Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ж, за такія звесткі вам можна тое-сёе дараваць. Але як вы мяне расчаравалі, нягоднікі! — пан Антоній гаварыў адрывіста і важка, і лепш было яму не пярэчыць — пра круты характар падскарбія расказвалі страшныя байкі. — Ну з цябе, драгун, што ўзяць! Абы шабляй махаць — купіўся на прыгожыя словы! Айчына, воля, чысціня веры! Вы ж самі дысідэнты, праваслаўныя — чаго ж пайшлі да тых, хто вас правоў пазбаўляе? Не да слуцкіх канфедэратаў, адзінаверцаў? Тут, на Тураўшчыне, між іншым, калі перапіс быў, людзі ў большасці заявілі, што уніі не хочуць. Наадварот, жаляцца, што цэркваў праваслаўных няма, святароў не даюць... І цяпер што, ягонай вялікасці такіх вынішчаць пад корань? Каб расейцы за ягоных падданых заступаліся, нас вінавацілі ў жорсткасці?

Тызенгаўз узняўся з крэсла і, хутаючыся ў футра, пачаў нервова тупаць туды-сюды, спыніўся перад Лёднікам і тыцнуў пальцам яму ў грудзі.

— А ты! Пра-фе-е-сар! «Вох, як я мару пра айчынную медыцынскую акадэмію!» — перадражніў падскарбій. — Грошай табе адваліў — едзь, пераймай досвед, запрашай людзей на працу... А ён — у інсургенты! Далей дзяржаву развальваць!

Вырвіч не вытрымаў:

— Вашамосць, яснавяльможны князь, Лёднік ніколі не хацеў далучыцца да барскіх канфедэратаў! Ён і мяне адгаворваў! Гэта я яго змусіў, толькі я вінаваты!

Доктар тут жа ўпарта зрабіў крок наперад:

— Не слухайце яго, вашамосць! Я сталы чалавек, і сам адказваю за свае ўчынкі!

Але князь гнеўна абарваў абодвух, і давай далей шылам вышываць. Але, выкрычаўшыся, трохі супакоіўся.

— Цяпер хвасты падціснулі, назад просіцеся... Былых паплечнікаў здаеце... Значыць, і мяне ў свой час зноў здасцё! Ваша шчасце, пан Жылібер напісаў мне, што вас змусілі з’ехаць абставіны, а сам ён не супраць прыехаць сюды, калі ў нас скончыцца «хатняя вайна». Ён на дзіва добра пра цябе адзываецца, Лёднік!

Пан Антоній задумліва пагойдваўся, заклаўшы рукі за спіну, і, відавочна, вырашаў лёс правінавачаных. Цені ад свечак варушыліся на сценах, быццам старажытныя тураўцы вырашылі паназіраць за тым, што цяпер робіцца ў іхніх таемных сховішчах.

— Пад суд вас не аддам, хаця й давяраць важныя справы не рашуся. Але й дзіравае вядро можна для чагось у гаспадарцы прыстасаваць... Выбачайце ўжо, што не для пітной вады.

Падскарбій не паспеў агучыць, якім бачыць сумны лёс былых сваіх пасланцоў. У калідоры хутка загрукалі абцасы, загучалі трывожна галасы... І перад капліцай у пякельным святле паходняў адны за аднымі пранеслі насілкі з мерцвякамі.

Нябожчыкі выглядалі страшна — наколькі можна было ў прыцемку агледзець, твары спухлыя, пачарнелыя, вочы вырачаныя...

Пранціш перахапіў пільны позірк доктара: той ужо, напэўна, вызначыў дыягназ і яшчэ больш пазмрачнеў. Што ж тут, у тураўскіх сутарэннях, творыцца? Няўжо й праўда ахвяры прыносяць якой пачварыне?

Пачулася нямецкая лаянка, і ў пакой уваліўся невысокі пузаценькі чалавек у парыку, камзоле з сіняй воўны, кароткіх штанах, белых панчохах і чаравіках з вялікімі срэбнымі спражкамі — толькі плюнуць аматару сармацкіх традыцый на такога немчука. Нямчук абціраў пот з ілба пакамечанай батыставай хусткай і бясконца паўтараў «Майн гот!»

— Што, зноў няўдача, пан Пфальцман? — скрозь зубы запытаўся Тызенгаўз.

Таўстун замахаў у роспачы рукамі.

— Не магу зразумець, у чым справа, вашамосць! Усё адладжана, праверана... Думаю, справа не ў механіцы, а ў хімічнай частцы!

Госць затараторыў лісліва, спрабуючы задобрыць пана.

— Але няхай яснавяльможны князь не хвалюецца, засталося прыбраць невялічкую пагрэшнасць! Я ўсё вылічу! Вы мне толькі знайдзіце, вашамосць, каго цяпер пасылаць на выпрабаванні... Спецыялістаў не засталося... Жаўнераў ці мужыкоў выкарыстаць не магу, веды патрэбныя. Я б... і сам паспрабаваў, але... Я ж не магу рызыкаваць усёй справай, бо без мяне ўсё заглухне... Як жа ж без мяне?

Голас Пфальцмана дрыжэў ад страху і жадання дагадзіць. Раптам ягоны позірк, які не адрываўся ад князя, што нервова хадзіў па пакоі, зачапіўся за постаці сведкаў размовы. Светлыя вочы немчука пашырыліся, вусны задрыжэлі.

— Ты... ты... Лёднік, ты тут? Н-навошта?

Радасці ў Пфальцмана было не больш, чым у маладога князя Іллі Астрожскага, якому паведамілі, што кароль памяняў яму нявесту, і замест гожанькай рахманай Барбары Радзівіл ён мусіць ажаніцца з ейнай старэйшай сястрыцай Ганнай, якая ўжо нарадзіла невядома ад каго двух байструкоў.

— Прывітанне, Якубе, — стрымана прамовіў Лёднік і не палез абдымацца з былым аднакурснікам па Лейпцыгскім універсітэце. Тым больш той такса­ма абдымкі не раскрываў. Вынаходнік Якуб Пфальцман добра засвоіў, што сустрэчы з герам Лёднікам ды ягоным высакародным сябрам панам Вырвічам для яго могуць закончыцца вельмі стратна. Вось і цяпер — занерваваўся, баіцца, што Лёднік зараз пасуне яго з месца галоўнага каралеўскага вынаходніка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x