Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Змяркаецца позна. Мы ж на поўдні. Усё будзе па праграме, не парушым праграмы.

— Не парушым, дык паганяй,—загадаў Сяргей Кузьміч.

I яны кранулі, трохі паблукалі па горадзе, па вузкіх

і зялёных яго вуліцах, здаўленых шматнавярховымі камяніцамі, выскачылі да ваколіцы. Вуліцы там былі не шырэй, але здаваліся больш прасторнымі. Гэта была ўжо амаль што вёска, аднапавярховая і драўляная. Горад пераходзіў, пераліваўся ў вёску непрыкметна, яна была як бы працягам горада. I калі б Мацвею не трапіла на вочы шыльда з назваю гэтай вёскі, ён бы і не здагадаўся, што горад ужо скончыўся. Вёска была зусім не падобная па вёску, хоць у першую хвіліну было і цяжка вызначыць, што тут не вясковае: хаты, хлявы, гародчыкі, «шпакоўні» ў гародчыках, градкі з капустаю, гуркамі, памідорамі — усё як і мае быць. I толькі недзе ўжо ля аселіцы Мацвей уцяміў, што там не вясковае, чужое вёсцы. Парнікі, што доўжыліся бясконца, на ўсю вясковую вуліцу. На працягу ўсёй вуліцы, уздоўж яе, скрозь усе гароды, над кожным кусцікам памідораў, над кожным калівам капусты — сінтэтычная празрыстая плёнка — штучнае неба. Яно было суцэльным, а складвалася з выцягнутых у глыбіню двара казарменных прамавугольнікаў, у геаметрычнай правільнасці і разлічанасці якіх было нешта машынна-прамысловае, штосьці ад планіроўкі горада, які яны толькі што пакінулі. Княжборскія гуркі і памідоры яшчэ не зведалі такога неба, а самі княжборцы яшчэ не збіралі столькі гародніны са сваіх град, таму што іх грады служылі толькі ім, а гэтыя забяспечвалі ўжо і горад. I Мацвей упікнуў у думках сваіх землякоў, што яны такія пепрадпрымальныя, упікнуў і гэтых за прадпрымальнасць. У вёсцы, якой яны зараз ехалі, некалі настаўнічаў не то Купала, не то Колас, Мацвей блытаў іх яшчэ са школы, яны зліліся яму як бы ў адзін твар, твар чалавека, які стаў увасабленнем яго роднай зямлі. I Мацвею было ніякавата за тое, якім зернем прарастае пасеянае кімсьці з іх разумнае, добрае, вечнае. Але ніякаватасць гэтая знікла, як толькі скончыліся парнікі.

Пайшлі гладкая, як стол, дарога і такое ж гладкае і роўнае, як стол, поле, занятае пшаніцаю. Поле было хаця і. пераменлівым, вабіла фарбамі і хвалявала, але ўсё ж закалыхвала бясконцасцю. Да самага далягляду нічога: пі кусціка, ні дрэўца, што раслі б тут па сваёй волі і ахвоце, усё пасеяна і пасаджана толькі рукою чалавека. I гэтая рукатворнасць спачатку ўражвала Мацвея, а потым пачала хіліць на сон.

— Вид огромного, весь небосклон обнимающего бора, вид «Полесья» напоминает вид моря... Іван Сяргеевіч Тургенеў,— перабіў дрымоту Шахрай.

— И впечатления им возбуждаются те же,— адразу ж падхапіў сакратар абкома,— та же первобытная нетронутая сила расстилается широко и державно перед лицом зрителя... Іван Сяргеевіч Тургенеў.

— Так. «Поездка по Полесью», Іван Сяргеевіч Тургенеў.— Шахрай выпрастаў руку ў адчыненае акно машыны, паказаў на поле, бы сам Тургенеў стаяў зараз па тым пшанічным полі.— А гэта ж хіба не мора: шырока і дзяржаўна. Дык трасцы, якой ім трэба яшчэ: зыбкая аснова, зыбкая аснова... Зводзім прыроду, груганоў плодзім... Из недра вековых лесов, с бессмертного лона вод поднимается тот же голос: «Мне нет до тебя дела,— говорит природа человеку.— Я царствую, а ты хлопочи о том, как бы не умереть». А гэтая пшаніца, а бульба, а аўсы, пад якімі нам угатавана легчы,— ці не сведкі таго, што сёння царуем мы.

— Што ж застаецца прыродзе — клопат і турботы, каб не сканаць,— недарэчы сказаў Мацвей. Сказаў зусім не тое, аб чым думаў, а думаў ён прыкладна аб тым жа самым, што і Шахрай з Сяргеем Кузьмічом. Не мог інакш думаць. Перад ім жа стаяў хлеб, і які яшчэ хлеб рос па зямлі, што была адваявана ў дрыгвы, у лясоў, у тых самых балот, з якімі змагаўся і ён, Мацвей Роўда. Але нешта перасцерагальнае сыходзіла з неабсяжнасці гэтага пшанічнага мора, лунала ў яго бясконцасці, мо голас тых, што жылі колісь тут, па гэтым балоце. А мо і не было ніякай перасцярогі, мо апанаваў яго, Мацвея, проста сум, застарэлы яго сум невядома чаго, на кім і чым. Але суму яго, на шчасце, не зразумелі, не адчулі.

— Иногда деревья редели, расступались, впереди светлело, тарантас выезжал на расчищенную песчаную поляну, жидкая рожь росла за ней грядами, бесшумно качая свои бледные колоски.— Як знарок, толькі яму, Мацвею, працытаваў усё таго ж Тургенева Шахрай. Але гэта было проста супадзеннем, бачыў Мацвей, каму так у руку гаворыць Шахрай.

— Едешь, едешь, не перестает эта вечная лесная молвь, и начинает сердце ныть понемногу, и хочется человеку выйти поскорей на простор, на свет, хочется ему вздохнуть полной грудью...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x