Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людміла Рублеўская

Ночы на Плябанскіх млынах

Раман, аповесць, апавяданні

© Рублеўская, Л. І., 2015

© ТАА «Электронная кнігарня», 2015

Ночы на Плябанскіх Млынах

Містычная аповесць

Магчыма, я памыляюся, але мне заўсёды здавалася, што на дарозе, па якой возяць мёртвых, нават трава і дрэвы мяняюць колер.

Густава Адольфа Бекер

Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы.

І не было лепшага дому і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе.

Агонь дабраўся да срэбнай стужкі, якая далікатна абвівала свечку з белага духмянага воску, вырабленага няйначай пчалінай каралевай (хаця не, каралевы не вырабляюць воску, нават такога белага). Стужка адразу сціснулася, пачарнела, выяўляючы сваяцтва не з высакародным металам, а з паперай, цярплівай, як прыроджаная паслугачка, і гэткай жа пакорлівай любому гаспадару… Ад яе лісліва пацягнуўся струменьчык чорнага смярдзючага дыму, нагадваючы няшчыры клічнік напрыканцы палітычнага лозунгу.

– І гэта вясельныя свечкі! – дакорліва прамовіла Дарота, гасячы пацямнелай мельхіёравай лыжкай для гарбаты бліскучую паперку і спрабуючы ададраць яе рэшту ад васковага сцябла. – Уявіце сабе, як гэткі дым выглядае падчас вянчання!

– Як папярэджанне наіўным, – змрочна сказаў пан Беларэцкі, лысаваты брунет у акулярах на вяровачках, былы стыпендыят Імператарскай Акадэміі, фалькларыст і аматар прыватнага вышуку. – У кожнай красе падчас выпрабавання вогненнай стыхіяй выяўляецца дамешак… З пахам самага звычайнага, жывёльнага страху за сваё існаванне. А ўрэшце, – пан Беларэцкі павярнуўся ўсёй сваёй худой, нязграбнай постаццю ў бок вакна, – у нас дзесьці быў яшчэ цэлы жмуд пахавальных свечак. Ты, Уладзе, прыносіў…

Высокі юнак з прыгожым ганарыстым тварам, які сядзеў ля акна, апрануты ў паношаны сурдут, азваўся леным голасам, у якім адчуваліся інтанацыі шчырага прыхільніка чытацкае манеры беларускага хлопца з Вільні Шверубовіча (вядомага ў Імперыі як Васілій Качалаў). – Былі недзе і пахавальныя… Пашанцавала ж прайсціся побач царквы, якую пад склад экс-пра-пры-… Госпадзе, гэта ж вымавіць немагчыма… Два пакункі ля камісарскіх калёсаў і падабраў, няхай Бог даруе. Вясельныя свечкі і пахавальныя. Пахавальныя, здаецца, Даротка ў камоду паклала…

Дарота павярнулася, бліснула вялізнымі цёмнымі вачыма, у якіх калісьці наведвальнікі вечароў Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў бачылі люстраванне вобразаў Рафаэля ды Батычэлі.

– Ніякіх пахавальных свечак! Гэта… Гэта ўжо занадта. У адрозненне ад вас, спадар, тэатральныя эфекты не шаную.

– Спадарыня лічыць за лепшае ўжыць лучыну? – з’едліва прамовіў Улад і дадаў з уздыхам: – Урэшце, калі хто-небудзь з нас не ўладкуецца на працу, пяройдзем і на лучыну.

Пан Беларэцкі пагардліва хмыкнуў наконт самой думкі ўладкавання на працу. За акном плесканулася вада, нібыта дом быў вялізным караблём…

Улад прыціснуўся лбом да шыбы, угледзеўся ў цемру.

– Не спадае паводка…

– Вось і добра… – стамлёна прамовіла Дарота, разліваючы ў парцалянавыя кубкі напой з водарам ядлоўцу, верасу і восеньскіх яблыкаў – і дакладна з названага й звараны. – Значыць, у нас ёсць яшчэ некалькі дзён. А потым…

Яна змоўкла, бо тое, што будзе потым – ведалі ўсе… Дом былога дырэктара рэальнай вучэльні, Даротавага бацькі, драўляны старасвецкі будынак з мансардай і разьблёнымі калонамі, пацямнелы ад часу, нібыта твар рамізніка, забярэ новая ўлада дзеля, вядома ж, справядлівых патрэбаў працоўнага люду. Да апошняга кіраўнікі рэальных вучэльняў не залічваліся. Пан дырэктар даўно перабраўся да сваякоў у Лошыцу, а дачка вырашыла застацца. Зладзіўшы своеасаблівую камуну са сваіх сяброў, якіх час гэтаксама адарваў ад берагоў, загайдаўшы на халодных хвалях… Ды яшчэ бацькаў стрыечны брат, пан Беларэцкі, што з’ехаў з Пецярбургу, пакінуўшы на дарогах ваеннага камунізму валізы, паліто і веру ў справядлівасць, прыбіўся да маладой кампаніі…

Хвалі паводкі ля Плябанскіх Млыноў таксама былі халодныя – Свіслач і Няміга, разліўшыся, ператваралі цэнтр мястэчка ў сапраўдную Венецыю, і човен менчука, звыклага да пераменлівага настрою губернатараў і стыхіяў, слізгаў побач з дахам вагону конкі, які ледзь быў відзён над бруднымі хвалямі… Вось і гэты дом у чарговы раз зрабіўся незалежным востравам – а тыя, што сабраліся тут, умелі цаніць часовую волю… Яны нават адпусцілі па сівернай вадзе адзіны стары човен – каб не было спакусы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x