Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наднімі бульбы сабе, Уладзік,— мне замного!

Сын запярэчыў голасам шчырага дабрадзея:

Еш усю-у, папраўля-айса!

Праз момант:

Ну, бацьку, як твае справы, кажы! Хоць жывём пад адным дахам, а так рэдко бачымса!..

Ат, якія могуць быць у мяне...

Не вельмі сумаваў?

Усяляк было...

Дарэ-эмно!.. А я во рэйс скончыў раней. I план выкакаў, хоць да канца месяца — унь яшчэ сколькі. Шосы ў нас пасталі цяпер файныя — не горшыя, чым у літоўцаў, якім усе мы раней так зайздросцілі,— і я закругліўса, калі надарыласа магчымасць. Чаму яе не скарыстаць? Вырваўса з аўтабазы і да заўтрашняго дня буду дома — аж на вечар зноў ехаць наступны раз.

Трэбо табе, сын, і ў сям'і часцей бываць.

Зацятая ў сваёй злосці Кіра не сказала нічога.

Сам ведаю, думаеш, не?! I дзісь можно было файно падкалы-міць — бензіну наэканоміў да халеры і трохі, але ж сам сабе загадаў — хопіць, б-бляха, бо гэтым заробкам канца і краю нігды не будзе, праўда? Грошай усіх так і гэтак не заграбеш, а дамоў заглянуць мусово!

Хоць жонка і нагаварыла яму крыўднага, сын быў у добрым настроі ад выкананага плана — Уладзік да работы, дзякуй богу, заядлы і цягавіты. Калі за што возьмецца, у руках яго ўсё аж гарыць. Цяпер з радасці збіраўся разважаць доўга. Але Лаўрэну вельмі не цярпелася. I ён сыну аб'явіў: ,

От што, Уладзік... Тут такая справа... Думаю, ці не з'егдзіць мне дзісь на вёску...

Запанавала маўчанне.

Здрасце, я ваша цёця! — першай пыхнула нявестка, бразнуў-шы нажом па пліце.

Сын з недаўменнем паўзіраўся на яго перапалоханымі вачыма:

А то-о, бачу, чобаты набуў!

Ага, набуў, во...

Гм, думаеш з'егдзіць?

Збіраюса...

Ты што, бацьку, з глузду з'ехаў?

Чаму так думаеш?

А як такое назваць іначай?

Трэбо мне туды...

Хто табе сказа-аў?!

Прыдумаў таксамо! I не дуры! Хто цябе там чакае, ты падумаў пра гэто, перш чым вырашаць такое? Што ты там пакікуў? Чаго не бачыў там?

Калі — мусово...

— Скажаш тут! Які мус цябе туды прэ?! Усхапіўшыся, Уладзік рассунуў на акне занавеску і паказаў шыбы, аблепленыя падоўжнымі капкамі ды разлезлым шэрым месівам.

Зірні, як снег з дажджом лепіць — свету божаго не відаць! Паўзірайса, куцерма якая там! Застынуць хочаш дзе-небудзь у дарозе, ад халадзіны акачанець? У цябе нават скура і косці адсырэюць! У тваім узросце — адзін раз не ўберажэшса і потым не абярэшса бяды!

Глупство, Уладзік. Ехаць мне — у цяпле і ў сухасці, на мяккім сядзенні. Сам ведаеш.

Ад нечаканасці сын не знаходзіў больш аргументаў. Жонка яго перабіла:

Ці табе я не казала — не валачы сюды старога чалавека з наседжанага гнязда, не цягні, чаго не трэ, у дом, не рабі новае глупства!

Цыц, бабо, калі бацько з сынам гавораць! — істэрычна тупнуў Уладзік ды зараз жа пастараўся ўзяць сябе ў рукі.— Ну, трэ табе туды калі-небудзь пад'ехаць, я разумею. Але чаго цябе, тату, панясе менавіта дзісь — у такую пагоду наш Бобік на хутары нават з буды не высоўваў носа!

Усяляк было, Уладзік,— уздыхнуў стары.— А як да лесу егдзілі аж у Брузгі, каб тыя фэсметры на станцыю вывозіць? Два тыдні нічого на мне не прасыхало — спаў і хадзіў макруткім. I да млына калі, бывало, у Велькую Бераставіцу адправішса сутак на двое і там у халадзіне і сырасці на пыцель ці вальцаванне сваёй калейкі чакаеш цэлымі суткамі? Вядомо, здароўе зараз не тое, так і язда зусім іншая.

Пачакаў бы, бацьку, покуль перабяру машыну — адзін матор і застаўса! Цацка будзе, а не «жыгуль»! Пасадзіў бы цябе, побач — унукаў! Набічкаваў бы вамі свой лімузін ды — уж-ж-ж-жык! — лепей, чым таго пана Вішпінга, завёз бы, хай на вёсцы глядзелі б ды зайздросцілі Маркевічам — хай не думалі б, што мы лыкам шытыя!

Э-э, нашто мне так, сын. Зайздрасць выклікаць у людзей — грэх. I стары я, каб паказухай займацца. Мо шчэ табе і прыстало такое... А я ехаць хачу, як егдзяць звычайныя людзі. Куплю білет на рэйсавы аўтобус за пяцьдзесят восем капеек і да абеду дабяруса на месцо. Недзе каля гадзіны дзесятай туды прыбывае. Я ўжэ пытаўса ў тутэйшай справачнай...

Ну, ладно, прыбудзеш, дапусцім, туды. I да каго ж ты ў Зялёнай Даліне прыпрэшса, ты думаў над гэтым? Цяпер жа не паходзіш, як летам, па полі, па беразе Нёмана! Куды пойдзеш, мо да прашчалыгі Франака Шмігельскага? Ён жа цябе, ведаеш, як спаткае? Смяяцца з цябе будзе — шчэ як пасмяецца!

Лаўрэна надта цягнула ў Зялёную Даліну. Але ж сапраўды, да каго канкрэтна там завітае, і не падумаў. Нават ў галаву яму гэта не прыходзіла. А вырашаць трэ было абавязкова. Праўду Уладзік гаварыў, цяпер не лета, калі можна і пад лазовым кустом над Верацейкай пасядзець ды падзівіцца на свет божы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x