• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-7083-85-5, издательство: Выдавецкі дом "Звязда", категория: Историческая проза / Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ластаўкі крэслілі на небе складаныя руны, па якіх можна было гадаць на жыццё і смерць, але насамрэч канец яны прадвяшчалі толькі машкаце. Драгун сумна пасміхнуўся. Ці не памыліўся ён, абраўшы вайсковую кар’еру? А якім гонарам напаўнялі калісьці словы з працы пана Шымона Старавольскага, напісанай больш за сто год таму: «Ніколі захопніцкіх войнаў з суседнімі народамі не вядзём, калі толькі іх сілай спачатку нас не справакуюць, і то толькі, каб адпомсціць за крыўды і вярнуць захопленыя землі, а не для заняцця іх уладанняў і панавання над імі. Таму наша войска больш да абароны айчыны прыстасаванае, чым для здабывання гарадоў іншаземных… Таму таксама войска наша ў большасці складаецца з конніцы, амаль выключна са шляхты, і служыць для бітвы ў адкрытым полі, каб, ідучы наперад, супрацьстаяць непрыяцелю раней, чым ён прыйдзе да нашае граніцы».

Пранціш заўзіраўся ў сіняе-сіняе неба айчыны, па якім плылі белыя фрэгаты аблокаў насустрач невядомай прышласці, і мімаволі ўсміхнуўся: усё яшчэ наперадзе! Авантуры не сканчаюцца!

Прадчуванне не падманула: назаўтра Вырвіча раскатурхаў ягоны дзяншчык:

— Пан падхаружы! Вас пан паручнік кліча!

На шчасце, з панам паручнікам, старым служакаю, Вырвіч разумеўся добра, і часам той строгасцю сваёю ды любоў’ю да антычных філосафаў нагадваў Баўтрамея Лёдніка. На гэты раз пан паручнік Малішэўскі быў змрочны, як зімовы вечар.

— Маю для цябе даручэнне, пан Вырвіч. Неадкладна выпраўляйся ў Вільню з вельмі важным лістом. Ne differas in crastinum. [1] Не адкладай назаўтра (лац).

Сэрца Пранціша радасна забілася: у Вільню! Лічы — дахаты… Туды, дзе непадалёк ад Вострай Брамы стаіць дом з зялёнымі аканіцамі, у якім жыве сям’я Лёднікаў, самых блізкіх яму, хаця й не крэўных, людзей, і дзе заўсёды рады пану Вырвічу гербу Гіпацэнтаўр… А як пані Лёднік рыхтуе рубцы з анісам!

Але тут жа варухнулася і падазрэнне: чаго гэта з лістом пасылаюць не веставога, не ад’ютанта, а падхаружага, у якога шэсць шараговых драгунаў у падначаленні і дзяншчык? Ці няма тут крыўды? Пан Малішэўскі хмыкнуў у вусы:

— Не крывіся, пан Вырвіч, не дзьміся. Пасылаю цябе таму, што ты гэтым ранкам адзіны цвярозы з усяе харугвы, па-другое, даручэнне маё таемнае, ліст магу даверыць толькі чалавеку выпрабаванаму, і ніяк не слузе… А па-трэцяе, не крыўдуй, вашамосць, але… — пан Малішэўскі трохі прамарудзіў. — Лепей табе адсюль з’ехаць.

Вырвіч напяўся:

— Чаму?

Пан паручнік круціў у руцэ срэбны кубак з выбітым на ім гербам — вазіў паўсюль з сабою, нібыта спадзяваўся, што адпітае з фамільнага келіха віно засцеражэ ад праліцця свае крыві. Загрубелы ад зброі палец пана абводзіў абрыс ганарыстага аленя з галінастымі рогамі — ніхто з драгунаў не асмельваўся, нават нападпітку, выказаць куртуазную версію наконт паходжання гэткага «рагатага» герба.

— Учорашні двубой наступствы меў нядобрыя, — неахвотна працягнуў пан паручнік. — Не магу асуджаць тваю мосць за празмерную схільнасць да вучоных жартаў, самотніцтва ды ўхіленне ад сяброўскіх бяседаў, але гэта ўсё ж не дадае пану любові таварышаў. Ведаеш, што ўчора пан Свентажыцкі падчас застолля, вочы прадраўшы, пра цябе крычаў?

Пан Малішэўскі кінуў на Вырвіча насцярожаны позірк.

— Што ты — чарнакніжнік, і наслаў на яго слабасць у нагах. І не, не трэба хапацца за шаблю і зноў бегчы абараняць уласны гонар, наўрад пан Свентажыцкі памятае, што ўчора плявузгаў. Але падобныя рэчы западаюць людзям у памяць, і любую дробязь спалоханы розум пачне вытлумачваць перабольшана. Скажы, пан Вырвіч, — паручнік замяўся, апусціўшы вочы на кубак. Склера вачэй у пана была жаўтаватая, на руках — характэрныя плямы, што сведчыла пра нездаровыя ныркі. — Ты ніколі не быў замешаны ў нечым… вядзьмарскім? Пагаворваюць пра тваё блізкае знаёмства з адным такім… віленскім Фаўстам, доктарам-чарнакніжнікам, які золата ўмее рабіць і мёртвых ажыўляць.

Праўду казалі лаціняне, fama bona volat lente et mala fama respente, добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.

— Даю слова гонару пану паручніку, што я добры хрысціянін, гэтак жа, як і мой настаўнік, пан Баўтрамей Лёднік, — холадна прамовіў Пранціш. Пан Малішэўскі сумна кіўнуў галавою.

— Веру пану падхаружаму, і болей пытацца не стану. І пра доктара Баўтрамея Лёдніка чуў, і як ён у Полацку за вялікага гетмана біўся, і колькі хворых ацаліў… Нават жонка мая да яго збіралася сынка везці, калі той пакалечыўся, у старую студню зваліўшыся. Нагаварылі ёй пра цуд-лекара, дык кабета гатовая была ўсё майно аддаць, абы лекаваць узяўся, чарнакніжнік ён ці не… Але не паспелі мы нічога, памёр сынок. Божая воля…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.