Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарота трохі засмуцілася.

– Ну, гэта не мая гісторыя… Гэта расказваў бацька. І тое – каб напалохаць мяне, малую, каб я не капрызіла і не затрымлівалася на панадворку дацямна.

– Раскажы, Даротка! – запатрабавала Зося ў сяброўкі, і тая, кінуўшы насцярожаны позірк на прыгажуна Улада, які падрыхтаваўся слухаць са сваёй заўсёднай упэўненай усмешкай, пачала…

Гісторыя пра Плябанскія Млыны

Я не ведаю, чаму людзі так любяць страшныя гісторыі. Вядома, усе прагнуць цудаў. Без веры ў цуда душа сляпая, нібы начны матыль. Але вельмі часта ў пошуку незвычайнага мы ляцім, як тыя матылі, не да зор, а на агеньчык свечкі альбо газоўкі… І з тым жа сумным вынікам, што і для сапраўднага матыля. І не трэба пасмейвацца нада мной – я ведаю, што вы і так лічыце мяне занадта… разважлівай. Што зробіш? Я расла ў сям’і настаўнікаў, дзе слова «маральнасць» гучала часцей, чым слова «свята». Усе ведаюць, што паводкі бываюць у нас з-за Плябанскай плаціны. Пабудавалі яе дзеля млыноў… Адзін належыць дамініканскаму касцёлу, другі – архіерэйскаму дому. І закінутыя даўно млыны, але горад так і не змог прыбраць плаціну, якая ператварае раку ў гніючую сажалку, бо і касцёл, і царква запрасілі за сваю маёмасць гэтулькі, што гараджане паўвека збіралі грошы на выкуп. Але ёсць і іншае вытлумачэнне. Бо калісьці менавіта паўз гэтае месца плыў па рацэ абраз Маці Боскай Менскай… Супраць цячэння, са спаленага Кіева, кінуты ў ваду татарынам. Месцічы знайшлі абраз у Траецкім, бо раніцай над берагам з’явілася дзіўнае святло. Дасюль святыня перахоўваецца ў мінскіх храмах, і апякуецца нашым горадам, і, дасць Бог, будзе апекавацца вечна… Тым больш гавораць, што маляваны абраз рукою самога апостала Лукі. Калісьці княгіня Друцкая, вельмі пабожная, замовіла для абраза дзівосны аклад – са срэбра, упрыгожаны каштоўнымі камянямі. Можна, вядома, разважыць – навошта тыя каштоўныя аклады, калі для верніка галоўнае не бляск камянёў, а лік святога, і Багародзіца не ў кароне і срэбных шатах, а басанож па зямлі хадзіла. Але любая ахвяра, дадзеная з верай і любоўю, не будзе адвергнутая. Нават бедны блазан, які, не маючы што прынесці ў дарунак Прасвятой Дзеве, пачаў паказваць перад ёй сваё грэшнае мастацтва і заслужыў ад яе апладысменты – драўляная скульптура зварухнулася. Так, людзі заўсёды спадзяюцца на цуд. Спадзяваліся і нашыя продкі, калі да гораду набліжалася войска татарскага цемніка Менглі-Гірэя. Але нашыя продкі ведалі і тое, што трэба бараніць сваю радзіму да апошняга. Напярэдадні па горадзе прайшлася пошасць, вояў не хапала, і надзей на выратаванне было менш, чым вады ў прысаку. Жанчыны, і мяшчанкі, і шляхцянкі, шчыльна падвязвалі валасы белымі хусткамі і дзялілі месцы на абарончых валах, дзеці, нават самыя малыя, глядзелі на іх сухімі вачыма і сцягвалі каменні ў кучы – не для гульні, а для абароны. Дымы далёкіх вогнішчаў, быццам хвасты чорных лісіц, хісталіся ля лесу – там спыніліся ворагі. Тады ноччу ў царкве княгіня Друцкая – ці то паводле снабачання, ці так спрарокаваў юрад на паперці, а ў такое верылі неабвержна, – з малітваю дастала з акладу святога абраза чатыры каштоўныя камяні – смарагд, хрызаліт, бірузу