Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сутарэнні Ромула (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сутарэнні Ромула (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай: «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю.
За раман «Сутарэнні Ромула» ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Сутарэнні Ромула (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сутарэнні Ромула (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Роўчыкі паміж масніцамі паціху распаўзаліся ў бакі…

А лекар думаў пра свайго апошняга пацыента. Ён не мог не пазнаць яго. Як не мог не пазнаць самога сябе ў люстэрку. Такі ж высокі белы лоб – толькі ў крывападцёках ад падзенняў на каменную падлогу, просты нос, асаблівы мяккі выраз вуснаў – праўда, цяпер яны, запеклыя крывёй, былі скажоныя крыкам. Бач ты, пагалілі вязня… Яшчэ нядаўна зарос валасамі, як дзікун. А цяпер адразу відаць – паніч. У ягоных продкаў продкі лекара служылі спаконвек – ляснічымі, аканомамі, леснікамі… Служылі – і ненавідзелі. Нянавісць была ўзаемнай, але ў аніводным пакаленні традыцыя не парушалася, нібыта яе змацоўвала нешта вышэйшае за звычайныя чалавечыя пачуцці: гэты род – верныя слугі, а гэты – паблажлівыя гаспадары. Лекар ніколі не даруе пагардлівых позіркаў на сябе і сваю радзіну – род прыслугі з пакалення ў пакаленне абразліва выяўляў прыўлашчаныя калісьці рысы арыстакратычнага роду… І што з таго, што апошняму панічу ўжо не дасталося і следу колішняга багацця, і нават ягоны бацька быў, бадай што, бяднейшы за лекаравага бацьку. Што паніч пайшоў у навуку, бадзяўся, як апошні валацуга, па наваколлі, запісваючы з вуснаў былых «хлопаў» прыпавесці і былічкі, не зважаючы на пасміханні. Нянавісць засталася, як застаецца соль у марской ракавінцы – колькі яе ні адчышчай, а толькі паднясі да вуснаў – адчуеш смак мора.

Цяпер надарылася магчымасць адпомсціцца. Але сэнсу ў помсце не было. З чалавекам зрабілі ўжо ўсё, што мог прыдумаць самы горкі мсцівец.

Вязень бесперапынна крычаў ад болю. Калі не змог крычаць – хрыпеў.

А лекар па загадзе следчага стаяў са шпрыцам, напоўненым марфінам, навідавоку, і вязню крычалі на вуха, што вось ён, ягоны ратунак, як выцягнуць руку. Адзін укол – і балець зусім перастане. Трэба толькі назваць імёны… адрасы… заданні… Асабліва дапытваліся пра нейкае таемнае сховішча ў царкве.

Чалавек на ложку хрыпеў. Лекар бачыў, што ён пакуль пры свядомасці і глядзіць на напоўнены марфінам шпрыц з неверагоднай тугою… Але следчаму так і не надарылася падаць лекару знак. Крыкі заціхлі, таму што болевы шок – ён і для графскага адроддзя болевы шок. А сэрца мае межы трывушчасці. Калі высокі белы лоб з крывападцёкамі схаваўся пад чыстай прасцінай, следчы няўважна папытаўся ў лекара:

– Ваш сваяк?

І лекар з зусім натуральнай нянавісцю змог выгукнуць:

– Не!

А масніца ўсё пашыраецца, пашыраецца… Вось яна ўжо шырынёй з вечка труны… Вусаты партрэт гарэзна падміргвае, апусцелы жалезны кубак падскоквае на стале, адбіваючы такт падыспаню… Глухія ўдары з-пад масніцы – нібыта нешта просіцца вонкі… Ці нехта… Вось масніца прыўзнімаецца…

Чаму так хутка закончыўся спірт?

Лекар устае на непаслухмяныя ногі, б’ючыся аб стол, сцены, шафу, як сляпы матыль, спрабуе знайсці на паліцах яшчэ не апусцелы слоік… І ён не ў змозе азірнуцца, пабачыць, як выраслая масніца прыўзнімаецца і ў шчыліне паказваецца скрываўлены белы лоб…

Раздзел 1. Шэрая будыніна форэва

Выбуху зноў не адбылося.

Ася нават на нейкі час затрымалася, каб свядомасць прымірылася з тым, што пачварная шэрая будыніна, у якой месцілася ейная ўстанова, усё гэтак жа – не, не ганарліва, хутчэй бяздумна-бязлітасна – высіцца спаміж хрушчовак, і жнівень пакорліва згортвае свае апошнія дні ў сухое лісце ліпаў, што выжылі ў вязніцы з бетону і асфальту. Гмахабеліск у памяць гадоў, праведзеных у ім. Ненажэрны шэры стод, які прагне ахвяраў.

А дзе, дзе, дзе столькі разоў уяўляная на гэтым месцы куча друзу? І каб над гэтай кучай з бездапаможнымі дрыготкімі вусікамі дроту паныла луналі паперкі з набраным Асяй чарговым разбітым на акуратныя параграфы тэкстам… Не, Ася не крыважэрная. Па ёй, няхай бы ўсе з Шэрай Будыніны паспелі эвакуявацца. Распаўзціся па бяспечных шчылінах. І ветлівыя маладыя міліцыянты, што дзяжураць на першым паверсе, сочачы, каб не спазняўся народ у Шэрую Будыніну, каб не прасачыўся ў яе запаветнасць нейкі зладзюга ці дурань, што не разумее, якія важныя справы тут робяцца. І цётка-буфетчыца з вечна санлівымі вачыма, падобная да апосума, у якой Ася кожны працоўны дзень купляе кавалак заліўной рыбы і бутэльку «Актывілу», які карысны пры сядзячай працы. І Асіны калегі, усе мілыя, душэўныя людзі, вінаватыя толькі ў тым, што патрапілі працаваць разам з Асяй у адным выдавецтве, якое спецыялізуецца на выпуску брашураў з нормамі, правіламі, зводамі стандартаў ды іншымі рэчамі, якіх Ася аніяк не спадзявалася сустрэць у гэтым жыцці ў такой колькасці з прычыны ўласнае хранічнай неўнармаванасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сутарэнні Ромула (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сутарэнні Ромула (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Сутарэнні Ромула (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сутарэнні Ромула (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x