Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зразумела, забойцы ўсе рэчы Батысты ператрэслі, але кароны не знайшлі. У нас жа было шмат абсталявання для фокусаў, ніводзін куфар не без двайнога дна, люстраныя скрыні, магічныя шары. Праз год я й знайшла выпадкова ў адным з тайнікоў прыхаваную карону... Вось і прыдалася яна. Як жа я рада, што змагла яшчэ раз хоць трохі вам дапамагчы! Наастачу...

Пранціш пагладзіў худую руку.

— Ты яшчэ не раз дапаможаш мне... Анёл мой...

Светла-зялёныя вочы, бліскучыя ад ліхаманкі, прыплюшчыліся.

— Наўрад, пан Пранціш, можна назваць мяне анёлам... Але, спадзяюся, што й у бесцялесным стане я змагу пільнаваць ды спрошчваць вашыя шляхі.

Вырвіч сціснуў танюткія пальцы, як прахалодныя сцяблінкі веснавых кветак.

— Не кажы так!

— Ды што ж ужо займацца ілюзіямі ды сімваламі! — квола ўсміхнулася егіпецкая прынцэса. — Такі закон сцэны... Я — персанаж, які адыграў сваю ролю і мусіць сысці, каб саступіць месца іншаму персанажу. Больш цікаваму, якому аўтар адвёў важную ролю.

Пранціш страсянуў русявым чубам.

— Ды я б такога аўтара... Няздара! Што ж гэта за п’еса? Цяпер самы час для шчаслівага завяршэння. Разлучаныя закаханыя спаткаліся, праверылі пачуцці... І надалей павінны быць разам.

З вачэй Міхалішыўны праменілася мяккае светла-зялёнае святло.

— Гэта п’еса іншага жанру, дарагі пан Франтасій. Наш з вамі аўтар пайшоў вельмі банальным шляхам, выпісваючы слязлівую сцэну ў спачывальні. Збеглая нявеста памірае на руках жаніха... П’еса для чуллівых пакаёвак, якія вымачаць у саплях ды слязах усе батыставыя хусткі.

Вырвіч мімаволі пасміхнуўся.

— Гэта кепскі аўтар, Раіна. Трэба павучыць яго драматургіі.

— Позна...

Як жа яна на яго глядзела — з такім замілаваннем, з такой любасцю і адданасцю кабета не павінна пазіраць на мужчыну...

— Вас чакае іншая дзея, з іншымі персанажамі, дарагі пан Вырвіч, і другім, шчаслівым, фіналам, як і мусіць у авантурна-прыгодніцкім рамане. А мне дазвольце адкланяцца... Я чую апладысменты ў зале. І вуголлі пад маімі нагамі ўсё разгараюцца...

Дзесьці на вуліцы загарлалі п’яныя жаўнеры, завішчэла нейкая дзеўка... Нястройныя галасы завялі ваярскую песню:

Падымалісь чорны хмары,
неба пакрывалі,
Прыхадзілі злы татары
ды пад Крычаў сталі,
Запалілі стары Крычаў,
вежы запалалі.
Стары Крычаў падымаўся,
людзі ў рады сталі.

Але Вырвіч заўважаў толькі, як часта і слаба калоціцца сэрца ў ягонага няспраўджанага лёсу. І проста каб пагаварыць пра штось іншае, запытаўся:

— А што там у Тураве, не ведаеш? Навошта князь Багінскі нас туды пасылае?

Спытаўся — і зараз жа пашкадаваў, таму што хворая ўсхвалявалася, заперхалася, закруцілася і не адразу змагла выціснуць з сябе:

— Я дамовілася з князем толькі пра тое, што ён адпусціць вас узамен за карону і не будзе ўчыняць ніякай шкоды! Ён слова даў! Не ўблытвайцеся, пан Вырвіч, у новыя авантуры! З’язджайце як мага далей, у спакойнае месца!

Значыць, зноў магнаты маленькімі людзьмі гуляюцца... А спакойнае месца — дзе яно? На востраве Агігія, дзе Юпітэр трымае ў палоне ўласнага бацьку Сатурна, альбо на востраве Авалон, дзе лечыць свае вечныя раны кароль Артур, альбо на Белым востраве, які замест высахлага мора абкружае пустыня Гобі? Як жа хочацца часам апынуцца на такім востраве, дзе няма смутку і нуды, вайны і хваробы, а харчавацца можна вялізнымі арэхамі, што валяцца проста на галаву... Праўда, можна апынуцца і на востраве злой чараўніцы Кіркі, што ператварае падарожных у свіней... Затое як ім спакойна ды сытна жывецца! Нейкі час...

Вярнуўся Лёднік, з дзвюма шаблямі. Буркатнуў, што зноў бэйбусы ламіліся ў дом, давялося праганяць. Прынёс Раіне новы адвар... Але не валодаў той адвар уласцівасцямі філасофскага каменя і не мог адабраць у смерці тое, што ўжо належала ёй.

І ўсё гэта было так сумна, што нават Сафокл, майстар трагедый, калі б узяўся апісваць, дык ператварыў бы ўсіх для надання аптымізму ў антычных багоў, і гераіня стала б дачкой не крычаўскага збройніка-паўстанца, а якогась алімпійскага каваля Гефеста, і ператварылася на вачах каханага ў кветку альбо птушку, ці яшчэ лепей — зрабілася б сузор’ем. І праз колькі год вучоны доктар Баўтрамей Лёднік, папіваючы гарбату ў альтанцы ўласнага маёнтка, важна паказваў бы гэтае сузор’е госцю, свайму былому вучню пану Франтасію Вырвічу, гетману альбо палкоўніку...

Але на беларускай зямлі любая антычная трагедыя выглядае бляклай, як нарэзаная з фольгі мішура леташняга карнавалу, і гэтак жа няздольная прыкрасіць несправядлівую гісторыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x