і чырвоны карбункул, паклала кожны камень у срэбны куфэрак і паслала давераных людзей, каб тыя закапалі камяні ў чатырох канцах горада. Пакуль тыя камяні будуць у зямлі, ніякі вораг горад не панішчыць. Самы каштоўны і прыгожы, чырвоны, як золак, камень – карбункул – закапалі ля Плябанскіх Млыноў… І горад на той раз ацалеў – прыйшла дапамога… Праўда, зацішак доўжыўся нядоўга. Захоплівалі наш горад рускія, шведы, палякі, немцы… Відаць, прыбралі хцівыя рукі закапаныя святыя камяні. Але рубін каля млыноў заставаўся… Таму і горад не знікаў, адраджаўся зноў і зноў. Не ведаю, якім чынам, але пра скарб даведаліся. І што б вы думалі? Знайшліся людзі, што пачалі яго шукаць! Некаторыя з-за верніцкага імпэту. Бо невядома было, ля якога млына святая рэліквія: ля таго, што належаў касцёлу, або ля таго, што належаў праваслаўнай царкве. А які гэта быў бы доказ праўдзівасці канфесіі! Абодва млыны дружна малолі муку, адна вада круціла іх колы, і ніхто не дзяліў хлеб на лепшы і горшы ад таго, на якіх жорнах было змолата зерне… Але людзі, пакуль іх не змеле на сваіх жорнах смерць, дзеляцца і дзеляць, і заўсёды знаходзяць падставу для нянавісці. Ну а іншыя, зняверцы, і каталікі, і праваслаўныя, смеючыся над забабонамі, проста хацелі пабагацець. Капалі таемна, крадма, шнырылі ля вадзяных колаў, заглядвалі ў скляпенні, шукаючы срэбнага куфэрку з карбункулам… Але заўсёды былі і тыя, хто даражыў запаветамі продкаў і гатовы быў бараніць святое любой цаной. Таму неаднойчы нараніцу воды Свіслачы прыбівалі да берага мёртвае цела з рассечанай мечам галавой. І пачалі гаварыць, што млыны – месца небяспечнае, што там па начах жыве нячыстая сіла, і вадзянікі круцяць іх колы, не зважаючы на святыя малітвы. Але пра якія млыны так не гавораць? Прайшло дзвесце гадоў ад таго часу, калі княгіня Друцкая дастала з рызы святога абраза чатыры камяні. На адным з млыноў – ніхто не памятае, на якім – шчыраваў пабожны і ціхмяны млынар. Быў ён дужы, як усе млынары, бо лёс іхні – усё жыццё насіць цяжкія мяхі, і, нягледзячы на ціхі нораў, мог абараніць свой млын. І дачка ягоная была ціхмянай і пабожнаю… Мне вельмі хацелася б сказаць, што яна была прыгожай, але гэта не так. Яе вочы былі моцна скошаныя, і млынароўна, відаць жа, лічыла, што лёс яе прадвызначаны гэтак жа, як прадвызначаны ён у разбітага збанка… Хаця што такое жаночая прыгажосць? Вось камусьці з венцаносцаў імпануе тонкі стан, і няшчасныя дзяўчаткі ад маленства зацягваюцца ў гарсэты, аж ссоўваюцца рэбры, і ад немагчымасці напоўніцу ўздыхнуць прыгажуні штогадзіну трацяць прытомнасць… Тым самым пацверджваючы міф, якія яны слабенькія ды пяшчотныя, быццам крылцы матылька… А раней цягам стагоддзяў імітавалі цяжарнасць – бо камусьці з вяльможных паноў спадабалася менавіта гэта… Палюбоўніца французскага караля на шпацыры змацоўвае прычоску карункавай падвязкай ад панчохі – каралю падабаецца, і вось дамы, адна перад адной, грувасцяць сабе на галаву вежы з карункаў, дадаючы каркас з дроту, кветкі, птушкі… Прычоска – на паўгода, спаць на адмысловых падушках-зэдлічках, часалкі для галавы – ганяць «жыўнасць», не шкодзячы прычоску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x