Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да слова, і ў гэтым пасланні было больш здзекаў, чым праўды.

А цяпер у княстве рабілася папера і на галантныя лісты, і на бясконцыя судовыя справы, і на метрыкі, і на філософскія трактаты. Асабліва з лёну, мяккая, бялюткая... Вось і тураўскі пан Жалоба, кліент Багінскіх, пераабсталяваў звычайны свой млын пад папяровы. Паперу тут разгладжвалі па старым звычаі цяжэннымі шліфавальнымі камянямі ў пяцьдзясят фунтаў, падклаўшы авечую скуру... І вадзяны знак, альбо філігрань, на аркушах, што вырабляліся на гэтым млыне, выяўляў змея. Ён высоўваў з хваляў галаву, увенчаную рожкамі і трохі смешнаватую, як бы перад гэтым выпіў збан піва і не мог уцяміць, дзе паветра, дзе вада, дзе хвашчоўскі ёлуп.

Менавіта пра вадзянога змея ў гэты момант і распавядаў падобны да кабольда шматняк Грынька, паціраючы пачырванелы кончык носа, нібыта яго ў той нос змей і пацалаваў.

— Далібог, васпанства, не піў ані, наяве бачыў — поўня свяцілася, як ліхтар! Пачвара, як ёсць! Даўжэзная шыя, як слуп на кірмашы, галава маленькая, з бліскучай лускою... І бурбалкі, бурбалкі з вады! Я, прызнацца, не разглядаўся, у які бок яно пасля сплыло, бо ўцякаў так, што потым у гразі быў па пояс, а дзе так уляпаўся — і не памятаў.

Грынька пацягнуў з рыльца бутэлькі слівавіцу, якой яго пачаставалі добрыя паны, і ягоныя лупатыя вочы прыплюшчыліся ад шчырага задавальнення. Ватман раздражнёна пацёр падбароддзе, на якім пачало ўжо прабівацца белае шчэцце.

— Добра, пра вадзянога змея мы ўцямілі, спалохаліся належным чынам. Пра кікімару, у якую твая кума на гародзе рэпай кідалася, таксама. І пра летаўца, вогненнага цмока. А цяпер яшчэ раз паўтары — дзе ягамосць Антоні Тызенгаўз часцей за ўсё ў Тураве бывае і куды возяць па ягоным загадзе вазы, гружаныя жалеззем?

Вось ужо гадзіны са тры шпегі спрабавалі разведаць абстаноўку ў самага дасведчанага асведамляльніка пана Жалобы. Ну як жа — шматняк паўсюль ездзіць, з усімі балбоча... І сапраўды шмат карыснага распавёў, праўда, не ўсё было разабраць з мясцовай гаворкі. Полк Гагарына спыніўся ў прадмесці, але князь з усемагутным падскарбіем не сустракаўся. Затое Тызенгаўз па прыездзе расейскіх саюзнікаў стаў страшэнна нервовы, у горадзе ўвялі каменданцкую гадзіну, нібыта каб не прапусціць бунтаўнікоў...

Якраз ля таго храма на ўзгорку, што абрынуўся стагоддзі таму ад страшнага землятрусу, дзе цяпер могілкі, людзі Тызенгаўза і шныраюць, немчукі нейкія. Няйначай, хочуць срэбнае дно Турава калодзежа ўзарваць, антыхрысты! Пра калодзеж хто ж не ведае, пры пракаветным князі Туры зроблены.

У ім тры дна — залатое, срэбнае і мядзянае. Як усе тры прарвуцца — хлынуць воды падземныя, і настане канец свету. Мядзянае дно гадоў сто таму прарвалася — гэта яшчэ дзед шматняка памятаў і ўнуку расказваў. Тады горад затапіла так, што на паверхні засталася толькі лапінка пасярод могілак. А што цяпер будзе... І так у рацэ змеі плаваюць, быццам звычайныя карасі...

Грынька зноў пачаў пераказваць гісторыю спаткання з пачварынай, з сумам паглядаючы на апусцелую бутэльку. Расповед усё больш запавольваўся, як быццам высыхала плынь, якая штурхала кола млына.

— Трымаюць змея пад гарою і кормяць людзьмі. Колькі іх у наваколлі пазнікала! А забіць такога змея можна, толькі зямлёй засыпаўшы. Але звычайным чынам на яго хоць як на Крэўскі замак навалі. А трэба запрэгчы ў стары лапаць чорнага пеўня, прывезці тры разы па поўным лапці зямлі, і толькі сыпанеш — зямля з усіх бакоў сама пачне на пачварыну насоўвацца!

— Цямноцце, — буркатнуў Ватман. — Пакуль адсееш у такіх сведкаў казку ад праўды...

— Шмат якія казкі выяўляюцца праўдай, васпан, — заявіў Вырвіч, які проста не мог ні ў чым пагадзіцца з клятым наймітам. Лёднік дык увогуле з тым не размаўляе, садзіцца як падалей і фізіяномію робіць, як быццам біскуп пабачыў пасярод поснага стала халадзец. Ды яшчэ шаблю з рук дэманстратыўна не выпускае. Вох, зачэпіцца за якую дробязь, ды ўчыніць чарговы двубой з бялявым гігантам...

— Чаму б не жыць сапраўды ў Прыпяці якой дагістарычнай жывёліне? — не здаваўся Пранціш. — Тут жа такія балаты наўкруг, што цэлы статак цмокаў можа гадавацца. Мне вось таксама давялося падобную пачварыну пабачыць... І нават забіць. Там яе цмокам звалі, а насамрэч — вялізная старая яшчарка, беднае стварэнне без усялякага чараўніцтва.

Драгун скрушна ўздыхнуў — дасюль сорамна было ўспамінаць, як у гарадку Дракошчыне ён паверыў у мясцовую легенду пра цмока, якому прыносяць у ахвяру дзяўчат, і сапсаваў месцічам увесь зладжаны дзеля заманьвання гасцей на кірмаш атракцыён. Так што яго ніколькі не здзівіла б з’яўленне падобнай жывёлы. У Менску, у Свіслачы, водзяцца ж вялізныя чорныя яшчаркі, менчукі нават часам іх ловяць ды ў дамах трымаюць дзеля форсу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x