Чаму — няма да каго. А Макар Казальцоў? Столькі з ім сябравалі...
Пасля хвілёвага вагання прызнаўся:
Загляну да ЯЕ на магілку, Уладзік.
Сын паўзіраўся на старога ўважліва і сур'ёзна, бытта цяпер адно бацьку ўбачыў.
— А-а!.. Хібо што!..
Кіра ўнікнула зноў:
Я напэўно ведаю — твае ўхажоркі там шкадаваць Лаўрэна Яфіма віча адразу стануць, бытта есці тут старому чалавеку нявестка шкадуе ды галавы не дае куды яму прытуліць! А яшчэ прыпомняць абавязкова, што помніка мацеры так і не паставілі да гэтай пары!
Без папа ведаем, што ў нядзелю — свято! Нікуды помнік не дзенецца — летам паставім!
I год таму ты так гаварыў!
— Ну і не іх гэто сабачае дзело!
Іх не іх, а напэўно брахаць будуць!
Усім сабакам пыскі не параздзіраеш!
Тым больш — трэ з гэтым лічыцца! Сам бацьку павучаў, як у горадзе яму паводзіць!..
Уладзік на жонку сашчаміў кулакі і аж збялеў:
А ты, б-бляха, мяне, бачу, хочаш зноў даняць, зноў хочаш да белаго калена давесці, як тады, та-ак? То давядзеш, што шчэ раз білюценіць будзеш, я табе гэто абяцаю! Змоўкні, каму было ўжэ не раз сказано?
О-о, найлепшае выйсце — рот мне заткнуў, і ўсё!
— А як з табой, б-бляха, іначай?
Хвіліну ў напружанні маўчалі.
Прызвычаепы да вечных перапалак паміж бацькамі, сын успомніў пра свой клопат:
Дзеду, сабацку мне прывязі! Ты абяцаў? Абяцаў, памятаеш? Саба-ацку хацу!
Ладно, тату. Тады — валяй, калі ўжэ так вырашыў цвёрдо. Так табе захацеласа, то я ўжэ — пас. Едзь сабе, толькі не баўса там доўго.
Я ж не на гулянку, Уладзік...
— Кіра, дай бацьку грошай на дарогу!
У мяне свае е, што ты?!
Дзе-еду, саба-ацку!..
I хай сабе будуць! Трымай сабе іх, бо роднаму бацьку я шчэ магу і сам білет купіць, як, па-твойму? Магу ўпаўне і ў мяккі! Цэлую дзесятку нясі, жонка!
Хіба ж я шкадую?
— Ма-ам, ты дзеду сказы, каб саба-ацку прывёз — ён мне абяца-аў!
Кладучы на стол грошы, маці на малога накрычала:
Не дзвэнгай тут мне над вухам пра адно і тое самае — ты і так увесь у драпінах! Глянь, на каго ты падобны ў мяне — зірні на свае шчокі! Плюшавых сабак у цябе поўная кватэра! Унь на серванце, ля тэлевізара, на крэслах, на канапе — з імі сабе і гуляй, хто табе перашкаджае?
А плюшавыя — з ануцы!
Ну і што?
З ануцнымі — сама іграй, я зверскага сабацку хацу! За шчаку Валеркаў кот мяне лапай укусіў!
Не скрэндай, бо атрымаеш! Ты мне ўсе нервы выматаў сваімі фокусамі!
Сама мне нервы разматала!
Не пацярплю гэтага смуроду ў доме, нават і не думай! Усялякую заразу сюды валачы дазволю?
Сын зароў, але больш на яго ніхто не звяртаў увагі.
Много мне столькі! — бараніўся Лаўрэн.— Білет каштуе, ты ж сам ведаеш, грашы. Ды і папалудную — за пяцьдзесят капеек, а больш мне нашто?
— Не выдумляй! Уладзік піхнуў яму чырванаватую паперку ў кішэню.
Шчэ таргавацца будзе — ну і ўпарты ж ты!.. Паставіш там у калгаснай сталоўцы якому земляку сто грамаў! Хай ведаюць нашых Маркевічаў! Напэўно, знойдуцца, каторыя захочуць пажывіцца на дармавінку,— сказаў сын ужо засмучоны.— I хутчэй вяртайса.
Вярнуса — як атрымаецца.
Уладзік яго не слухаў. Паглыблены ў сябе, нават забыўся і пра сняданне.
Чэсна гаворачы, тату,— нечакана прызнаўся,— то і мяне самого туды, халера на яго, цягне. I мне часамі надто хочацца махнуць у Зялёную Даліну, думаеш, не? Толькі — маўчу. А цягне, б-бляха, бы 'магнітам якім, хоць ехаць туды чамусьці і страшно — як на экзамены на катэгорнасць. I от фокус, дзе б я ні быў, што б ні рабіў, а — усё адно. Думаў — толькі са мной так. Аднойчы Павел наш за чаркай прызнаўса — цягне і яго, разумееш? I, калі хочаш, прызнаюса табе нават — я і з гарадского маршрута перайшоў на міжгароднія, каб сяды-тады бліжэй каля свайго поля праехаць!
Во, бачыш, Уладзік. А яшчэ прыстаеш да старого бацькі — чаго і куды, нашто і пашто. Цябе цягне, але ж ты маеш цёнгле работу, вечно ў раз'ездах ды клопатах, як і наш Павел, як Колік. А я — зусім ніц не маю да работы, і мне не з'егдзіць? Не пабыць там, калі гэто зрабіць так просто? Грэх, сын.
Тады, тату, валяй. Шчасліво!
3
Траіх Маркевічаў цягнула ў Зялёную Даліну таму, што сілуэты роднай мясціны ў кожным з нас заўсёды звязаны з самымі першымі радасцямі пазнання свету, з неасэнсаванай яшчэ ўдзячнасцю за дараванае жыццё. Гаварыла ў іх магутная сіла генетычнай памяці, на якой выхоўваліся ўсе продкі.
Гэтая крэпасць не толькі здольная прыцягваць з далёкіх краін птушак менавіта туды, дзе яны вылупіліся з яек. Яна нам — надзей-ная маральная апора, як слушна сказаў аднойчы Васіль Пяскоў.
Читать дальше