Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што, нейкіх прыхадняў сюды было панаехала? Егіпцян? — няўважна пацікавіўся Вырвіч, якога больш займала, што ў лісце ад Ватмана, куды іх вязуць і як з гэтага нерата вылузацца.

— Купцоў ды наймітаў-ваяроў з усяго свету хапала, — задумліва працягваў Лёднік, і ягоныя доўгія цёмныя валасы звісалі з-пад шапкі, захінаючы худы твар з дзюбатым носам, як у сапраўднага ведзьмака. — Сюды кіеўскі князь Уладзімір Манамах адправіў удаву свайго папярэдніка на прастоле Святаполка. А ўдава, вялікая княгіня Варвара была дачкой візантыйскага імператара Аляксея Камніна.

Толькі лекцыі па гісторыі Турава шпегам не хапала... Але Лёднік працягваў далдоніць гладка, як вол языком ліжа, нібыта быў сватам ці братам тых пракаветных князёў:

— Можа, Уладзімір не хацеў трымаць пры двары жывы напамін пра Святаполка, якога шчыра ненавідзеў. А па-другое, візантыйская царэўна была дужа небяспечным чалавекам. Яна ж вырасла ў Канстанцінопальскім палацы, які славіўся інтрыгамі, жорсткасцю і вытанчаным валоданнем атрутамі. Варвара прыехала «на дажыцце» не адна, прывезла цэлы двор... Магчыма, дзякуючы такой «візантыйскай калоніі» тут і адбыўся талент Кірылы Тураўскага, ён у дзяцінстве мог круціцца сярод візантыйцаў і тое-сёе пераняць. І невядома, што яшчэ грэкі тут стварылі...

Вырвіч зноў азірнуўся і не змог уявіць, як па гэтых вузкіх вулках нясуць у пазалочаных насілках з шаўковым балдахінам візантыйскую царэўну. Бо цяпер насустрач валюхаўся воз з рагожамі, запрэжаны канём-свірэпай. Рэбры няшчаснай жывёліны тырчэлі, як штыкеціны ў плоце, а гаспадар-паляшук у насунутай на самыя вочы шапцы-магерцы гэтак насцярожана свідраваў цёмнымі запалымі вачыма вершнікаў, што, здавалася, скажы яму хто «Бу!», як палохаюць малое дзіця, плітане з воза, быццам прусак, у бліжэйшую шчыліну.

Між тым атрад перастрэлі двое ў форме янычараў. Спадарожнікі Вырвіча і Лёдніка пачалі горача спрачацца.

— Ягоная светласць пан Антоні загадваў адразу ж прывесці да яго гэтых паноў!

— Але ж ягоная мосць загадваў не праводзіць нікога са старонніх у сховішча! А гэтым здрайцам веры няма, хоць вы іх і ў бунтаўнікоў адбілі...

Выйсце знайшлося. Калі ўсе спешыліся, доктару і драгуну завязалі вочы хусткамі. Пранціш ледзьве сцярпеў такую непачцівасць, але ўзяў прыклад са стаічнага Лёдніка, які нават вусны не крывіў. У смалу, дык у смалу, спадарства.

Потым іх доўга вялі па нейкіх сходах. Пах веснавога свежага паветра змяняўся балоцістым смуродам сутарэнняў... Цягнула стылым паветрам, чулася мноства галасоў, жалезны ляскат. Потым апынуліся ў памяшканні, дзе пах парфумы быў густы, як кісель, быццам ім спрабавалі перабіць смурод. Павязкі знялі... І шпегі пабачылі ў паўцемры скляпеністага пакоя самога падскарбія, другую асобу ў каралеўстве, ягоную мосць пана Антонія Тызенгаўза.

Пан Антоній, апрануты ў сціплы брунатны камзол, паўзверх якога было накінутае футра з чарнабуркі, уперыўся ў прыхадняў раз’ятраным шэрым позіркам.

— Ну што, дапамаглі вам, панове, вашыя канфедэраты?

Лёднік і Пранціш сціпла маўчалі.

Паколькі наўрад за тыя хвілі, што яны сюды дабіраліся, светлы дзень мог змяніцца на бяззорную ноч, выходзіла, што яны пад зямлёй. Сцэну магнацка-здрадніцкай драмы асвятлялі свечкі ў простых шкляных ліхтарах, а вокнаў за парцьерамі, што завешвалі сцены з грубай, пазелянелай ад часу цэглы, проста не мелася.

І дзвярэй не мелася. Вырвіч скасавурыўся: гэта быў не асобны пакой, а хутчэй ніша ў калідоры, па якім хтось увесь час швэндаў, і ўсё нагадвала полацкія сутарэнні, толькі выкладзеныя не з шэрых каменных пліт, а з цэглы. Дзеля ягонай светласці падскарбія ў закуток кінулі на падлогу мядзведжую шкуру, завесілі сцены габеленамі з батальнымі сцэнамі, але гэта мала змяніла пракаветныя, прапахлыя цвіллю, вільготныя катакомбы.

Але вось што нечакана — паміж габеленамі Вырвіч заўважыў выкладзены смальтай на кладцы праваслаўны крыж з надпісам на грэцкай унізе «Памажы, Божа, рабе тваёй Варвары». Слізнуў вокам па сценах больш уважліва: вунь там, здаецца, краёчак фрэскі... Ці не пры ўдаве кіеўскага князя Варвары ўсё гэта рабілася? Ля дальняй сцяны ў прыцемку вымалёўвалася каменнае ўзвышэнне, якое Пранціш адразу прыняў за прынесены для князя камод. Алтар? Падобна, тут была капліца! Рука сама пацягнулася перахрысціцца.

— Вось што клятыя бунтаўнікі задумалі!

Падскарбій апусціў на маленькі драўляны столік забраны ў Вырвіча ліст, і цяпер ягоны пагляд быў ужо больш лагодны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x