Лаўрэн пакпіў:
Ой, бедны ты, бедны!
Бе-едны — аж пакалоўса! — ані крыху зямляк не пакрыўдзіў-ся. Толькі зноў зайшоўся ад сіплага кашлю.
О-ох!.. Кха-кха-кха, халер-ра!.. Ху-у-у, прайшло, здаецца!.. Абскублі мяне, абабілі, Лаўрэне, бы таго пня пры самай дарозе, і што з гэтаго маю? Шыш з макам! У пустыні адзін праведнік зайшоў у пячору да львоў калісьці, толькі крыху пабыў з імі, то што ты думаеш? Пра яго ў кожнай Бібліі напісалі — праславілі на ўвесь свет ды ўпамінаюць цяпер тысячы людзей. А тут — от халера — чалавеку нават ніхто і не паспачувае!
То шва-ах[ 54 54 Кепска (мясцовае).
], бачу, тваё дзело.
Шва-ах, Лаўрэне, шва-ах! Адзіная палёгка на душы — каго не паслухаеш, усім дастаецца ад дзяцей, нявестак, зяцёў, унукаў ды цяперашніх надто разумных унучак па самюсенькія годзі, усе-ўсе трымаюць гэтак слязу на сэрцы!
Хвіліну падумаўшы:
Хоць калі ўзяць з іншаго боку, то скажу табе, Лаўрэне, па шчырай праўдзе, дак і без гэтых чортавых дачок, якія б яны там ні былі ўрэдныя, без такіх зяцькоў і ўнукаў — могілкі, а не жызня. То лепш ужэ бываць на такім базары ды гэтак мэнчыцца дзень у дзень, чым — ТАМ тырчаць, дзе той магільны спакой. Успеецца шчэ і туды, праўду кажу? I выходзіць, толькі адзін ты ў Гродне зусім іначай улад-каваўса. Адно табе аднаму выпаў шанц шчэ на зямлі жыць у раі ці — камунізме.
Зміцер зноў з нехаванай зайздрасцю азірнуў Лаўрэна з ног да галавы.
А ёо-о, маё-о, пан Вішпінг, дый годзе! I — выліты пан Вішпінг.
Ат, калі табе так надто хочацца бачыць ва мне пана, хай буду Вішпінгам!
Дай ты ве-еры, Лаўрэ-эн, ты ім і е-е! Ашчэ і сумняваешса? Ха! Па гары ходзіш ды сонца не бачыш, дальбо! Табе ж толькі птушынаго малака не хапае!
То чаму жонцы помніка не паставіш, калі ўжэ так файно жывецца?
Найвялікшы час, каб ты ўжэ са сваімі сынамі... Трэ, каб залатвіў і гэто... Ці мо крыўду носіш на сваю бабу за што?
А-а, мабыць, з-за помніка і прыехаў — тады ўсё штымуе[ 55 55 Усё ў парадку (мясцовае).
]. Пара, браце, і даўно пара! Нінка ў вас помніка вартая ды шчэ і файнаго,— напэўно, вартая! Дый каго хочаш запытай — табе скажа тое самае!
Лаўрэн насупіўся.
3
Убачыўшы, што земляку не спадабалася размова пра жончын помкік, Зміцер тэму перамяніў:
А як будзем адзначаць твой прыезд? Бо мы ж з табой — даўнія сябры! Другого такого кумпеля[ 56 56 Сябар (мясцовае).
], напэўно, няма ў цябе цяпер і ва ўсім свеце — паўміралі ўжэ!
На хвіліну паглыбіўся ва ўспаміны.
А памятаеш, як у польскім войску служылі, як паручнік Фіялкоўскі мяне «афэрмай» называў ды ў горад праганяў з калоны і я ў баптыстаў каратаў час? Помніш, як я потым у Фіялкоўскага перад строем на каленях прасіўса, а вы, падлы, рагаталі, бы жарабцы?.. Ох, іржэ-элі!.. Бо і смешно было — сам бы не вытрываў, каб хто іншы на маё месцо трапіў гэтак!
Крапак зноў падумаў, пакруціў галавой.
А-ай, час бы-ыў, і такого ўжэ нігды не бу-удзе, ёо-о, маё-о!.. Здаецца, тады і сонцо цёнгле свяціло, і дзень пачынаўса толькі для шчасця, і бэз цвіў зіму і лето, і людзі нам адно ўсміхаліса ды спрыялі... Пан паручнік — і той які людскі трапіў.— Зрабіў вялікія вочы: — Ты-ы паслу-ухай, а як потым на вайне намі каманду-уваў! Лаўрэн, гэто ж табе будзе надто цікаво — напэўно, ты гэтым зацікавішса!
На твары Зміцера адмалявалася разгубленасць — ці знойдзе ён фарбаў, каб выказаць усю праўду аб сваім камандзіру.
Але разгубленасць была кароткай.
Цябе тады кінулі пад Варшаву з другім «плютонам», а нас — на Прусію, і я шчэ не меў аказіі расказаць усяго, бо ты ўвесь час мяне дзічыўса — чорт цябе ведае чаго! Паслухай цяпер! Бывало, сядзім пад бамбёжкай у яме ды калоцімса ад страху, бо кожную кулячку, кожны асколак спіной чуеш: так і глядзі, салдаты драпануць у паніцы па адкрытым полі! I што робіць, думаеш, Фіялкоўскі? А ён, хітрун, адкрывае сваю скураную сумку і давай нам пісьмы раздаваць. Бытта не было для гэтаго іншаго часу, чуеш?
Зміцер з захапленнем вытрымаў паўзу, назіраючы, якое ўражанне зрабіла вестка на сябра.
Аднойчы, калі нямецкая артылерыя загнала наш «плютон» у нейкі склеп, ці дасі ты веры, паклікаў узводнага палікмахера ды загадаў: «Болек, стрыжы мяне! Толькі — люксово, як гэто рабіў пан Раўбэ ў нашым Гродне на Дамініканскай вуліцы!» Ашчэ з ручнічком на шыі сеў на кадушку, каб добро было ўсім відаць. I што ты, Лаўрэне, думаеш? Салдаты ўбачылі — камандзір галавы не страціў, камандзір спакойны, адразу супакоіліся і яны, а Фіялкоўскаму — таго адно і трэбо! I, ведаеш, на вайне і жывоцік яго адразу некуды падзяваўса, і сам патанчэў... А-ай, шкада яго як!.. Каля Нарвы нямецкі кулямёт зрэзаў, беднаго, як на пагурку мы атакавалі бункер. То, бедны, на аўсяніско і зваліўса, бы падрэзаны...
Читать дальше