, не пашкадуе! I закусі шыковай знойдзе пад прылаўкам — карпы ў яе заўсёды з нашых ставаў смажа-ныя па-жыдоўску, і такія — ёо-о, маё-о! Праўда, сколькі жывём, ты мяне ўвесь час не прызнаваў чамусь, але я кажу, тут такое дзе-ело і пра ўсё трэ нам забыць! Ісусу Хрысту сказалі, што Юда яго прадаў, аднак Хрыстос ногі яму мыў, з ім вячэраў ды шчэ і віном частаваў, а я ж — сам добро ведаеш, не Юда Іскарыёцкі! Я нават — не Амэрыка-нец!

Кукса, бывало, паабяцае таму выпіць, Аляксей ужэ і лазіць за ўсі-мі, падслухоўвае, хто што скажа, выглядвае, дзе хто тытунь садзіць, ды нясе Яворскаму! А ляснічы на ровар і хутчэй — у Скідэль на пастарунак! Таму Яворскаму вы і стагі палілі! I Амэрыканца таўклі не раз, але ж мяне не чапалі, праўда? Бо я — што-што, але не прадаваў нікого і з даносамі нікуды не бегаў, хоць сам ведаеш, сколькі тут розных уласцей мяняласа за нашу жызню! Не бегаў з даносамі і нікого не прадаваў, хоць вашыя ўсе таямніцы мне былі вядомыя! Я ведаў нават, дзе ты трымаў кудзелю і смалу на Куксавы стажкі сена!

Усё-ўсё ведаў, не думай, што я — дурны!.. Здагадуваюса, чаму да мяне набэчаны заўсёды быў і такі анаровы. Як Савоську паставілі старшынёй — я з калхоза ўцёк. Бо многія так зрабілі тады, Лаўрэне. I скажу табе — час паршывы надто быў. Прайдзісветы атрымалі тады раздолле на вёсцы, і людзі ратаваліса, як хто мог. Але ж пры чым тут я? Чапляешса невядомо чаго!

Як бы атрымаўшы дыханне, Крапак пачаў выкладваць з сябе з новай энергіяй:

Во кіраўнічок быў! Зойдзе на ферму і да бабаў: «Што, доім?» — «Доім, Віктар Цімафеевіч!» — кажуць тыя. Ён: «Дойце, дойце!» — I тупае ў магазін. Там да дзяўчыны: «Што, гандлюем? То гандлюй, гандлюй!..» Цэлы дзень боўтаецца, бывало, так! I не доўжыласа яму нават! Альбо браў дубальтоўку, паўлітэрку і — на пойму да вечара качак вартаваць!

Ён аж адступіў, уражаны ўспамінамі. Паўзіраўся на земляка цяпер жахлівымі вачыма:

А раз, калі мы архавалі збожжа, зачыніў нас у гумне на ключ да самюткай ночы, і хто адважнейшы, праз выбітую дошку ў шчыце ўцякалі!

Бо так і архавалі вы там! Ведаю вас! Кралі больш, таму і замыкаў! — не вытрываў Лаўрэн.

О-ой, кра-алі, а ё-о, маё-о, што праўда, то праўда! Бывало, зарухуеш, загорнеш ячмень пірагом ды — хутчэй насыпаць яго сабе ў штаны і пад кашулю, добро падперазаўшыса! Насыплеш і — як калода станеш!

Во-во! Ад гэтаго надто сыты зробішса? Ад крадзенаго не пасыцееш.

Тады было не да жыру — быць бы жыву! Што, Лаўрэне, людзям было рабіць? Існаваць неяк мусово ды дзяцей карміць і — не святым духам! Якая была карысць з тых галачак, што брыгадзір ставіў табе ў працадзень?

Нябось калі ты старшынствуваў, красці, акрамя Амэрыканца, ніхто не думаў і з калгаса не беглі. А то ўбачылі, што ідзе ўсё цераз пень-калоду, так і пачалоса! Адвеку, калі дзе што бязхознае ляжало, мужык браў, і лічыласа — па-гаспадарску гэто! Але во, скажы ты, Савоська шчэ і ў перадавых слыў! Як газеты яго хвалілі, радзіво! Бо заўша першым планы выконваў! Помнім з табой, як гэтаго дабіваўса, добро помнім! Дзе трэ пару коней да малатарні — ставіў шэсць. Замест васьмі чалавек да машыны прыганяў — дваццаць! Людзі таўкуцца, перашкаджаюць адны адным — душаць семярых аднаго пеўня! А тады было гэтак — хоць ты ўсё астатняе збожжа згнаіў, вераб'ям скарміў ці пад снегам пакінуў на полі, не адклаўшы нават на семя, але калі першы здаў нарыхтоўку, ты — герой: цябе і газеты распішуць, і радзіво расхваліць, і начальство, і ордэн самы велькі атрымаеш!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x