Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А л ь я ш. Ну, а табе чаго?

Т э к л я. Адпусці мне, грэшнуй, віны!.. Закінь слоўцо перад Богам за распусніцу, божы чалавек, пашкадуй!

А л ь я ш (хапае яе за нос і водзіць). Прыперласа, шлюха, хвастом круціць і тут? Марш з маёй цэрквы! Няма табе дарогі да Госпада, праклятая ты ім!

Т э к л я (да распяцця). Госпадзі, не слухай яго!..

А л ь я ш. Ну, пачакай жа, сука!.. (Выбягае.)

Т э к л я (вые на каленях). Я нікуды адгэтуль не пайду-у! Чарвяком буду поўзаць, як сабака рукі-ногі яму лізаць, а за віны ачышчэнне склапачу-у!

X і м к а. Склапочаш, Тэклечка, не адступай, Бог літасцівы!

А л ь я ш (улятае з вяроўкай). Цыцкі свае выставіла і думае — купіла мяне?!. У горадзе цябе саўрацілі?

Т э к л я (бухае на калені). У Гродне! У грэх увялі, бы чатырмя коламі пераехалі!

А л ь я ш. Афіцэры?

Т э к л я. Жорж Дэлясі з Фолюша! (Нагінаецца да ступакоў прарока, водзіць галавой.) На-бі мя-не, свя-ты стар-ча, як пар-шы-ву са-ба-ку! На-бі, мне ляг-чэй бу-дзе!

А л ь я ш (не сваім голасам). І раздзявацца прымушалі, на стол танцаваць паднімалі?

Т э к л я. Было-о!

Н а т о ў п. Ах-х!..

А л ь я ш (з нездаровай цікаўнасцю). Пакажы пароду зара, як гэто было!

Уносяць стол, засцілаюць сурвэтай. Тэкля ўзбіраецца на яго.

А л ь я ш. Ну, ну, шлюха, паказвай! (Бярэ вяроўку ямчэй.)

Т э к л я. Грошы во сюды, на сурвэту клалі, а я во так па іх хадзіла, скідвала і гэтак танцавала... (Паказвае.) Жорж грошы сабе забіраў. (Зыркае з-пад ілба на прарока.)

А л ь я ш. Аднак — грашыла з ім?

Т э к л я (падае на стол, закрывае вочы, з надрывам). Ой, грашы-ыла!.. Ну, лупі, чаго стаіш?! Толькі не шкадуй, з усяе моцы, як гето ты ўме-еш, каб балело!

А л ь я ш (са свістам апускае на плечы маладзіцы лейцы). Гах!

Т э к л я (нецерпяліва, адымаючы ад вачэй рукі). Не чуго, мацней! (Са страшным крыкам.) Хлопчык у мяне нарадзіўсо!

А л ь я ш (лупцуе). Гах-х!

Т э к л я. Ох, запякло, запякло! (Зларадна.) Ох, так табе, нягодніца, і трэ!.. Здаровенькі малы!..

А л ь я ш. Га-ах!.. (Лупцуе раз за разам.)

X і м к а. Ну і разышоўсо наш гаспадар! Калі я расказала пра свой грэх, Альяш і мяне бэсціў! Ой жа і бэсціў, хай Бог крые-ратуе! Затое пасля так мне стало до-обро!

Н ю р к а. А я прасіла, каб пабіў за блуд! То як пачаў мяне свянціць (з вясёлым захапленнем) — аж пераняло і зайшласа слязамі! Адразу забыла пра мінулае, толькі пісягі доўго залечувала!..

X і м к а (слухае). Маладая, слёз много! Гето добро, калі выцячэ з цябе ўвесь урэдны сок, хай выплачацца, Нюрка!

Т э к л я. Жорж малое ў мяна забраў! О, забалело, забалело!.. У Нёмане ўтапіў, бы кацяня!

А л ь я ш. Га-ах!

Т э к л я. Ох, дальбух, вартая, добро мне так!.. (Прарок вяроўку кідае.) Прыйшоў вучастковы, пытае — твой? Я ад роднаго дзіцяці адракласа! Ну, лупі, каб я выянчыла сваё гора! Бі мяне, святы айцец! (Стукае то ілбом, то кулаком у стол, плача.) І ты не жадаеш пэцкаць аб мяне рукі, гы-гы-гы!

Нікім не заўважапыя з'яўляюцца два манахі. Яны паблажліва азіраюць натоўп, мераюць храм, мяркуюць.

Т э к л я. Ратуй мяне малітвай! Ты слово ведаеш, табе яно богам дано! О, недарэзаная я ракіта, вішня з падсечанымі карэнцамі, як цяпер мне жы-ыць! (З плачам валіцца на падлогу.)

А л ь я ш. Сука, дзіця загубіла? Закінуць табе на шыю пастронак — і то мало! (Штурхае яе нагой.) Цэлую ноч будзеш маліцца на маіх вачах, а жыці будзеш на кухні ў мяне ля цабэрка!..

Т э к л я. Хоць — у сабачай будзе!..

Манах першы (да прарока). Фіні ля комэді! Клімовіч, рашэннем гродзенскай кансісторыі ў царкве адкрываецца манастыр! Архірэй вызначыў мяне за начальніка! (Мёртвая цішыня.) Цябе, Клімовіч, пастрыгаем у манахі! Прымерай падраснік, бо праз тры дні пастрыжэнне! (Падае скрутак вопраткі.) Сам уладыка для гэтаго прыедзе! (Людзям.) А вы — прачніцеся, хопіць тут забабоны разводзіць! (Верціць пальцам каля скроні.)

Народ ацапянела маўчыць. Бы не сваімі рукамі прарок спрабуе напяліць падраснік і клабук. Манахі па-ранейшаму бесцырымонна азіраюць куткі царквы.

Манах першы. Тут паставім металёвыя скарбонкі на грошы! Сюды пасадзім паслужнікаў свечкі прадаваць!.. (Альяшу паказвае самую маленькую горбачку грошай.) Адгэтуль зможаш, Клімовіч, браць сабе на расходы!

М а н а х д р у г і. Трэ перапісаць усе падарункі, якімі цвінтар завалены: зерне, кароў, курэй, сыры, дываны і сёння ж фурманкай адправіць у кансісторыю, брат Серафім! (Бачыць, што ў прарока нічога не выходзіць з адзяваннем.) Не туды грэбзы свае садзіш, недалэнга!.. (Дапамагае.) А смярдзіць!.. (Моршчыць нос.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x