Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сутарэнні Ромула (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сутарэнні Ромула (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай: «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю.
За раман «Сутарэнні Ромула» ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Сутарэнні Ромула (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сутарэнні Ромула (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людміла Рублеўская

Сутарэнні Ромула

© Рублеўская Л. І., 2012

© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2012

© ПУП «Кнігазбор», 2012

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

* * *

Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі падзяліць лёс тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы.

«Лячыў»… Звычайныя словы ў ягоным цяперашнім жыцці набывалі новы злавесны сэнс. Нібыта пачварна скажаліся абрысы прадметаў, якія ўпалі ў брудную цвілую лужыну: што там паблісквае на дне – лыжка? Скальпель? Абцугі? Паламаныя акуляры?

Лекар пацяжэлай рукой прысунуў да сябе жалезны кубак – той шоргнуў па сталешніцы, як гераічны пратэз інваліда грамадзянскай вайны аб брукаванку. Та-ак, гэта табе не бардо ў крышталёвым келіху рэстарана менскага гатэля «Еўропа» ды пад гранне венскага дамскага аркестра… Зрэшты, ён тады быў зусім юны, і даваенна-рэвалюцыйныя ўспаміны расплываюцца ў памяці вясёлкавым туманам.

Затое гэты жалезны, пагнуты кубак са спіртам – дужа рэальны.

Лекар паднёс кубак да вуснаў, не адрываючы пагляду ад падлогі, нібыта шэрыя масніцы, раздзеленыя тонкімі палоскамі гразі, былі ягоным ратункам. Роўныя, падагнаныя адна да адной, пакорлівыя і надзейныя. Узор для грамадства новага тыпу.

Спірт звыкла апёк горла. Свет закрыўся, як ракавінка, з якой дасталі перліну.

Падалося ці не, што цёмныя роўчыкі паміж масніцамі рассунуліся і адна з масніцаў стала шырэйшай за іншыя на два пальцы?

Уздзеянне алкаголю на мазгі і ягоныя сімптомы… Ён усё яшчэ памятаў нешта са сваёй прафесіі. Хаця навошта? Усё, што ад яго патрабавалася, – не вылечыць, а зрабіць так, каб вораг народа мог зноў адчуваць боль – і гаварыць. А значыць, крычаць, благаць, вішчаць, гарлаць, стагнаць, верашчаць… А таксама маліць, прасіць, запэўніваць, згаджацца – і называць, называць, называць… Імёны, адрасы, заданні…

Часам каты прыносілі ў турэмную бальніцу непрытомных вязняў, нічога не тлумачачы, але з такімі паганымі і грэблівымі ўсмешкамі, што лекар адразу разумеў: давядзецца самому здагадвацца, як напаўжмурыка катавалі, бо нават каты не хочуць гэта агучваць. Словы – гэта ж з чалавечага свету. А тое, што яны толькі што рабілі, – нават не быдлячае, а… Жывёлы не могуць вытвараць тое, што адно з адным людзі.

У лекара дасюль пачыналі дрыжэць рукі пасля такіх абследаванняў.

Да чаго каты былі вынаходлівыя! Божа мой, ды калі б хоць доля тае вынаходлівасці людзям, якія прыдумваюць новыя лекі…

На хвілю лекар адарваў позірк ад масніцаў, адсалютаваў жалезным кубкам вусатаму партрэту на сцяне з зялёнымі, як раска на паверхні дрыгвы, шпалерамі, адсёрбнуў…

Гэта ўжо падобна да праўдзівых глюкаў. Падазроная масніца зрабілася шырэйшай за суседнія ўжо на цэлую даланю. Ці ён проста раней гэтага не заўважаў?

Лекар быў яшчэ не стары. Прыемны інтэлігентны твар, высокі белы лоб, іранічны выгін броваў і асаблівая, даверліва-датклівая, складка вуснаў… З якой шалёнай надзеяй пазіралі на яго вочы скалечаных людзей! Але побач пільна пазіралі іншыя вочы – так званых «калегаў». І лекар, «аскалёпак старога рэжыму», прывучыўся глядзець на сваіх пацыентаў, як колісь ягоныя сярэднявечныя сабрацці па цэху на пракажоных. Падлеглыя смерці, праклятыя, амаль што не людзі… І яшчэ горш – часам яго самога змушалі быць катам. А клятвай Гіпакрата заставалася выцерці вусны падчас гэткіх самотных вячэраў, асобна ад сямейнікаў, перапалоханых метамарфозамі калісьці вясёлага і далікатнага гаспадара. Скарыстаць, скамечыць, як брудную сурвэтку, і кінуць у кут… Паўгода таму давялося «лячыць» трох былых аднакурснікаў сына, задзірыстага паэта Алеся… Яны пазналі яго… І таксама надзея ўскалыхнулася ў запалых, чырвоных ад бяссоння і пабояў, вачах… А што ён? Крыху паблажлівасці – і Алесь ляжа побач з гэтымі, на жалезны ложак, засланы шэрай прасціной у ржавых плямах… Ужо ледзь так не атрымалася, і дарагой цаной удалося выцягнуць яго з турмы. Але ці надоўга?

Лекар кожны дзень зноў чакаў страшнага. І гатовы быў зрабіць усё, каб гэта адцягнуць. Што ён сам тут апынецца – наўрад. Яго ніхто лячыць не будзе. Кулю ў патыліцу – і на Месяц, як кажуць вязні… І ён нічога не мог патлумачыць сыну, які, чым далей, паглядаў з грэблівасцю, а часам з нянавісцю, змяшанай са шкадобай, і мімаволі хацелася збіць яго самому, зламаць дурную ганарыстасць, змусіць зашыцца ў куток… Абы застаўся жывы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сутарэнні Ромула (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сутарэнні Ромула (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Сутарэнні Ромула (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сутарэнні Ромула (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x