Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Д’Асэ з міла-драпежнай усмешкай прысоўвалася да Багінскага, і было зразумела, не супакоіцца, пакуль з князя не вытрасе ўсё пра карону.

Вось цяпер ясна, чаму з арыштаванымі абыходзіліся ветліва, апранулі, накармілі, зброю вярнулі... Усё ў аплату за рэліквію! Засталося знайсці месца для таго, каб дні са тры адпачыць.

А з гэтым у маленькім мястэчку былі праблемы. Паўтары сотні хат, у рэшата можна згрэбці, а на пастой з’явіўся полк у дзвесце шабляў. Нарэшце адзін месціч, задумлівы мужык з такімі доўгімі пшанічнымі вусамі, што маглі дастаць да дна куфля з півам, параіў зайсці ў апошні дом на Татарскім канцы, які належаў нейкай Маланцы Гарабурдовай. Дом дыхтоўны, але не заняты, бо там нейкая паскудная хвароба, магчыма, тыфус, магчыма, чума, а жаўнеры ў час зацішша паміж бойкамі людзі прымхлівыя, заразы баяцца больш, чым кулі.

У кампаніі доктара Лёдніка заразы баяцца аніяк не выпадала, і парачка толькі што завербаваных шпегаў пашыбавала туды.

Строгая пані Гарабурдова, у чорным капоце і каптуры, як відаць, шаноўная ўдава, гасцям узрадавалася. Вылучыла ім асобны пакойчык, дзе былі не сеннікі, а два прыстойныя тапчаны і мажны камод на прыгнутых ножках, нібыта прадмет мэблі прысеў у багавейлівым рэверансе. І плату ўзяла паблажлівую. Радасць пані вытлумачылася хутка: варта было абодвум шпегам упасці на тапчанчыкі, за сцяной пачуўся такі пакутлівы, надрыўны кашаль, што Вырвічу стала непамысна. Зразумела, чаму іншыя пастаяльцы адразу заварочвалі адсюль. А Лёднік, вядома, пацёгся да гаспадыні прапаноўваць лекарскія паслугі.

Але пані Гарабурдова прадказальна вырашыла, што госці ў прэтэнзіі, і пачала запэўніваць, што ніякай заразы няма, проста адзін праезджы застудзіўся, але добра лечыцца, у дактароў быў, і ўсе лекі мае. І найперш хворы хоча, каб яго не турбавалі і не ведалі ягонага імя. А паколькі заплаціў шчодра, як бы сам кароль, дык і заслугоўвае, каб ягоныя просьбы шанавалі. А што чуткі ходзяць пра заразу — дык гэта назнарок кемная гаспадыня распускае, каб п’яныя ўланы на дарэмшчыну не засяліліся. Хіба па-хрысціянску — хворых цурацца, вунь Францыск Асізскі нават да пракажоных хадзіў. А прыслуга няшчаснага хворага ўцякла, кінуўшы яго ў бядотным стане на самоце. Але пані Гарабурдова сама шчодрага госця даглядае і спакой ягоны і... як гэта... ін-ког-ні-та беражэ непахісна.

Што ж, Лёдніку і самому патрэбная была дапамога. Калі ён задраў кашулю, выявілася, што доктарскі бок нагадвае карціну ў ягонай жа жывапіснай манеры. Колеры пераліваліся ад цёмна-фіялетавага да пяшчотна-сіняга. Здабыты ў гаспадыні драўляны алей, хлеб з плесняй, мёд, дзёгаць, шчопаць ладану ды іншыя рэчывы былі змяшаныя ў адмысловы бальзам аўтарства прафесара Лёдніка і шчодра намазаныя на ягоныя няшчасныя скабы.

Ноччу сон Пранціша час ад часу перарываўся тым самым пакутлівым кашлем за сцяной, толькі прыглушаным, быццам хворы перхаў у падушку, каб нікога не трывожыць.

А на раніцу — дакладней, у той час, калі падпітыя ўчора шляхціцы паспелі ўжо прадраць вочы і прагнаць смагу першымі глыткамі добрага піва альбо й слівавіцы, у дзверы Гарабурдзіхі закалацілі, нібы са звесткай пра канец свету.

Але, прынамсі, звестуны Армагедона выглядалі б больш самавіта, чым гэтыя. Зброд, навербаваны абы-дзе, вечныя найміты вайны, якім усё роўна, пад якім сцягам забіваць ды чым атрымліваць плату — талерамі, франкамі, кронамі, фунтамі, рублямі... Наколькі можна было зразумець, атрад наймітаў толькі што заявіўся папоўніць войска канфедэратаў, і ім таксама хацелася даху над галавой і лаўкі пад азадкам, каб распіць на той лаўцы, магчыма, свой апошні куфаль. Такім ганчакам смерці — абадраным, ганарыстым, з пустымі шалёнымі вачыма — няма чаго губляць і няма чаго баяцца. Ім, вядома, распавялі, што ў доме надта хворы, ад якога можна заразіцца. Пакажыце ж тую падлу, з-за якой сумленным жаўнерам няма дзе пасяліцца. Калі ён усё роўна памрэ, дык адпраўце ў камору альбо на гарышча... Па мніхаў пашліце, каб у манастыр завезлі дзеля хрысціянскай канчыны.

Лямант гаспадыні, падтрыманы віскам ейнай прыслугі, узлятаў да нябесных сфер, але тыя сферы, згодна Піфагора, і самі спяваюць ды лямантуюць. А гіцалі ўжо ўламіліся ў дом шаноўнай удавы і бясчынствавалі ля дзвярэй, з-за якіх даносіўся прыглушаны кашаль. Вырвіч не вытрымаў.

— Гэты дом заняты, панове! Тут пасяліліся два шляхціцы. Шукайце сабе жытло ў іншым месцы.

Жаўнер у насунутай на самае вока шыкоўнай шапцы з сабалінай аздобай і вялізным дыяментавым гузам, велікаватай яму, якая да таго ж недарэчна спалучалася з пашарпаным жупаном з бумазеі — ясна, што ваенны трафей, ашчэрыўся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x