• Пожаловаться

Алесь Разанаў: Кніга ўзнаўленняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў: Кніга ўзнаўленняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2005, ISBN: 985-6701-84-8, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Разанаў Кніга ўзнаўленняў

Кніга ўзнаўленняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга ўзнаўленняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.

Алесь Разанаў: другие книги автора


Кто написал Кніга ўзнаўленняў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кніга ўзнаўленняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга ўзнаўленняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

A хіба
лепей намнога,
каб чалавек
быў ад старонняга ворага
вольны,
ды мусіў
свайго трываць над сабою?!.
Вось жа, на ўтаймаванне
усякага ліхадзея
вынайдзены муштук,
ці — іначай — цуглі,
каб, маючы боязь
перад законам,
утрымліваўся ад гвалту
i ад сваволі
i над слабейшым
ды над бяднейшым
не пасвіўся
i не змушчаўся.

Закон
i ўсталёўваецца на тое,
каб дужы-заможны не ўсё,
што яму зажадаецца,
чворыў.
Як зазначыў
некалі Цыцэрон,
каб маглі
мы вольнасцю карыстацца,
становімся для таго
нявольнікамі закону.

Калі наймілей
дастойнаму чалавеку
жыць
у айчыне сваёй бяспечна
i не баяцца,
што нехта добрую славу яго
зганьбуе
альбо здароўю яго i целу
прычыніць шкоду,
альбо маёмасці — страту,
нічому другому,
адно закону
дзякаваць мае,
што век у спакоі жыве
i ніякай змушты,
ніякага абылгання
i крыўды ніякай не зносіць.
Мэта i вынік
усіх законаў,
што існуюць на свеце,—
каб кожны
добрую славу сваю,
здароўе
i скарб-нажытак
меў непашкоджанымі
i страты
у гэтым ніколі не спадкаваў.

Наша вольнасць,
якою мы ганарымся
сярод хрысціянскіх народаў,
найперш у тым палягае,
што пана,
які б панаваў
не паводле законаў,
але паводле жадання свайго,
над сабой не маем,
a самі валодаем
сваёй славай,
нажыткам сваім
i сваім жыццём.

Бо калі б
хто-кольвечы нас у гэтых
трох рэчах укрыўдзіў
i пасвіцца стаў над намі
паводле свайго ўпадабання,
той быў бы не панам нашым,
а — парушальнікам
нашых законаў
i руйнавальнікам вольнасцяў
апынуўся,
а мы —
нявольнікамі ў яго.

Але,
дзякаваць пану Богу,
за панаваннем
ix міласці каралёў
i вялікіх князёў,
з праўдаю ў згодзе,
маем
гэтую ўладу
i вольнасць нашу
ў сваіх руках
i, законы
творачы самі сабе,
старанна
вольнасць ва ўсім зберагаем.
Не толькі сусед
i супольны жыхар у айчыне,
але i сам пан гаспадар
над намі
ніякай звярхоўнасці
ўжыць не можа,
адно толькі тое,
што дазваляе яму закон.

Маючы ў нашых руках
гэтакі скарб,
што ніякай капою грошай
аплачаны быць не можа,
належыць,
каб кожны
дастойны жыхар гаспадарства
уведаў аб ім
i, уведаўшы добра,
утрымліваўся ад спакусаў
i сунімаў заўзятасць,
i згодна
з законам напісаным
справаваўся
i анікога не крыўдзіў.

Але калі
будзе пакрыўджаны сам,
каб ведаў,
дзе абароны i лекаў
у крыўдзе сваёй шукаць.
Як адзін
рымскі сенатар другога
за тое ўпікаў,
што той
закону айчыны сваёй
не ведаў,
гэтак усякі жыхар,
што сваёю
вольнасцю ганарыцца,
але не хоча
ні ўведаць, ні зразумець
закону,
якім абаронена вольнасць яго,
заслугоўвае ганьбавання.

I калі сорам
другому якому народу
законаў сваіх не ведаць,
то нам пагатоў —
бо маем
законы, што пісаны не чужой,
а сваёю моваю,
i заўжды
даведацца можам,
што трэба, зрэшты,
нам для адпору крыўды.

А так як не кожны
жыхар мог займець
Статут,
бо няпросты
i доўгі клопат
яго перапісваць самому,
сталася ў карыстанні
нястача Статутаў важкай.
Таму,
спрыяючы ў гэтай патрэбе
кожнаму жыхару
i ў спажытку
служачы нашаму гаспадарству,
наважыўся я на сябе
узяць,
не шкадуючы кошту свайго
i выдаткаў,
працу —
і, збор
нашых законаў
у друк падаўшы,
дарогу лацвейшую,
шлях прасцейшы
да ведання ix
паказаць жыхарам
нашага гаспадарстиа.
Цяпер
кожны, калі захоча,
можа ix мець
у сваіх руках,
можа як след
карыстацца імі.

А вас,
міласці вашы,
прашу ад мяне прыняць
гэтую працу ўдзячна
i, маючы вольнасці,
што ўсебакова
законамі абаронены,
пільнавацца,
каб абіраліся i ў суды,
i ў трыбуналы людзі,
якія не толькі добра
дасведчаны ў нашых законах,
але i сумленне маюць,
i Бога баяцца;
якія б
дзеля спажытку свайго,
ласункаў
ды падарункаў,
на шкоду бліжнім,
законаў не перакручвалі,
але, простай
дарогаю ідучы,
трымаліся праўды святой
i людской справядлівасці
i захавалі
вольнасць,
якою мы цешымся,
у цэласнасці непарушнай.
З тым даручаю
гэтую працу маю
ласцы i міласці вашай
братэрскай.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Разанаў: Лясная дарога
Лясная дарога
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Рэчаіснасць
Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Вастрыё стралы
Вастрыё стралы
Алесь Разанаў
Славамір Адамовіч: Турэмны дзёньнік
Турэмны дзёньнік
Славамір Адамовіч
Отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.