• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-7083-85-5, издательство: Выдавецкі дом "Звязда", категория: Историческая проза / Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пані Лёднік, яго пасля на вогнішча не адправяць? — прашаптаў драгун на вуха засяроджанай прыгажуні. Тая ўздрыгнула, перавяла позірк на суседа, цень радаснай усмешкі крануў вусны:

— Пан Вырвіч! Якім чынам?

— З даручэннем паслалі, — шэптам адказаў драгун, абвёў вачыма аўдыторыю. — Спадзяюся, біцца тут не трэба будзе?

— Не ведаю… — трывожны позірк кабеты зноў вярнуўся да постаці ў цёмнай мантыі. — Ён жа неўтаймоўны… Лезе ўвесь час на гарачыя вуголлі…

— Пані маці, пан Вырвіч, ціха! Пан бацька гаворыць! — важна прашаптаў малы, і Пранціш пасміхнуўся, пазнаючы інтанацыі згаданага пана-бацькі, які зараз стаяў за кафедрай.

— Cogito ergo sum. Пакуль мыслю, існую. Усё новае напачатку здаецца нязвыклым, а таму няправільным, omnium quidem rerum primordial sunt dura, [2] пачатак заўсёды здаецца няправільным (лац). — на лаціне завершыў сваё выступленне дакладчык. — Але калі новаўвядзенне дапаможа ратаваць жыцці, мы мусім яго засвоіць. Няхай дапамагае нам Гасподзь, амін.

Частка аўдыторыі горача запляскала ў ладкі, той-сёй нават усхапіўся з месца — у асноўным моладзь, але і самавітыя навукоўцы. Асабліва шчыраваў пан у багатым камзоле з шэрага атласу, у бялюткіх карунках, з разумным адкрытым тварам — пан з выклікам паварочваўся да тых, хто сядзеў і няўхвальна гуў. А потым пачаўся дыспут…

— Вельмішаноўны доктар Лёднік, напэўна, не ведае, што ў Сарбоне ягонага ўлюбёнага Гарвея, вучня алхіміка і блюзнера Бэкана, называюць не іначай як «цыркулятарам» — што абазначае шарлатана, — з’едліва пачаў стары навуковец з вострым носам і запалымі вачыма. — Abyssus abussum invocate. [3] Бездань прызывае бездань (лац). І вы ўслед за ім адмаўляеце, што арганізм — гэта мікракосм, адухоўлены археем? Што ў крыві прысутнічае жыццёвы дух?

— Калі Уільям Гарвей апісваў разрыў сценкі левага жалудачка сэрца, ён знайшоў там абвапненне вянозных сасудаў, а вось архей адсутнічаў. Магу пацвердзіць сваймі назіраннямі, — яшчэ больш з’едліва адказаў доктар Лёднік. І панеслася… Вучоныя — і ў сутанах, і ў камзолах — раўлі на чысцюткай лаціне, як гандляры на старажытнарымскім рынку. Лёднік дыскутаваў, нібыта біўся на шаблях — атакуючы пры кожным спрыяльным выпадку. Дакладчыка абвінавачвалі і ў тым, што праводзіць рызыкоўныя аперацыі, заміж таго, каб пакласціся на волю Божую, крывепушчанне і мікстуры, і ў тым, што ён увогуле, ганьбячы званне доктара, працуе скальпелем і ланцэтам — бо саслоўе хірургаў спаконвеку належыць да цэху цырульнікаў, і павінна слугаваць дактарам. Сцвярджалі, што аперацыі на сэрцы і на пячонцы немагчымыя, бо там утрымліваецца жыццёвы эліксір, і калі Лёдніку нешта падобнае ўдаецца, дык ці не з дапамогай тых сілаў, да якіх добры хрысціянін ніколі не звернецца?

Знаходзіліся абаронцы і ў доктара, асабліва ўжо заўважаны Пранцішам пан у шэрым камзоле, які выкрыкваў дастаткова дзёрзкія рэплікі, што сведчылі пра добрую адукаванасць.

— Хто гэта, пані Саламея? — папытаўся Пранціш Вырвіч у доктаравай. Тая, тулячы да сябе сына, адказала пабялелымі ад трывогі вуснамі:

— Граф Міхайла Разанцаў. Расейскі консул у Вільні. Яны з Бутрымам сябруюць.

— Яшчэ ягоная імператарская мосць Пётр Першы загадаў адкрыць анатамічны тэатр у Санкт-Пецярбурзе! — крычаў Разанцаў. — Таму што лічыў, як і знакаміты анатам Фрэдэрык Руйша, што вантробы чалавека — таксама доказ дасканалага Боскага майстэрства! Яны таксама Госпадам створаныя! Ягоная імператарская вялікасць асабіста прысутнічаў на практычных занятках у Шпітальнай школе, а калі бачыў, што нехта з прысутных грэбуе, змушаў уласнымі зубамі разрываць цягліцы трупа! Таму што доктар не павінен грэбаваць тым, што створанае Богам і што ён мусіць, прызываючы Госпада, ратаваць!

Ад уяўленай карціны з разрываннем зубамі цягліцаў Вырвіч у чарговы раз падумаў, што, відаць, медыцына — не ягоны шлях. Між тым гвалт дасягнуў тае кропкі, калі пачынаецца альбо натуральная бойка, альбо стома і зацішак.

— Я выклічу іх усіх на двубой! — заявіў малы Лёднік, ягоныя цёмныя вочы пагрозна блішчэлі. — Мяне пан-бацька вучыць фехтаванню!

І нават руку паклаў на дзяржальна маленькай шаблі ў сярэбраных похвах. Як кажуць, калі бацька — рыбак, дык і сын глядзіць на ваду.

— Вы вельмі смелы, пан Алесь, — пахваліў малога Пранціш. — Але думаю, прафесар сам справіцца.

Ды ад разварушанага вулею нельга адмахацца галінкай. Вырвіч шкадаваў, што недастаткова дасведчаны, каб далучыцца да спрэчкі — за два гады зусім адарваўся ад навукі. Урэшце гармідар спыніў рэктар. З ягонай прамовы вынікала, што, нягледзячы на павагу да навуковых дасягненняў прафесара Баўтрамея Лёдніка, асновы акадэмічнай-схаластычнай навукі ў Акадэміі ламаць не стануць, стварэння анатамічнага тэатру, гэтак жа, як медычнага факультэту, у планах кіраўніцтва пакуль не маецца, дый увогуле наконт працы самой кафедры практычных навук, якую ўзначальвае дакладчык, ёсць пытанні.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.