«Тут ты, чалавеча, маеш рэхт,— захацелася Лаўрэну дадаць.— Бо такія Савоські і не зацікаўленыя былі ў добрым ураджаі — абы хапіло на здачу нарыхтоўкі! Калі яму казаў я — а чым будзем карміць быдло, Віктар Цімафеевіч, ён бяспечна заяўляў: «З раёна падкінуць, я ў іх на добрым шчату!»
Лаўрэн зноў стрымаў сябе і прамаўчаў.
Пойдзем у канцы лета на старыцу касіць. Трава застарэла, пад касой звініць, як сталёвы дрот, і нікому да гэтаго дзела няма!.. О-ой, быў дурны час! Тады і налогі плацілі, падумай — ад яблыні. Памятаеш, як па вёсках сады высякалі? У Зялёнай Даліне ўцалеў мо толькі — твой, Кавальцоў ды шчэ два-тры садкі! Камісіі з настаўнікаў, медыкаў, фінагентаў хадзілі ды ў хлявы праз шчыліны зазіралі! Глядзелі, ці е там другі падсвінак, кароўка, каб цябе такім податкам кропнуць, каб ты адразу жывёліну ў мясакамбінат здаў!..
Зміцер напомніў Лаўрэну страшныя дні і растрывожыў душу канчаткова. Крыўда на тое, як з ім абышліся, чалавеку не давала гутарку падтрымаць. Ды і гаварыў бы пра тыя жахі Макар, Касцевіч Міша, Шпак Васіль ці хто іншы. Зміцера ж тады ні сумленне надта не грызла, ні вялікая бяда не спаткала. А цяпер, бачыш, адумаўся, спачувае...
Лаўрэн пакік галавой і маўчаў. А Крапака — бытта яшчэ раз завялі:
Памятаеш, Савоська на выгляд быў нават салідны — з лысін-кай, бялявы, гладкі і поўны. Язык меў падвешаны, але — от праўду людзі кажуць, што не ў тым дзело, што кабыла бела, а ў тым — што не цягне! Аж такія фокусы вырабляў, той гіцаль з гіцляў! Такія нумары выкідваў, а ёо-о, маё-о!
Жулікам быў.
Што-о ты, шчэ й які! У-ух, махіна-атар! Паслухай! Аднаго разу сяджу ў праўленні. Бухгалтарка прынесла яму нейкую паперу падпіс-ваць, а настаўнік — за нечым сваім. Савоська паперу прачытаў, перачытаў яшчэ раз ды павучае бухгалтара: «Парамонаўна, зарубі сабе на носе — дзе стаіць «а», там ставяць коску. Толькі забыўса, ста-вяць яе перад «а» ці — пасля. Крапак, ты ведаеш? То падскажы!» Настаўнік стрымлівае смех, а я перапалохаўса і думаю — халера цябе ведае, што адказаць табе. Але тут пазванілі. Савоська адразу пра нас забыўса. Як пачаў брахаць у трубку, сколькі ў нас выкапана бульбы, які чакаецца ўраджай цукровых буракоў, мы з настаўнікам аж ахнулі! А гісторыю з грыбамі, з-за якой і пагарэў, памятаеш? Пахваліўса прадстаўніку з вобласці — дамачцы нейкай з радзікюльчыкам,— што засеяў пяць гектараў баравікамі, тры — рыжыкамі і адзін — лісічкамі, што брыгада бондараў рыхтуе бочкі, у іх грыбы восенню засоліць ды павязе ў Гродна на рынак, каб калгас меў гатоўку. Узрадаваная дамачка хутчэй вярнулася ў вобласць і такую навіну — у газету!
Лаўрэн паспеў узяць сябе ў рукі. Яму ўжо надта не цярпелася. Ён сабраўся ісці і рашуча пераступіў з нагі на нагу. Але Зміцер усё не здаваўся.
Калі потым пагарэў, прывезла яго начальства сватаць старшынёй у мае Мянькі. На сходзе ўсё ішло добро, покуль кандыдат не выйшаў на трыбуны, каб расказаць народу біяграфію. Тады хтосьці з залы кінуў яму: «А-а, ты і е той Савоська, што ў Зялёнай Даліне грыбы гектарамі разводзіў?!.» Людзі — як грохнулі!.. Зрэшты, і сам пра ўсё тое добро ведаеш! Цярпець мне было тую камедыю? Ану яго пад халеру, і я драпануў!
Тут Лаўрэн і выбухнуў:
Дак што, з-за якогось прайдзісвета пакідаць быдло, нашых коней, цэлую вёску, бацькоўскую зямлю на згіненне? Прайдзісветы прыходзілі і адыходзілі заўша!
А я не вытрываў!.. Бо ўбачыў, што Савоська — арэшак не з нашай ляшчыны!
Быў падзёншчык, як усе яны там. Быў — старшынёй, прысла-ным вёсцы з раёна. Атрымлівалі кожны месяц палучкі ды пазіралі на гадзіннікі. Так толькі калісьці ў паноў стараліса рабіць, на сонцо пазіраючы, але над імі эконам з бізуном стаяў. Людзі перасталі залежаць ад зямлі, а яна — ад людзей, сама па сабе етала. Хібо магло дабро з гэтаго палучыцца?
У разгубленай усмешцы Крапак паказаў свой чорны рот, дзе тырчалі рэдкія і прасмоленыя пні зубоў.
А ты ўсё такі самы, ёо-о, маё-о! Ведаеш, Лаўрэне, я цябе заўсёды паважаў за гэто! Яй-богу, паважаў і паважаю! Ну і хара-актар, а-яй-яй-я-а-ай! Я за чаркай заўсёды сваім зяцям цвярджу пра гэто, а Хвядора мая ўнукам убівае ў галовы пра цябе!
Убівай, убівай...
Праўда! Што ж, я не такі ідэйны, як ты, як Васіль Шпакоў, як Кавальцоў Макар, Семярышына Нюрка!.. Толькі ж нават і вы не змаглі ўратаваць тых кароў ды коней, бо час, Лаўрэне, гіблы быў! Унь зара якія фермы, а-яй-яй! А якая вёска — паглядзі! Якая зямля?! I нічого з ёю не здарыласа — як цяпер на ёй усё расце! Ці маглі мы пра такое калісьці думаць нават? Самому пану Вішпінгу не сніласа атрымліваць такіх удояў ды ўраджаяў!
Читать дальше