Той ледзьве ўскараскаўся з падлогі i прамармытаў:
— Cпi, cпi, ляшак.
Але яго зноў павяло да сцяны, ён адсунуў Аляксеевы ногі i прымасціўся на краёчку насцелі.
— Што трэба, мужчыны? Ану, марш адсюль! — абурыўся Аляксей.
— Ц-ц-ц-с-с! Не шумі, салдат.— Пазнаў знаёмы голас заўсёды маўклівага i лагоднага каваля Грышы. Ніхто ў наваколлі так не ўмеў паляваць на мядзведзя, як ён. Лісу, каланка ці вавёрку не лічыў за дзічыну i шкадаваў на ix шрот. Толькі на мядзведзя ставіў хітрыя загарадкі, да пнёў прыкручваў ланцугамі двухпудовыя пасткі з прынадаю. Казалі, аднойчы мядзведзь зашчаміў лапу, тузаў, тузаў капкан, нарэшце сам сабе адгрыз лапу i пачыкільгаў на трох нагах. Кожную восень Грыша прывозіў трох-чатырох мядзведзяў, саліў мяса, вырабляў шкуры. Выпраўляючыся зімою ў далёкую дарогу, у каваля пазычалі мядзведжыя футры, a ў ix кладзіся на снег i cпi ў саракаградусны мароз. I Аляксей не раз хадзіў да яго ў пазычкі, таму i памякчэў:
— Хлопцы, дайце спакой, ідзіце дадому або вунь кладзіцеся на сваю салому i спіце.
— Не-е-е, на с-са-ломе мы не прывычныя,— азваўся ляснік Петра Анціпаў.— Пакліч Дзяменцеўну.
— Не трывожце, спіць Дзяменцеўна.
Каваль з лесніком, як валачобнікі, заспявалі:
— Га-рыць, Дзяменцеўна, гарыць, давай, хадзяйка, чым тушыць!
— Га-рыць, гарыць, а чым тушыць?
З каморы пачуўся кволы гаспадынін голас:
— Каб ты ў смале гарэў, язві цябе, Грышачка. Ані кроплі болей няма. Дзе ж цябе насіла нялёгкая?
— Ну дай, не шкадуй,— прасіў Грыша.
Бліснула запалка, Петра паднёс яе да саломы, кіну-
тай на падлогу. Усхапіўся i пабег агеньчык.
— Вы ж хату спаліце, мужчыны! — абурыўся Аляксей.
— Спа-лім! А табе чаго, салдат, баяцца? — спакойна адказаў каваль i так прыціснуў коўдру, што i не паварухнешся. А Пётра адчыніў дзверы на другую палавіну:
— Дык чым тушыць? А, гаспадыня? Бачыш, гарыць!
Не здолеючы ўстаць, без асаблівага страху завойкала Дзяменцеўна:
— О-о-й, i праўда, ірады хату спаляць. Няўжо вам у Івана мала было? Наліліся ж па саменькае рыльца.
Адсырэлая, перамешаная са снегам салома ўгаралася марудна, але ў хаце рабілася светла i дымна.
— Хлопцы, чалавека спаліце. Там жа нехта ляжыць,— занепакоіўся Аляксей.
— Толькі абсмалім, як парсюка,— хіхікнуў Грыша, a калі ўбачыў, хто ляжыць, здзівіўся: — Гэта чалавек? Пацук амбарны! Няхай смажыцца.
Пакуль гаманілі, салома ўгаралася весялей. Выразна былі відны чырвоныя ад агню твары i распатланыя валасы, на Грышу — пацягнуты салдацкім сукном паўкажушак, Пётра — у падпяразаным зялёным бушлаце.
Не ўстаючы з кашмы, Дзяменцеўна закрычала:
— За печчу фляга. Пасмакчыце, язві вас, ц'яўкі няўпойныя, ды агонь затоптвайце, а то, чаго добрага, i праўда, згарым. Аляксейка, паглядзі, каб хоць затупалі, бо я ж не здолею.
— Даўно б так. А то гарыць усярэдзіне, а тушыць не даеш,— засмяяўся Грыша.— Валачы, Пётра! — i пачаў зэ.топтваць валёнкамі агонь. Ляцелі іскры, распаўзаўся дым, а ён скакаў i скакаў па саломе ў хісткім танцы.
Аляксей засвяціў газнічку, зачэрпнуў карэц вады i лінуў на зажалелую падлогу. Кладаўшчык сеў, не расплюшчваючы вачэй, чухаўся i нешта мармытаў. А Пётра чэрпаў бражку, смактаў сам, перадаваў Грышу. Той адпіў, тыцнуў пад нос кладаўшчыку:
— Глыні, пацук, можа, калі на працадзень болей адважыш.
Кладаўшчык патузаўся з боку ў бок, паматаў галавою i зваліўся на абгарэлую салому.
— Давай, Аляксей, як цябе там па бацюшку, «выпьем и снова нальём»,— праспяваў Грыша.
— Хопіць, мужыкі, прыдурвацца! Дасмоктвайце, i марш па хатах!
— Цы-цы-цы, ш-ш-шы! Ого, камандзір! На нас хай лаеш, a са-а-м баішся, a? — агрызнуўся Пётра, ускараскаўся з падлогі, паківаўся, пераступіў кладаўшчыка:— Хадзем, Грыша, тут нас не ра-зу-ме-юць. Цемната! Ніх фэрштэен.
Яны абняліся, патузаліся, пакуль праціснуліся ў дзверы, упусцілі воблака пары, некатары, мащокаючыся, загрымеў з ганка.
Аляксей зашчапіў дзверы i лёг на свой тапчан. У замеці на ўсю вуліцу гарланілі закадычныя сябры:
Какая ель, какая ель,
Какие шишечки на ей.
Паштальёна ў сяле не было: кожны па пісьмы i пераводы заходзіў у вузкі i доўгі пакойчык пошты i з надзеяй пазіраў на Васіля Пракопавіча. Ён заўсёды памятаў, што каму прыйшло. Калі не было нічога, звычайна суцяшаў: «Усё яшчэ піша. До-оў-гае пісьмо. Заходзь другім разам». A калі пэўна ведаў, што нешта ёсць, усміхаўся, павольна гаварыў: «Паглядзім, можа, што i прыйшло». Накульгваючы, ішоў да доўгай скрыні, перабіраў не вельмі гнуткімі пальцамі трыкутнічкі i канверты, глядзеў на штэмпелі i падаваў пісьмо.
Читать дальше