Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Звязда, Жанр: Историческая проза, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людміла Рублеўская

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Раман прыгодніцкі і фантасмагарычны
Кніга трэцяя

ПРАЛОГ

Двубой скончыўся раней, чым анісавая аквавіта. Хаця драгуны коннай літоўскай харугвы пілі яе, як сухі жвір прагна выпівае кожную дажджынку прыпозненага летняга дажджу.

Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку — на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю з сінімі кветкамі, што ўпарадкуе жоўць… Туды ж, на ліцвінскі дзірван, адправілася шабля, выбітая з рукі пераможанага — уторкнулася ў вільготную ад цёплых летніх дажджоў беларускую зямлю, загайдалася, затрымцела ад ганьбы, люструючы бяссілым лязом неба і белыя хмаркі…

Папраўдзе, даўганосаму было ўсё адно, на якой траве ляжаць з ганьбаю — паваліўся ж не ад раны, а жвавы супернік, шчаўлік, прызначаны падхаружым проста са студэнцкай лаўкі, заганяў, збіў з тропу, ды яшчэ выпітая аквавіта падступна падбіла пад калені, адштурхнула ад фартуны, як расейскае войска — Пана Каханку Радзівіла пад Слонімам…

— Думаю, гэтага даволі, пан Свентажыцкі, — ветліва прамовіў падхаружы, русявы, блакітнавокі насмешнік, які спрытна падхапіў выбітую ў ворага шаблю і цяпер выскаляўся, быццам атрымаў куфэрак дукатаў ад новага маладога караля па мянушцы Цялок.

— Я, пан Вырвіч, вашу мосць яшчэ на скрылькі пасяку! — зароў пераможаны драгун, як дэлегат на элекцыйным сойме, пад ухвальны гуд таварышаў. Паспрабаваў устаць, але полацкая аквавіта была добрым, якасным напоем аптэкарскай работы, і перамагла. Рамонак журботна ківаў дробнымі сціплымі кветачкамі над палеглым ваяром, які соладка захроп, як быццам ляжаў не на зямлі, а на пуховай пярыне.

— Пан Пранціш, пойдзем, адзначым перамогу! Ягамосць Вырвіч мусіць выпіць за ўдалы двубой і за імяніны пана палкоўніка! — загулі драгуны, але падхаружы ўсміхнуўся сумна, схаваў сваю шаблю ў похвы, чужую зноў уторкнуў у дзірван, быццам яна магла прарасці кветкамі, і адгаварыўся ад балявання стомай і патрэбай напісаць ліст радзіне. І рушыў, не зважаючы на скрыўленыя фізіяноміі і перамігванні за спінай. Былі і перашэптванні, да якіх пану Вырвічу не трэба было прыслухоўвацца, каб ведаць, якія словы найчасцей паўтараліся — «чарнакніжнік» і «схізматык».

Панам было цяжкавата патлумачыць, чаму падхаружы Пранціш Вырвіч не бачыць асаблівай прычыны для балявання. Як сказаў бы Пранцішаў настаўнік, строгі прафесар Віленскай акадэміі доктар Баўтрамей Лёднік, няма асаблівага гонару ў тым, каб пабіцца з п’яным таварышам, які нават не помніць, з-за чаго быў пабіты.

— Схізматык! — прабурчэў услых пагардліва адзін з драгунаў. — Як такога ў войску трымаюць?

— Пан Вырвіч — рыцар! З роду самога Палямона! — заступіўся за таварыша чарнявы драгун з такімі плячыма, на якіх, здавалася, можна абіваць снапы. — Мы вучыліся разам — і не чарнакніжнік ён ніякі! Добры хлопец і слаўны шляхціц! Хіба мала ў бойкі разам хадзілі? Не бачылі, як ён б’ецца? Вам жа, пан Гаравіч, жыццё пад Коўнам уратаваў! А наконт схізмы — дык наш кароль, ягоная мосць Станіслаў Панятоўскі, супраць таго, каб дысідэнтаў пераследвалі.

— Воін пан падхаружы і праўда адважны… Шабляй валодае — як сам Палямон… — неахвотна прызнаўся пан Гаравіч, таўсманы шляхцюк з носам, які нагадваў пераспелую сліву. — Але хіба сапраўдны шляхціц будзе, як пан падхаружы, пасля баталіі дыскурсы разводзіць, а ці правільна шаблю агаляў, ці справядліва кроў пусціў? Філасофію трэба ў бурсе пакідаць, а не цягнуць на поле бойкі! А наконт схізмы — дык я ўхваляю мінулагодні сойм, на якім прынялі, каб за пераход з каталіцкай веры ў іншую караць на горла!

— Як па-мойму, дык веру бацькоўскую мяняць — і праўда ганьба, — пагадзіўся Недалужны, і цвёрда дадаў, гледзячы ў вочы ўсцешанаму раптоўнай згодай сліваносаму. — Вось праваслаўны пан Вырвіч і не мяняе.

Аблічча таўсманнага шляхцюка пачынала набываць тое ж адценне, што й ягоны нос.

— Пан Недалужны намякае на тое, што мой дзед перайшоў з царквы ў касцёл? Веру памяняў? Дык і вашай мосці прадзеды, не памылюся сказаўшы, рускай веры былі!

Магчыма, улёгся б зараз яшчэ хтось на траву на ўскраіне маленькага ліцвінскага мястэчка, дзе кватаравала драгунская харугва, але нехта, стамлёны доўгім адрывам ад стала, закрычаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x