Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Заняпалае мястэчка Янава — пахмурыя шэрыя хацінкі, таполі, цагляная пажарная вежа — сустрэла няветла, як сяржант — дэзерціра.

— Зноў ты, лекар! — князь Міхал Казімір Багінскі грэбліва пазіраў на Лёдніка, які з адсутным выглядам застыў слупам сярод пакоя, толькі нядаўна, мяркуючы па ўсім, завешанага персіянскімі дыванамі — князь нават у паходзе можа карыстацца выгодамі. На падлозе, непагляднай, з шэрых дошак, валяўся пухнаты кілім, як кветкавы луг. Князь выглядаў фацэтна. Сыты, як бычок, аблічча з мяккімі рысамі пакруглела. Другое падбароддзе стала зусім заўважным. Расшыты зялёным шоўкам і срэбнай ніццю кунтуш шчыльна абцягваў жывот, які звісаў над літым слуцкім пасам. Паненка Дамініка Гараўская парадны партрэт намалявала б на фоне пальмаў. Вырвіч шчыра парадаваўся, што перад сустрэчай ім з Бутрымам чамусьці прынеслі форму войска Агінскіх, можа, каб не абражаць абцерханым выглядам вязняў вока гаспадара-эстэта. А форма — файная: саетавыя кунтушы перлавага колеру, зялёныя атласныя жупаны, шаўковыя паясы з кветачкамі i залатымі зоркамі, зялёныя шапкі, абшытыя футрам, ды чырвоныя боты. І праводзілі арыштаваных ветліва, як бы звычайных гасцей. З чаго б такая міласць да «здрайцаў», трэба было задумацца, бо князь Багінскі ажно віраваў ад раздражнення, як па шрубе пахадзіў.

— Відаць, гэта Гасподзь нагадвае мне пра няпэўнасць Фартуны, увесь час падкідваючы ў бот няварты каменьчык, аб які, аднак, націраецца мазоль. Гэта я пра цябе, Бутрым. Такая твая ўдзячнасць за тое, што з рабства цябе выкупіў!

У гэтым месцы яснавяльможнаму можна было б нагадаць, што князь выкупіў прададзенага за даўгі алхіміка ў ягонага выпадковага ўладальніка, шкаляра Пранціша Вырвіча, каб паслаць у сутарэнні Полацка па старажытную рэліквію, а па выкананні ціхенька забіць. Куме, суседзе, згінула сякерка па тваім следзе...

— Ведалі б вы, панове, — працягваў гаварыць князь, нервова ходзячы туды-сюды па квяцістым кіліме, як навязаны баранчык, — як мне хочацца даць вас абодвух расстраляць. Але, на жаль, я паабяцаў захаваць вашы жыцці ў абмен на адну каштоўную рэч. Да таго ж мяне пераканалі, што вы мне можаце быць патрэбныя.

Ага, як стары конь ваўку...

Пранціш з годнасцю ступіў наперад (як шкада, што шаблі не вярнулі) і завёў прачулую прамову, бы ваду на кола ліў — не здрайцы яны з доктарам, а героі, Лёднік адзін шэсць жаўнераў пасек, і выбраліся цудам ды ўласным клёкам, і звесткі здабылі пра варожыя перамяшчэнні...

У гэтым месцы князь ажывіўся, у бляклых вачах бліснула цікавасць.

— Дзеля таго я вас і загадаў прывезці. Паўтарыце дакладна, што пачулі пра Тураў...

Князь вельмі ўважліва выслухаў велягурысты даклад Пранціша. Дзіўна, але Багінскі не пачаў крычаць, як Дзюмур’е — «Што вы гародзіце гароды, які-такі Тураў!», і нават не здзівіўся, што полк Гагарына, узброены трыма марцірамі, кіруецца ў бок горада на Прыпяці.

Вялікі гетман літоўскі тужліва паглядзеў убок, дзе ля сцяны сумавала ягоная ўлюбёная арфа з удасканаленай ім самім педаллю, а каля арфы сумавала прыгожанькая пухленькая кабета з ярка падмаляванымі вуснамі сардэчкам, князева каханка д’Асэ, і лена ела чорны вінаград са срэбнай талеркі. Млявасць паненкі была ўяўнай: у цёмных вачах час ад часу ўспыхвалі ўладныя жарынкі, шпегавала красунька, здаецца, на французаў, а заадно дадавала ваяўнічасці князю, як рука надае форму мяккай скураной пальчатцы.

— Думаю, можна не папярэджваць вас, што будзе, калі раскрыеце пачутае, — пагрозна звярнуўся князь да гасцей і ўсеўся ў фатэль, абцягнуты залаціста-зялёным саетам. — Да мяне паступіла данясенне, што Панятоўскі з дапамогай Тызенгаўза і ягоных людзей нешта сур’ёзнае рыхтуюць у Тураве. Цялок баіцца, што расейцы ў яго хутка адбяруць падораную імі ж цацку — польскі трон, і хоча мець нейкую абарону, магутную зброю, якая змусіць з ім усіх лічыцца. Справа нежартоўная, і нават маскоўцы занепакоіліся. Нашто ім моцны кароль, якім нельга круціць, як заўгодна?

Багінскі пагардліва скрывіў вусны, і Пранціш падумаў, што і сам Багінскі лёгка мог стаць такім кішэнным каралём, каб толькі яго Кацярына Другая ўпадабала. Хіба што сёстры князя, ваяўнічыя амбітныя кабеты, ды ягоная жоначка, спрактыкаваная палітыканка, у першым шлюбе Чартарыйская, рукі якой князь не так даўно апантана дабіваўся, граючы п’ескі ўласнага сачынення на кларнеце, пхалі б яго наперад, як войска пхае таран да брамы абложанай крэпасці.

— Вось вам і магчымасць апраўдаць свае правіны. Заўтра ж адправіцеся ў Тураў ды разведаеце, што там рыхтуе Тызенгаўз, ваш нядаўні сябрук. Падрабязнасці вам раскажа граф Пянткоўскі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x