Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

М а й с а к. Біблію, сынок, пісалі вучаныя людзі. Думаеш, зра час трацілі, паперу марнавалі? Ведаю, што табе трэ. Ты знайшоў сваю праўду і гаворыш — Бога няма. Адкуль табе ведаць, што бог е, калі не перажыў яго? Е ў цябе свая праўда? То нясі яе высоко, дастойно, як нёс Хрыстос, а я буду сваю несці і не мяшаймо адзін аднаму!

Камсамолец другі. У вашай Бібліі гаворыцца, што першымі людзьмі былі Адам і Ева. Адамавы хлопцы пажаніліса і пабудавалі гарады?

М а й с а к. Ну, гаворыцца.

Камсамолец другі.Дзе ж яны набралі жонак і народу ў свае гарады, калі і людзей шчэ не было? Чаму такая брахня ў вашай Бібліі, якую выстаўляеце на цвінтар?

М а й с а к. Калі я ем панцаковую кашу і на зубы трапіць асцюк, то я ж не вывальваю цэлую міску ў цабэрак: выкідваю толькі асцюк. У святым пісанні сказано так і недаступнае нам не зразумець.

Камсамолец першы. А, няма чым крыць, пра кашу загаварылі?! Успомніце, дзядзьку, шчэ пра соль і перац!

М а й с а к. Ат, палітыкуй тут з вамі!.. Міраносіца Нюрка, праз Плянты валяць новыя багамолы, падушацца тут! Ляці і затрымай іх на выгане, покуль з гэтымі справімса! Прарок вось-вось прыйдзе!

Н ю р к а (какетліва). Зноў мне, эх!.. (Знікае.)

М а й с а к (бярэ ад пілігрымаў грошы, выдае паперку). Вам — квіт на тысячу злотых для апраўдання перад вобчаствам. Сам Гасподзь да прасвяціць вашы вумы і сэрцы ачысціць любоўю, амін!

Б а г а м о л ы. Амін! (Валяцца на траву, б'юць яйкі, вымаюць бутэлькі малака, закусваюць, паказваючы адно аднаму ікону божай маці.)

Ж о н к а А н т а н ю к а. О, яна аб'явіласа Альяшу ва сне, загадала, што і як рабіць!.. Хутко ежмо, бо зара і сам тут будзе!..

П і л і п і х а (лямантуе). Бадзюку сабе развялі тутака?! Прысмакі выядаць у святым месцы?! Цыбулькі, рэдзькі з хлебам не хочаце? (Людзі ежу вінавата хаваюць.) Во — так!.. Цяпер слухайце! Ісцяны Бог, чула, як Альяш ноччу гутарыў з Госпадам і дамаўляўсо, каб дождж выпаў! Раненько ўстаю, усё змочано, расце файно — аж буіць! Спатыкаю яго на вуліцы й кажу: «Ілья, я падслухала, падглядзела, усенько ведаю!» А ён хітра: «Хай людзі сабе добры ўраджай маюць!»

Б а н а д ы к (ківае галавой). Альяш пра людзей падумае? Калі спаткаю яго, заўша хачу сказаць добры вечар, бо ў вачах цямнее!

П і л і п і х а. I арэ, і косіць, і тое саме есць, што мы, адно мяса ў рот не бярэ — бы святыя старцы! Усё моліцца за народ!

Камсамолец першы. «Святы Альяш з гары зваліўсо, упаў у Грыбоўшчыну ля нас! I чаго, каб хто спытаўсо!..»

Д а н і л ю к. Зноў смяецеса, збыткуеце з альяшоўцаў? Разумныя надто! Шчэ й кажаце — зямля вакол сонца бегае!

Камсамолец другі. Верціцца, дзядзьку!

Д а н і л ю к. Калі ты такі вумны, то скажы — а на чым яна падвешана?

Камсамольцы (хорам). Як гэто — падвешана?!

Д а н і л ю к. На чым вісіць на небе — на вяроўках ці на які гак жалезны пачэплена?

Камсамолец першы. Нават канапляная вяроўка такі цяжар не вытрывае!

Д а н і л ю к. Тады — на чым? I ад чаго ўсё расце — збажына, ліпы унь? Пухне яно ці знізу яго так што прэ? (Глядзіць, бытта пайшоўшы з казырнога туза.) А, не ведаеце таксамо!

Камсамолец першы (ледзь не плача). Цемра!..

М а й с а к. Куды нам да вас, вучаных!.. Паглядзіце, колькі ў гарадскіх цэрквах моліцца і багатых, і адукаваных! Што, яны не ведаюць — сонцо вакол зямлі бегае ці — наадварот? Праўда стаіць у Бібліі, ці — не?.. Людзі заўша да цэрквы валілі і будуць валіць, бо ў іх патрэба такая! Людзі так свае душы ратуюць! А куды ты, разумнік, хацеў бы, каб гэтыя цяткі ды дзядзькі пайшлі — на папскія штыкі? Цяткі крыві баяцца! Чуў пад Кракавам колькі мужыкоў скасілі з кулямётаў?

Н а т о ў п. Прэч цацалістаў гэтых! У зубы ім!

Хлопцаў выштурхваюць за сцэну і людзей агортвас здавальненне ад перамогі. На хвіліпу ўсе забываюць, чаго сюды прыйшлі.

Б а н а д ы к (толькі цяпер бачыць сястру). Хімка?! Што чуваць?

X і м к а. Дзеці пісьмо з Расеі прыслалі. Маня доктарам у Ленінградзе, а Яшка — лётчыкам у Казані.

Б а н а д ы к. Ха! А ты — Альяшу молішса!.. (Ківае галавой.)

Станкевіч. Гэтых фанатыкаў хібо перагаворыш? Лепш хадзі! (Іграюць.)

Макарыха. Аі праўда, бабы, — Хімка... Твой агарод нашы абматыкавалі!.. Як табе тут, сяброўка?

X і м к а. Ліхо бяры той агарод!.. Тут — бліжэй Бога. Во так між людзей лётаю і думаю: ці не баліць там маёй Мані галава ад лякарстваў, каб хоць Яшка не лётаў на сваім вераплане надто высоко, не выхіляўсо праз акно над Казанню! А хор запяе — бы Яшкаў самалёт гудзе ў высі!.. Малюсо за дзетак, плачу салёнымі слязамі, а на душы робіцца добро-добро!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x