Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ого-о, якія мелі вы тады запалкі — ад палавінак, ад чацвярцінкі можна было нават прыкурыць! — пачуўся вясёлы голас маладога мужчыны з глыбіні аўтобуса.— То не так кепска вам жылося! Цяпер часамі — чацвёртая толькі загараецца!

У аўтобусе дружна зарагаталі.

Крапака не так лёгка было збіць з панталыку. Так і абрынуўся на маладога:

Ага, паплач, паплач, што табе вельмі кепско жывецца! Нябось ты, бы мае зяці, зара бярэш іх адразу штук пяць ды чыркаеш па масцы! Бо скрыначка каштуе — адну капейку! А што цяпер — капейка? Ты ж і не нагнешса нават па яе, каб з зямлі падняць, бо маеш грошы! Цяпер вы ўсе ў масле купаецеса, бяды не ведаючы! А тады? Кнот у лямпе выкручвалі адно во столечкі, каб меней той газы выгарала! I не так мы, мужыкі, як нашыя бабы сляпілі вочы пад кудзелямі. Знясе, бывало, курыца яйко, хібо ж ты яго з'еў? А як жа — на свентыя мігды, што бываюць нігды! Хібо як хворы ляжаў, бо адно тады яго зварылі б табе! I то — зварылі б маладому, бо дзяцей, старых не было нават моды лячыць! Звычайна баба яшчэ цёпленькае яйка, просто з-пад курыцы, перла ў Бераставіцу прадаваць на соль, на кавалак мыдла, кухан ці пару дэкаў[ 50 50 Дэка — дзесяць грамаў (мясцовае). ] тае мончкі, як тады цукар называлі, хоць у Англіі гэтым самым цукрам свіней кармілі[ 51 51 Каб раздабыць валюту, урад буржуазнай Польшчы забесцэн вывозіў за мяжу цукар. Левыя газеты змяшчалі фатаграфіі, як англічане з мяшкоў польскі цукар высыпаюць у свіныя карыты і як жаруць яго тлустыя заморскія свінні, якія яны ад гэтага гладкія. Факт гэты — адна з прычын сялянскіх бунтаў. ]. А ці много стагналі мы тады, прызнайса, Лаўрэн? Ці плакаў хто з-за гэтаго? Дзе ты бачыў! Зашчаміўшы зубы, цярпелі ды жылі! Шчэ нават радуваліса! А як весяліліса — так дзісь мо і не ўмеюць! П'ескі маладыя ставілі, канцэрты наладжвалі, хоры і маёўкі! А любілі як адзін аднаго, ёо-о, маё-о!

Зміцер яшчэ раз павярнуўся да людзей і ўжо для іх нават пастукаў сябе ў грудзі кулаком:

Каб я не ўстаў з гэтаго самаго месца, калі брашу! А зараз — а ё-о, маё-о! Тую самую булку з булкай хоць цалюткі дзень сабе лопай ды з раніцы да вечара ліманад у свой трыбух бухтуй, а локшынамі закусуй! I тыя запалкі адразу хоць па пяць штук чыркай ды глядзі сабе цілівізар, шчэ й каляровы, бо чорны табе ўжэ, бачыш, не падабаецца — фэкі стаў нам чорна-белы! I сам сабе часамі не даю веры — у мае Мянькі, глухую задрыпаную калісь вёсачку, зараз не чым-небудзь, а «Ікарусам», бы які касманаўт, егдзіш! А ты толькі падумай — чалавеку чагосьці шчэ ўсё не хапае! Хібо па радзіву пачуеш, што во цяпер жывеш шчасліво і радасно, бо сам сказаць, што аж гэтак табе добро жывецца, не адважышса. Ты не думаў, чаму гэто так, Лаўрэне, га?

«Бо, мусі, чым лепей чалавеку вядзецца, чым больш мае часу і выгод, тым ахвотней стогне ды бурчыць на жызню, бы нашыя дзе-ці,— з-за кожнай драбязы ўжэ так і скачуць сабе гарачым прыскам да вачэй!» — карцела Лаўрэ'ну сказаць земляку, але ж пабаяўся, што дасць зачэпку Зміцеру на даўжэйшую размову.

Лаўрэн буркнуў:

Такая ўжэ, Змітрук, людская натура, відаць, вечно быць незадаволеным.

Але Крапак, бы той певень,— кукарэкнуць кукарэкнуў і пра гэта болей не хацеў ужо думаць. З пашанай правёў далонню па Лаўрэнавай куртачцы, пазайздросціў:

Не абносак які, бач, а — ледзь не новенькая, хале-ера, ты ба-ачыш?! Імпартная, бы на футбалісту якім! — Ён прыпадняў у Лаўрэна палу.— I падбіцце цыгейкавае!.. Ёо-о, маё-о, і паго-о-лены так чысто! А які шалік цёплы і мяккі, відаць... Дай, памацаю. Ага! Ёо-о, маё-о! Кажуць, твае сыны з нявесткамі не толькі пенсіі не адбіраюць у цябе і не бяруць грошай на пражыванне, а шчэ і свае нават выкладуваюць — бяры, бацьку, не хачу, як пры камунізме. Праўда гэто?

Лаўрэну надта ж захацелася на Крапака гыркнуць: і адкуль ты, пустая балаболка, ведаць можаш, як мне там у горадзе жывецца? Якая табе справа да маіх зубоў, да маёй курткі, пенсіі і грошай? Чаго ты ў маю душу ўсё лезеш няпрошаны? Пра ўсенько табе адразу і гавары?

Ведаю такіх — пусці цябе, шэльму, пагрэцца, як ты ўжэ і дзяцей хрысціць захочаш.

Але злавацца на земляка Лаўрэн доўга не змог, бо зараз жа падумаў — вёска таму і завецца вёскай, дзе пра ўсё дакладна вядома, усё заўважаць, усё памятаюць і да ўсяго ім інтэрас — ад гэтага не выкруцішся аніяк.

Зрэшты, у горадзе сусед пра суседа нічога не ведае і ведаць не хоча, а хіба там лепш?

Каб збіць увагу прычэплівага аднавяскоўца, Лаўрэн спытаўся:

Трымаеш якую рагулю?

Ты што?! Карова цяпер — катарга!

Абодва ўзняліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x