Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Толькі вазок нам аддайце... — прабурчэў адначасова раззлаваны і разгублены Пранціш.

— Вядома, вашамосць з разбітым сэрцам. А я захаваю на памяць гэты цудоўны партрэт, які найлепшым чынам адлюстроўвае мае душэўныя пакуты... — не ўпусціла паздзекавацца панна Гараўская. Як яна толькі не атручваецца, калі язык выпадкова прыкусвае?

Пан Гараўскі на радасцях нават не папытаўся імя падазронага жаніха ў жоўтай бякешы, відаць, у спадзеве, што больш ніколі яго не пабачыць.

Паненка выйшла праводзіць «жаніха» і ягонага «слугу».

— Што ж, думаю, вашамосці, мы дапамаглі адно аднаму найлепшым чынам, і крыўдаў быць не павінна.

Цяпер голас паненкі гучаў не насмешна, а нават стамлёна. Вырвіч пакланіўся.

— А як вашамосць здагадалася, што я шляхціц?

Панна Дамініка ўсміхнулася, яе вочы зноў дзёрзка заблішчэлі.

— Гэта было няцяжка. Вы з вашым старэйшым сябрам некалькі разоў рабілі такія рухі, быццам хапаецеся за шаблі. І ў вас, васпан, на пальцы сыкгнет з гербам, хоць герб і павернуты ўнутр далані. Ну і ў звычайных валацуг ніяк не мог апынуцца механізм, якому тысяча гадоў, спісаны арабскімі пісьмёнамі, якія вам, вашамосць, — панна Дамініка злёгку пакланілася ў бок Лёдніка, — добра знаёмыя. Але супакойцеся, я не збіраюся раскрываць вашы таямніцы. Шчаслівай дарогі!

Але шчаслівай дарогі не атрымалася. Таму што, калі праходзілі паўз флігель, прыстасаваны пад палкавы шпіталь, Лёднік у расчыненыя дзверы пабачыў, як знаёмы ім доктар схіліўся над параненым расейскім жаўнерам, якога яны з Вырвічам прывезлі, і з дапамогай бліскучых інструментаў збіраецца рабіць над ім нейкія маніпуляцыі. І Пранціш не змог утрымаць Бутрыма, ледзь рукаў яго не адарваў — Фаўст ірвануўся ў расчыненыя дзверы.

— Спыніцеся, васпан! Гэтага рабіць нельга, вы заб’еце пацыента!

Лекар падняў на прыхадня ў пацёртым сінім камзоле невыразныя вочы.

— А табе што за справа? Я дыпламаваны доктар!

Але Лёднік яго не слухаў, а даволі груба адштурхнуў і ліхаманкава закасаў рукавы.

— Пацыент зараз памрэ! Трэба шыць артэрыю...

У вырашальныя моманты голас Чорнага Доктара гучаў уладна і нават пагрозна.

— Абцугі! Ды не так — адразу спірытусам абліце! І рукі мне спірытусам спаласніце...

Вырвіч мог толькі вартаваць уваход ды бездапаможна назіраць, як Лёднік звыкла камандуе ходам аперацыі, а чужы лекар з выцягнутым конскім тварам мімаволі слухаецца, і панна Дамініка раптам рашуча — як рабіла, падобна, усё — пачала ім дапамагаць, як бы заўсёды лекавала параненых. Дапамога не была лішняй: у параненага ішла кроў, даводзілася хуценька падаваць то адзін інструмент, то другі. Лёднік быў засяроджаны і дакладны, як заўсёды...

Калі ўсё скончылася, масковец памацаў пульс параненага суайчынніка і здзіўлена пакруціў галавою: жывы!

Лёднік моўчкі адкасоўваў рукавы, захляпаныя барвай, але на гэты раз не мастакоўскай. Чужы лекар задумліва глядзеў на яго.

— Вось значыць, які вы... Доктар Баўтрамей Лёднік, ці не так?

Бутрым спакойна пацвердзіў.

— Менавіта так.

Пранціш разгублена азіраўся: вакол соўгаюцца жаўнеры, а шаблі ў вазку... Лекар нетаропка выцер рукі простым ільняным ручніком і падаў яго Лёдніку — абсталяванне ў палявым шпіталі было спартанскае, маглі б хоць ручнікоў падкінуць.

— Навошта вы выкрылі сябе? Дзеля ворага... Клятва Гіпакрата?

— Калі можна ўратаваць жыццё, пры чым тут клятвы і небяспека? — спакойна адказаў Лёднік, абцёршы рукі, і паненка Дамініка ўзяла ў яго ручнік, каб скарыстаць самой.

— Добрыя словы, пан Баўтрамей.

Палкавы лекар папытаўся ўсё гэтак жа задумліва:

— Ці не вы пацыента і прыклалі?

Лёднік не збянтэжыўся.

— Не я. Але мог і я. Толькі ён бы тады не выжыў.

Вырвіч закруціўся ў пошуку зброі, хоць калаціны якой.

— Перш чым вы зробіце тое, што павінны, — халодна сказаў Лёднік, гледзячы ў вочы калегу, — я папрасіў бы вас даць мне магчымасць пракансультаваць другога параненага, якога я прывёз.

— Позна, — спакойна прамовіў лекар і падняў руку, як бы папярэджваючы абурэнне і роспыты. — Паверце, ён памёр не таму, што былі кепскія ўмовы ці я яго не лячыў. Сепсіс... Пашкоджаны мозг... Гэта пакуль прысуд. Jura natu­rae sunt immutabilia. Я рабіў, што мог.

Дзіўна, але Пранціш яму паверыў. І цяпер было ясна, што ўчора, калі яны з ім пазнаёміліся, чужы лекар быў брудным да пояса сапраўды таму, што, як і Лёднік, не вагаўся стаць на калені ў гразь над параненым.

Бутрым маўчаў, па ягонай змрочнай фізіяноміі нельга было здагадацца, што ён чакае арышту і, магчыма, смерці. Расейскі лекар, аднак, не спяшаўся клікаць варту, і не ад таго, што баяўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x