Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А потым, калі яны вярнуліся з беднай вясковай цэркаўкі — трэба было заплаціць святару за адпяванне, і ў роце стаяў яшчэ палыновы прысмак гарэлкі, адсёрбнутай над свежым насыпам на бедных сельскіх могілках, ля ганка іх пераняў вялізны белавалосы чалавек, вочы якога свяціліся то бяздонна-чорным, то чырвоным, а вусы былі агідна светлымі, як у пацука.

— Граф Пянткоўскі да вашых паслуг, спадарства! — насмешным гучным голасам прамовіў чалавек. — Нешта не бачу радасці ад сустрэчы на абліччах сваіх старых сяброў!

— Герман Ватман! — скрозь зубы прагаварыў Лёднік і схапіўся за шаблю. Граф не варухнуўся, толькі ўсмешка на ягоным спаласаваным шнарамі твары сталася яшчэ шырэй. Як у папуаса, які прымае ў гасцях смачнага ангельскага місіянера.

— Ты ж, здаецца, баронам быў...

— Цяпер я яшчэ і граф. Да кучы, — Ватман па-блазенску пакланіўся. — У апошнюю нашу сустрэчу ты, доктар, быў куды болей кемлівы. Нават забіваў мяне нейкім адмысловым чынам... Голай рукой, не дакранаючыся...

— Відаць, я кепска засвоіў гэты адмысловы чын! — Лёдніка аж калаціла ад нянавісці і трывогі, а ягоны пагляд змушаў успомніць легенду пра тое, што Піфагор спыняў позіркам статак шалёных быкоў.

— Мяне не так проста забіць, — меланхалічна прагаварыў Герман Ват­ман. — Si modo vera fatemur, можа, мяне ўвогуле нельга забіць, і я дажыву свой век, як гэткі скурчавелы дуб, пакуль сам па сабе не спарахнею. І чаго ты трасешся, доктар, ажно шабелька з ножнаў выскоквае? І ты, драгун, вачыма не бліскай, іскры з мяне позіркам не высечаш. Я — найміт. Самы лепшы найміт для самых багатых уладароў. Цяпер мне заплацілі, каб я ехаў з вамі двума ў Тураў — зусім як у старыя добрыя часы, праўда? Разнюхаеце, што там Тызенгаўз хавае, і па што Гагарын прыпёрся, а я вас дапільную, каб дачасна не ляснуліся альбо не ўцяклі. А потым можаце паспрабаваць мяне яшчэ раз забіць.

Беларуская вясна ціха ўсхліпвала першымі ручаінамі, што ніяк не маглі выбрацца з-пад кары шэрага снегу.

— Няўжо князь Багінскі думае, што мы паедзем кудысь з васпанам? — Пранціша, вочы якога і так гарэлі ад пралітых слёз, ажно перасмыкала ад аднаго пагляду на абыякавае аблічча волата, які ўжо не раз падчас такіх вось магнацкіх даручэнняў спрабаваў ад нядаўніх паплечнікаў пазбавіцца, а жонку Бутрыма, узятую ў закладніцы, аднойчы згвалціў.

Ватман лена агледзеў панылыя краявіды Янава, асобна затрымаўшыся паглядам на шэрай хмарцы, якая заплёўвала халоднымі дробнымі кроплямі ягоны шыкоўны капялюш з чорнай замшы, абшытай срэбнай тасьмой, з вялікім смарагдам на спражцы.

— А будзеце ірвацца са сваіх нітак, дарагія мае балванчыкі, дык балаган належыць не вам. Полацак пад рукою гетмана польнага Аляксандра Сапегі, які толькі што даў згоду далучыцца да барскай канфедэрацыі, і сям’і здрадніка небяспечна ў гэтым горадзе заставацца.

Лёднік збялеў, учуўшы нежартоўную пагрозу Саламеі і дзецям.

— Ды не пераймайся ты, лекар, — Ватман, здавалася, гатовы быў паляпаць Чорнага Доктара па плячы, каб не ведаў, што пры гэтым канкрэтна рызыкуе ўпадобіцца аднарукаму спартанцу Муцыю Сцэволе альбо гэткаму ж аднарукаму гішпанцу Сервантэсу. — Я ўмею рабіць сваю працу. Таму пакуль яе не зробім — табе й твайму сябруку нічога не пагражае. А потым... — у вачах волата запалілася барвовае неба Рагнарок, апошняй бітвы сусвету, — а потым я цябе заб’ю.

РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ

Як Пранціш і Лёднік вадзянога змея лавілі

Кельты верылі, што калі выйсці з дому, не маючы пры сабе ніводнага жалезнага прадмета, ні з кім не павітацца і нікога не аблаяць, а да гэтага было паўтара тыдня засухі, то ўвечары на зацішнай палянцы пабачыш вакол сябе карагод кобальдаў. Гэткіх даўганосых лупавокіх карузлікаў, што ахоўваюць скарбы.

Жалеззя пры шпегах князя Багінскага было дастаткова — шаблі, пісталеты, стылеты, нават шлем Альбукасіса ў скрынцы Лёднік ашчаджаў, як паненка пудраніцу. Не тое, каб за дзень шмат з кім віталіся — а вось лаяліся парадкам. Асабліва Герман Ватман на нямецкай мове, а Лёднік на лаціне. Ну а да бліжэйшай засухі было ўвогуле далекавата — валіў сакавіцкі мокры снег, які часам змяняўся на шчыры дождж. Адкуль жа ўзяўся гэты кобальд перад вачыма?

Надта ўжо шматняк з папяровага млына, які ўпарта пагрукваў коламі на адным з прытокаў на Прыпяці, нагадваў кобальда. Шматнякамі называлі адмысловых людзей, якія ездзілі па ваколіцах ды збіралі анучы для вытворчасці найлепшай паперы, што выраблялі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Млыны аказаліся справай выгоднай, іх будавалі ўсё больш. Так што прамінулі часы, калі князь Вітаўт перадаваў на словах камандору тэўтонскага ордэна, маўляў, напісаў бы вам ліст, вашамосць, але паперы нямаш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x