Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кажаш, няма каго пасылаць на выпрабаванні? — задумліва прамовіў Тызенгаўз. — Праблемы з хіміяй? Ну вось табе, Пфальцман, само неба паслала двух... спецыялістаў.

Цені на сцяне з выкладзенымі смальтай візантыйска-тураўскімі фрэскамі трывожна варухнуліся.

— Вы дазваляеце мне выкарыстаць гэтых людзей? — недаверліва-радасна прамовіў Пфальцман, і на душы Вырвіча зашкрэбліся вельмі нядобрыя прадчуванні, асабліва ў спалучэнні з успамінам пра пачарнелыя трупы.

— Даю гэтых паноў табе ў поўнае распараджэнне! — неяк вельмі жорстка, з нядобрай усмешкай прамовіў падскарбій. Пфальцман расквітнеў, як сурэпка на градзе, але ўсё-ткі асцярожліва папытаўся:

— А калі з герам Лёднікам што здарыцца? Вы ж хацелі, каб ён дапамог з медычнай школай...

Пранцішу не спадабалася, што Пфальцман не ўсхваляваўся лёсам пана Вырвіча герба Гіпацэнтаўр, быццам толькі жыццё былога слугі Бутрыма мае каштоўнасць. Але яшчэ больш не спадабаўся адказ князя, які насмешна прамовіў:

— А мы палічым, што гэта Божы суд. Выжывуць — значыць, не ілгалі. Здохнуць — так здрайцам і трэба. Ubi culpa est, ibi poena subesse debet.

Драгун ішоў следам за доктарам па вільготных каменных норах, якія асвятляліся рэдкімі ліхтарамі. Няўжо пад усімі беларускімі гарадамі схаваныя такія кратавіны, поўныя злавесных таямніц? І ці не ёсць жыццё падземнае, з удзелам невядомых істот і іх таемных законаў, сапраўднай гісторыяй зямлі?

Між тым калідор з’яднаўся з больш шырокім — воз можа праехаць, і павёў уніз, каб лёд быў — дык саслізнулі б са свістам... Ліхтар у руках жаўнера, які ішоў першым, здаваўся балотным агеньчыкам, што можа завесці толькі ў дрыгву.

І раптам усе апынуліся ў вялізнай пячоры.

Яе зводы губляліся ў цемры, так што можна было ўявіць, быццам там грувасцяцца гаргуллі альбо звісае голле вечнага дрэва Ігдрасіль.

А ўнізе злавесна маўчала возера.

Яго чорныя воды люстравалі агні ліхтароў, быццам у Дантавым пекле, хаця пузаты Пфальцман аніяк не падыходзіў на ролю Вяргілія, які цягаў фларэнтыйскага паэта туды-сюды па тагасветных страхоццях. Аднак не было сумніваў, што менавіта куртатага вынаходніка месцічы лічаць чараўніком, а шматняк Грынька прыкмеціў у Лёднікавага аднакурсніка «суроклівае вока».

Як бы Раіна Міхалішыўна, танклявая і прыўкрасная, з горкім ротам і ветранымі валасамі, праспявала тут арыю Эўрыдыкі!

Але Вырвіч не змог стаць Арфеем і вывесці каханую са змрочнага цар­ства.... І кроілася сэрца, і перахоплівала горла ад таго, што над чорнымі бяздоннымі водамі мсцілася белая танклявая постаць... Бывай, прынцэса мая...

А ў возеры плавала менавіта тое, з-за чаго, падобна, і апынуліся тут нявольныя шпегі, з-за чаго князь Гагарын гнаў сюды свой полк, а Антоній Тызенгаўз таемна сядзеў у заняпалым мястэчку заміж таго, каб пры двары ў Варшаве распрацоўваць тактыку і стратэгію вайны з канфедэратамі.

Напачатку гэта можа было прыняць за вялізную жалезную бочку. Але ў яе бакі ўрэзалі ілюмінатары, як на караблі. Да адкрытага люка, падобнага да адкрытай пашчы, вялі з берага масткі. Тырчэлі незразумелыя трубы і штось падобнае да плаўнікоў. Новенькія шрубы паблісквалі, як перліны на сукенцы прыдворнай дамы. Над збудаваннем ганарыста ўзвышалася сагнутая труба са шклом, як у тэлескопе — нібыта вялізнае пагрознае вока. Два мужыкі, якія штосьці падбівалі ў мастках, паглядалі на д’ябальскую пачвару з нянавісцю і страхам — гэтак жа, як і на паноў-чараўнікоў.

— Вадзяны змей... — прамармытаў уражаны Пранціш.

Але неверагоднага ў гэтым не было. Калісьці яны сустрэлі Пфальцмана, які вёз у Слуцкі замак да Гераніма Радзівіла жалезную чарапаху — адмысловую машыну, узброеную гарматамі, якую рухала пара. А тут таксама гарматы маюцца! Вунь, тырчаць іхнія тупыя пысы... Значыць, вось хто абстрэльваў з чыстага поля канфедэратаў ды расейцаў! Але як такі вялікі карабель ніхто не заўважыў?

— Ты ведаеш, Якубе, што Леанарда да Вінчы не захацеў распавядаць пра свае вынаходніцтвы для плавання пад вадой са словамі: «Людзі занадта злыя і выкарыстаюць гэта самым кепскім чынам»? — сур’ёзна зазначыў Лёднік.

Дык вось што! Гэтая штуковіна плавае пад вадой? Ну тады ясна, чаму яе не заўважылі...

— Ты сам, Баўтрамеюс, любіш паўтараць, што ўсё — лекі, і ўсё — атрута, — з прыхаванай крыўдай прамовіў Пфальцман. — Я проста ў чарговы раз зрабіў тое, што нікому не ўдалося! Так што твае словы, мой сябар, магу аднесці на рахунак звычайнай зайздрасці.

Бутрым прыкусіў губу. Пранціш дакладна ведаў, што той сапраўды трохі зайздросціць аднакурсніку, гэтаму смешнаму пузатаму чалавечку, які бярэцца за невыканальнае і дзёрзкае і здзяйсняе. Але Чорны Доктар не мог не дадаць і атруты:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x