Вольга (ашамела). А-а, то вы ўсё такія самыя?! З-за сваёй царквы зусім з глузду з'ехалі!
А л ь я ш. Як са мной гаворыш?
В о л ь г а. Праз яе вы і маму ў магілу загналі! Нават Толік праз яе на вайну пайшоў! З-за яе і я пачынаю ў Бога не верыць, бо калі б ён быў там дзе-небудзь на небе, хоць бы самы дурны, то даўно паслаў бы пяруны на вашу паршыву царкву!
А л ь я ш. Шчэ і багахуліш? Як з родным бацькам гаворыш, заменак?!
В о л ь г а. Які вы мне бацько?! Ці вы мне, як была малой, казку расказалі, па галаве пагладзілі, булку якую купілі?
А л ь я ш. Ў, разбэсцілі вас гарады і вы сатане прадаліса! Ты павінна свайму бацьку рукі-ногі цалаваць, што на свет цябе пусціў! Мало цябе, заменак ты, я малую крапівой сёк, толькі цяпер бачу!
В о л ь г а. Ат, і праўду людзі кажуць — з якой лысінай жарабя родзіцца, з такой і здохне! Пагу-утарыла з родным таткам, фа-айно пагаварыла!.. Адно памятайце, тату: і ўнукам закажу, каб нават не глядзелі ў ваш бок! Заставайцеса тут са сваімі прыдуркамі, іграйце ў святых апосталаў! Цьфу на вас за Волеся, Толіка, за няшчасную маму, і будзьце вы праклятыя! (Выбягае.)
З матыкамі з'яўляецца п'янаваты А ў х і м ю к.
А л ь я ш. Паглядзі, Базыль, як маладыя абыходзяцца з бацькам — ніякай пашаны! Вольга мая, сука, прыбегла, каб я... Што, я — працэнтнік?! Не-е, канец свету і праўда настае!
А ў х і м ю к (ікае). За што некаторых шанаваць? Ты ж нават надзел бацькаў на цэркву прадаў, а дзяцей — з хаты прапёр! На свет мы іх пусцілі? I сабакі пацекаюць ды раджаюць, затое шчаняты, як падрастуць, бацькоў цураюццо! На! (Вымае самагонку.) А, ты — праведнік, не п'еш! (Хлябае з бутэлькі сам.)
А л ь я ш. Прадаў, бо так трэ. Я веру ў бога, а іншыя — у мяне.
А ў х і м ю к. Вераць, бы — муле?!. Няшчасныя, затузаныя людзі цягаюццо па белым свеце, праўды шукаюць, не ведаючы куды туліцца, а ты ім манну нябесную абяцаеш. Мулай стаць лёгка, цяжэй — чалавекам.
А л ь я ш. І мне жыць так, бы ты — абы дзе выпіць?
А ў х і м ю к (ікае). Ілья, з агнём іграеш! Загубіць цябе твая палітыка, памянеш маё слова! Чым мазгі ім засіраеш? Халера, які з цябе прарок?! Цяпер вучаным трэ быць на гэто, мы ж з табой толькі распісацца і можам! Ха, шчэ Біблію пра сябе загадаў сачыняць!.. Ой, насмяшыш вёску толькі!.. (Траціць раўнавагу, падае.)
А л ь я ш. А ты хочаш, каб я з вамі піў ды зубаскаліў? Ляжы — свінні цябе зара абліжуць тут! (Збіраецца ісці.)
А ў х і м ю к. Кажаш — любі бліжняго, а роднаго зяця не ратуеш!
А л ь я ш (крочыць далей). Затое ўсіх людзей шчаслівымі зраблю!
КАРЦІНА ДРУГАЯ
Падзея адбываецца ці то на цвінтары, ці то ў царкве. На прыступках храма
Банадык з Фэлюсем гуляюць у самаробныя шахматы. Вісіць іржавы лемех. Багамолы і прыёмшчык падарункаў. Людзі ў бочкі кладуць сушоныя грыбы, сыры, а побач — сувоі кужалю, ручнікі і дываны; перад іконы ў торбачкі — грошы.
Камсамолец першы. «Святы Альяш з хмары зваліўсо, упаў у Грыбоўшчыну ля нас! I чаго, каб хто спытаўсо, злез стуль боскі свінапас!..»
П і л і п і х а. Яко ізчэзне дым, яко тае воск ад ліца агня, тако да пагібнуць бесы ад ліца любяшчаго бога! Фу, фу, фу, сатана, згінь!
А н т а н ю к (прыёмшчыку). Карову прароку прывёў — унь прывязана да плота. Пабегала на вялікі пост. Баба падаіла, да вечара пацерпіць. Я — Аптанюк Іван з вёскі Ракітніца.
М а й с а к (запісвае). Рука даюшчая да не аскуднее. Храні цябе гасподзь, Іване, і тваю сям'ю, амін.
Ж а б р а к. Падайце, Хрыста радзі, інваліду з Брусілаўскаго прарыву, не забывайце сына ацечаства, воіна шматпакутнаго! (Звоніць цвіком у гільзу ад снарада.)
Камсамолец другі. Прасіце ў тых дзяўчат, дзеду, яны багатыя, а мы свае грошы прапілі!
Ж а б р а к. Калі быў молад, то і на дзевак я меў голад, а пры старасці такой не грэбую ніякой! (Шэпча хлопцу на вуха, рогат.)
Камсамолец першы. Дзеду, а праўда — жонка войта дала вам булку, а вы каменем шыбу войту пабілі?
Ж а б р а к. Не булкай!.. Ой, дзетачкі, ідзеце сабе, бо нічого не зараблю і старая з хаты папрэ! Сястрыцы міласэрныя, ныюць мае раны вецерану з-пад Мукдэпа, гвардзейцу яго ампіратарскаго высочаства, кавалеру георгіяўскіх крыжоў! Пад Сучапамя тры варожыя ланцугі адолеў: адзін рашпілем распілаваў, пад другі падлез, а трэці ланцуг пераскочыў!
Н ю р к а (падлятае). Майсак, з-пад Бельска акаваную Біблію прывалаклі — вялізную, бы пячная засланка!
М а й с а к. На цвінтар выстаў, хай людзі падзівяцца!
Камсамолец другі. Дзядзьку Пятрук, ахвота вам такім глупствам людзям мазгі забіваць?
Читать дальше