Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось яно як... Ішлі лысы ды пляшывы, ды знайшлі грэбень. Зноў брацца за шпегаўскую справу, на гэты раз у якасці двайных агентаў. Тызенгаўзу маніць, што ў канфедэратаў толькі шпегавалі, потым канфедэрацкаму гетману дакладаць пра таемныя справы кароны... Заміж таго, каб сумленна шабляй махаць! От патрапілі ў ваўчыную яму, хоць вый... Пранціш скасавурыўся на Лёдніка — той стаяў занадта выпрастаны і занадта збялелы — і рашуча звярнуўся да князя:

— Ваша княская мосць, пан Баўтрамей паранены. Яму трэба хоць некалькі дзён адляжацца.

Бутрым паслаў Пранцішу адзін са сваіх злючых позіркаў, але Багінскі да таго моманту ўжо страціў усю энергію, нібыта раскруцілася спружына ў васковай ляльцы, і паблажліва махнуў рукой.

— Шавец без ботаў, лекар без здароўя. Лячы свайго былога халопа.

Князя прыцягвала арфа, як шкаляра — велікодная булка. Мусіць, толькі й чакаў вярнуцца да перапыненага працэсу сачынення чарговай оперы.

— Вось цікава, а я чула, што пан Лёднік быў надзвычай прыязна прыняты пры двары расейскай імператрыцы, — раптам пачуўся таненькі млявы галасок. Мадам д’Асэ вырашыла ўмяшацца ў гутарку і нават стала па левую руку ад крэсла князя. Спадніцы пані пагойдваліся, нібыта на хвалях плыў шаўковы намёт.

— Я ўсяго толькі быў прывезены ў палац на адзін вечар, каб удзельнічаць у разглядзе важнай палітычнай справы, вашамосць, — суха прамовіў Лёднік. Пранціш выдатна памятаў той вечар. Арыштаванага прафесара Віленскага ўніверсітэта Лёдніка, які нават пад катаваннем не прызнаўся, што ягоныя студэнты ўдзельнічалі ў закалоце супраць кароны, прывезлі ў Санкт-Пецярбург на дазнанне. Царыца не паверыла, што адзін чалавек мог стрымаць пасланы арыштоўваць змоўшчыкаў атрад, і Бутрыму давялося з шабляй у руках, на пацеху прыдворным, даказваць сваё фехтавальнае майстэрства. Чым вельмі ўразіў імператрыцу, якая дужа любіла мужчын баявітых ды небяспечных. Лёдніку ўдалося пераканаць уладарку не чапаць акадэмію, але застацца пры двары ён наадрэз адмовіўся, як і ад ролі часовага фаварыта, і быў зараз жа высланы з расейскай сталіцы напалоханым магчымай канкурэнцыяй каханкам Кацярыны Грыгорыем Арловым.

Бутрым свае прыгоды ў царскім палацы згадваць адмаўляўся, але чуткі пайшлі, як кругі ад жабы, што скочыла ў сажалку. Вось і д’Асэ абмярала Чорнага Доктара цікаўным позіркам цёмных, як спелыя вішні, вачэй, і відавочна вышуквала, што ж у гэтым змрочным хударлявым тыпусе ёсць такога прывабнага, што й імператарскую асобу змагло зацікавіць. Ну і, напэўна, прыкідвала, як можна выкарыстаць новую і вельмі незвычайную фігуру ў сваёй шпіёнскай гульні. Лёднік рабіў выгляд, што не заўважае пільнай увагі красунькі, затое князь адразу ж зноў уз’ятрыўся і не папусціў прынізіць нявартага суперніка.

— Вось гляджу я на цябе, Бутрым, і дзіўлюся. Якая ж ты нікчымнасць. Усё табе ў рукі давалася. Мог быць цяпер генералам, можа, нават канцлерам, змясціўшы Паніна, ну хаця б прыдворным доктарам. А заміж таго стаіш перада мной, пабіты, з літасці маёй жывы, у адзенні майго слугі. І нават падораную табе на памяць манархіняй бясцэнную святыню ты, дурны халоп, аддаў, як непатрэбную анучу... Хаця й правільна — не ў тваіх рабскіх руках яна павінна знаходзіцца, а ў чалавека высакароднага, які ведае цану падарунку імператрыцы!

Князя ажно распірала ад ганарлівага задавальнення, як бочачку з перастаялым півам.

— Вашамосць атрымаў у абмен на нашы жыцці карону святога Альфрэда? — ветліва папытаўся здагадлівы Лёднік. Вось нечаканы паварот...

— Не твая справа! — раздражнёна крыкнуў князь, аж мяккі твар затросся. Затое ягоная каханка напружылася, падабралася, як ласка перад тым, як кінуцца на птушаня. Та-ак, Бутрым, падобна, зноў князю напаскудзіў, выкрыўшы, што той валодае рэччу, за якой палююць вельмі небяспечныя асобы.

А Пранціш з прыкрасцю адзначыў, што і цяпер, падобна, Раіна пастаралася... Карону святога Альфрэда, якую Кацярына Другая падарыла на памяць Баўтрамею Лёдніку, той аддаў, каб выкупіць Раіну Міхалішыўну ў яе гаспадара, вандроўнага мага і шалбера Батысты. На рэліквію палявалі езуіты, рэліквію хацеў залучыць сабе князь Багінскі, і крывавы след усё пашыраўся за артэфактам дванаццатага стагоддзя. Ніхто, акрамя Раіны, не мог выманіць рэліквію ў Батысты, бо сам вандроўны маг не ахвяраваўся б, а хутчэй пясочкам магілы Лёдніка ды Вырвіча прысыпаў бы ды зверху тарантэлу станчыў.

— Пайшлі прэч! Каб праз тры дні выпраўляліся ў Тураў. Я даў слова захаваць вашы жыцці і здароўе, але захоўваць іх я магу і ў вязніцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x